Архiў для ліпеня, 2017

Выкралі чалавека

i

Нядаўнія падзеі ў Івянцы нагадваюць сюжэт сапраўднага галівудскага трылера. Двое заезджых “гастралёраў” здзейснілі рэдкае для нашай мясцовасці злачынства – выкралі чалавека. Чытаць далей »

Яе «канёк» – медыямаркетынг

яе канёк

Людміла Зубак скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці  “Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы” ў 2016 годзе.
Атрымала прафесію культуролаг-менеджар. На размеркаванні прапанавалі пасаду ў Валожынскім РЦК. Чытаць далей »

Не толькі гран-пры, дыпломы, але і масу станоўчых эмоцый

не-толькі1

падарыў юным ракаўчанам чарговы фестываль-конкурс

У дні летніх канікул прайшоў ХIII Міжнародны фестываль-конкурс “Artisticsummer” у рамках праекта “Караван культуры” Заходняе Памор’е, горад Волін (Польшча). У конкурсе ўдзельнічалі дзіцячыя калектывы з Расіі, Беларусі, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Казахстана, Германіі, Нідэрландаў. Чытаць далей »

Расія прыме XIX сусветны фестываль моладзі і студэнтаў

bolee-100-stran-podali-zayavki-na-uchastie-v-sochinskom-festivale-molodezhi_1

Застаецца зусім няшмат часу да моманту, калі Расія адкрые дзверы для маладых людзей з усяго свету. Ужо цяпер праходзяць ключавыя падзеі падрыхтоўчага этапу: пачаўся адбор удзельнікаў і валанцёраў фестывалю, фарміруюцца тэмы дыскусійнай праграмы, а моладзь падключаецца да фестывальнага руху. Мерапрыемства стане самай грандыёзнай маладзёжнай падзеяй года! Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Летнія канікулы яшчэ працягваюцца, аднак у самы раз задумацца пра новы навучальны год. Напамінаюць пра гэта і школьныя кірмашы, якія пачалі адкрывацца па ўсёй рэспубліцы.

Сёлета ў райцэнтры здаровую канкурэнцыю райспажыўтаварыству складзе камбінат бытавога абслугоўвання. Чытаць далей »

Прадстаўнік ДУП “Валожынскае ПМС” Пётр Генадзьевіч АЛЕКСАНДРОВІЧ шчыруе на палях ААТ “Агра-Вішнеўскі”

александровіч

Прадстаўнік ДУП “Валожынскае ПМС” Пётр Генадзьевіч АЛЕКСАНДРОВІЧ шчыруе на палях ААТ “Агра-Вішнеўскі” – займаецца ўборкай рапсу. Мясцовы жыхар, ён ужо 8-ы сезон падчас уборачнай кампаніі накіроўваецца сваёй арганізацыяй у гаспадарку. Чытаць далей »

Сакрэты паспяховай уборкі

i

      Практычныя заняткі па пытаннях арганізацыі і кантролю якасці ўборкі ўраджаю рапсу і зерневых культур прайшлі ў аўторак на базе СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” пад старшынствам кіраўніка раённай вертыкалі ўлады М. А. Астрэйкі. У семінары-вучобе прынялі ўдзел галоўныя інжынеры і аграномы сельгасарганізацый раёна. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 27.07.2017

Радыёвыпуск — 25.07.2017

Аддалі перавагу адпачынку ў палатках

аддалі перавагу

Лета сёлета асабліва цёплым і сонечным не назавеш. Аднак, арганізатары дзіцячага летняга адпачынку ні на хвіліну не ўсумніліся ў неабходнасці стварэння палатачных лагераў. Традыцыйна такі адпачынак карыстаецца вялікай папулярнасцю ў падлеткаў. У бягучым годзе жадаючых правесці час на ўлонні прыроды аказалася значна больш, чым калісьці. Ужо адбыліся дзве змены – “Лідар” (для актывістаў піянерскай арганізацыі і членаў ГА “БРСМ”) і “Задора” – для тых, хто цікавіцца краязнаўчай работай і турызмам. На мінулым тыдні распачала дзейнасць трэцяя змена – “Астравок здароўя”. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Прыемная навіна: 19 ліпеня ў вёску Бомбалы прыйшоў прыродны газ. А гэта значыць, што ў раёне на адзін населены пункт, куды не патрэбна цяпер дастаўляць блакітнае паліва ў балонах, стала больш.

У кааператыве “Бомбалы-2014” 25 членаў. Сёлета поўным ходам ідзе газіфікацыя вёсак. Найбольш актыўна работы вядуцца ў кааператыве “Аўгустова-газ”, дзе налічваецца 40 членаў. Чытаць далей »

Адзін з першых на жніве

адзін-з-першых

У ААТ “Багданаўскае” пачалася ўборка рапсу. На ўчасткі, дзе культура даспела, выйшаў зернеўборачны камбайн “Палессе-12”. За два дні працы камбайнер Міхаіл Мечыслававіч ГРЫНКЕВІЧ намалаціў 20 тон масланасення рапсу. Чытаць далей »

Новы галоўны ўрач

новы галоўны

З 21 ліпеня галоўным урачом установы аховы здароўя «Валожынская цэнтральная раённая бальніца» працуе Павел Алегавіч ГАНЧАР.

П. А. Ганчар нарадзіўся ў Смаргоні ў 1988 годзе, у 2012-м закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Педыятрыя». Пасля завяршэння вучобы Павел Алегавіч прыйшоў у калектыў ЦРБ урачом-інтэрнам, затым працаваў педыятрам дзіцячай кансультацыі, а з 2013 года быў прызначаны на пасаду загадчыка паліклінікі.

Марафон на веласіпедах

марафон-на-веласіпедах

     42 кіламетры. Такую дыстанцыю па маляўнічых мясцінах Стаўбцоўскага раёна давялося пераадолець удзельнікам абласнога велапрабегу, прысвечанага 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння песняра беларускай зямлі Якуба Коласа. Чытаць далей »

Пашанцавала стаць студатрадаўцамі

пашанцавала

Лета – пара адпачынку. Але многія юнакі і дзяўчаты разглядаюць гэты час як магчымасць знайсці прымяненне сваім сілам і энергіі.

Працаўладкаванне ў студатрад дае магчымасць не толькі зарабіць, але і садзейнічае дадатковай камунікацыі, наладжванню патрэбных кантактаў, спрыяе прафесійнай арыентацыі.
Чытаць далей »

Сяло, будзь заўсёды весяло!

сяло,-будзь-заўсёды

Жыхары Белакорца адзначылі свята вёскі. “Гэй, сяло – весяло!” – такую назву далі мерапрыемству арганізатары.

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars