Архiў для чэрвень 16, 2017

Проверят на скорость

kiirusemootmine-65609748

В целях предотвращения гибели людей в автоавариях на территории Воложинского района в период с 15 по 18 июня 2017 года проводится профилактическая акция «Скорость».

На дорогах Воложинского района за текущий период 2017 года произошло 5 дорожно-транспортных происшествий, в которых 3 человека погибло, 4 получили ранения, 1 ДТП произошло по вине нетрезвого водителя.  Наиболее распространенный вид дорожно-транспортных происшествий – превышение либо неправильный выбор скорости движения, а также нарушение правил обгона.
Чытаць далей »

Тут гісторыя дыхае на кожным кроку

тут-гісторыя-дыхае

     Экскурсійныя аўтобусы і групы турыстаў на тэрыторыі нашага раёна – з’ява прывычная. Але прайсці міма гэтай стракатай чародкі і не затрымацца было немагчыма. Прыгожыя, маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі экскурсавода, знаёмячыся са славутасцямі Ракава…
Чытаць далей »

Да эстонскіх партнёраў у госці

Jogeva, Estonia

   Нядаўна дэлегацыя раёна ў складзе трох чалавек пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскага пабывала ў гасцях у эстонскіх сяброў з воласці Йыгева. З гэтым рэгіёнам Валожыншчыну звязваюць цесныя партнёрскія адносіны.
Чытаць далей »

На геабазе ўстанавілі памятны знак

на-геабазе-устанавілі

Такую ініцыятыву праявілі былыя выпускнікі геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Афіцыйна геабаза БДУ ля вёскі Калдыкі ў нашым раёне была адкрыта ў 1973 годзе. Дакладная яе назва – вучэбная геаграфічная станцыя “Заходняя Бярэзіна”, але выраз “геабаза” больш звыклы не толькі для нашага вуха. На карце ж раёна такая кропка з’явілася яшчэ раней – у 1970 годзе, калі былі завезены першыя “тралейбусы”, у якіх пражывалі выкладчыкі. Студэнты-практыканты разбівалі палатачны лагер. Чытаць далей »

Лёс, жыццё, прафесія…

лёс,-жыццё,-прафесія...

Часта здараецца так: перш чым штосьці атрымаць, даводзіцца пабываць на краі адчаю – перажыць падзеі непрыемныя настолькі, што на першы погляд здаюцца невыноснымі…

Вось на які падарунак лёсу магло разлічваць сямігадовае дзіця, якое на многія месяцы пасялілася ў бальнічнай палаце? Аказалася, прыз для пераможцы ў барацьбе з набытай у выніку цяжкай траўмы хваробай – будучая прафесія.
Чытаць далей »

Ім пакарыўся саксафон

ім-пакарыўся1

У Маладзечне прайшоў I Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс “Свята саксафонаў”. У намінацыі “Ансамблі” ў ім браў удзел брас-квінтэт Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

    Артур Машарыпаў, Данііл Міхеткін, Аляксей Пашкоўскі, Ягор Казлоў, Мар’ян Прыёмка добра выканалі падрыхтаваны твор. Прадстаўнічае журы ў складзе вядомых дзеячаў музычнага мастацтва Беларусі, Расіі, Латвіі і Польшчы ацаніла выступленне нашых рабят. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Завезены ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў нашу краіну як кармавая культура, сёння баршчэўнік Сасноўскага стаў пагрозай для навакольнага асяроддзя.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў з гэтай раслінай вядзецца рашучая барацьба. Аднак знішчыць пад корань яе не так проста, хаця плошчы, захопленыя баршчэўнікам, змяншаюцца. У нашым раёне асноўныя зараснікі баршчэўніку назіраюцца ў Івянецкім сельсавеце, у межах ААТ “Суднікаўскі”, – 12 гектараў. Для ліквідацыі расліны-агрэсара са сродкаў мясцовага бюджэту ў бягучым годзе выдзелена 14 тысяч 300 рублёў. За май асвоена ўжо 9 тысяч рублёў.

Чытаць далей »

Прынеслі прысягу на вернасць Радзіме

прынеслі-прысягу2

    У мінулую суботу адбылася важная падзея ў жыцці маладых людзей, якія вясной гэтага года былі прызваны ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 115 навабранцаў прынеслі прысягу на вернасць народу Рэспублікі Беларусь на пляцы воінскай часці № 30695 Валожына.
Чытаць далей »

Утрамбаваць, памераць і закрыць

утрамбаваць,-памераць1

вось, здавалася б, і ўсе асаблівасці працэсу запаўнення гаспадарчых траншэй кармамі для грамадскага статка. Але толькі на першы погляд. Насамрэч, тут хаваецца велізарны аб’ём працы задзейнічанага персаналу. Перадавыя калектывы пра гэта ведаюць – і спраўляюцца на “выдатна”.
Чытаць далей »

Справу сваю знаюць

hqdefault

Не так даўно ДЛГУ “Валожынскі лясгас” выйграў тэндар на набыццё міні-харвестара “Вімэк” шведскай вытворчасці. Крэдыт на пакупку выдаў Сусветны банк пад 1 працэнт гадавых. Такая машына на дадзены момант ёсць толькі на Брэстчыне.
Чытаць далей »

Да дня медыцынскага работніка

да-дня-медыцынскага

      Гэтага маладога чалавека хочацца ў знак павагі назваць поўным імем – Павел Міхайлавіч ШАЎЛЮК. Ён выбраў для сябе нялёгкую, але такую патрэбную і высакародную прафесію медыка.

    Спецыяльнасць у Паўла Міхайлавіча вельмі традыцыйная. Такіх звычайна называюць “сямейны ўрач”, у дыпломе ж значыцца “ўрач агульнай практыкі”.
Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars