Архiў для ліпеня 7, 2017

График проведения «прямых телефонных линий» руководством Воложинского райисполкома в третьем квартале 2017 года

Чытаць далей »

Яны ствараюць наш дабрабыт

яны-ствараюць

На мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў і Дня кааперацыі.

На ўрачыстую хвалю прысутных настроіў гімн спажывецкай кааперацыі, які прагучаў на пачатку свята. Здавалася, што ён з’яднаў у адно цэлае ўсіх, хто сабраўся ў зале. Да ветэранаў і гасцей звярнулася намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Г. З. Рцішчава. Яна расказала аб этапах развіцця і станаўлення спажыўкааперацыі раёна.
Чытаць далей »

Прадаўжальнік сямейнай дынастыі

прадаўжальнік сямейнай

       Калі начальніку пластмасавага цэха ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Андрэю Уладзіміравічу ВАСІЛЕЎСКАМУ даводзіцца запаўняць анкету, то шмат часу гэта задача не займае: ніколі не мяняў месца працы, жыхарства. Мяркуе, што такі расклад застанецца і надалей.
Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    За актыўны ўдзел у ліквідацыі паследкаў урагану, які адбыўся ў ліпені 2016 года, вялікі асабісты ўклад у распрацоўку ветравальна-бураломных лесасек, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровымі граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ляснік Каменскага лясніцтва Іосіф Равяка, ляснічы Румскага доследна-вытворчага лясніцтва Мікалай Рудовіч, майстар лесу Пяршайскага лясніцтва Радзіслаў Дашко, трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Дзмітрый Пятруцік.
Чытаць далей »

Мы – разам!

3-20-2016

У рамках свята, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада, у райцэнтры адбылася народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – разам!”

Мерапрыемства праходзіць у краіне трэці год. Урачыстасці праведзены больш чым у 70 гарадах краіны. У бягучым годзе запланавана рэкордная колькасць сустрэч – звыш за 50 населеных пунктаў пазначаны ў графіку арганізатараў. У дзень, калі ўся краіна адзначала сваё галоўнае свята, каманда з ліку фіналістаў конкурсу “Новыя імёны Беларусі” і прафесійных артыстаў наведала чатыры населеныя пункты – Беразіно, Іўе, Асіповічы і наш Валожын.
Чытаць далей »

Раздзялілі радасць святкавання

раздзялілі-радасць2

Радасць святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 617-й гадавіны Валожына з жыхарамі і гасцямі райцэнтра сёлета падзялілі і прадстаўнікі іншых дзяржаў.

На ўрачыстасць завіталі 7 дэлегацый з рэгіёнаў краін блізкага замежжа, з большасцю якіх на працягу многіх гадоў падтрымліваюцца цесныя сяброўскія і пабрацімскія сувязі. Перад пачаткам мерапрыемстваў у раённым выканаўчым камітэце з дэлегатамі сустрэліся намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Шыфрын і  Пётр Іосіфавіч Бібік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі, супрацоўнікі адміністрацыйнага апарату Валожыншчыны.
Чытаць далей »

З павагай да ветэрана

з павагай да ветэрана

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь актывісты абласной арганізацыі ГА “Белая Русь” наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У госці да жыхара Валожына Аляксея Іванавіча Санталава завіталі намеснік старшыні абласной структуры, начальнік Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Мікалаеўна Казак і намеснік начальніка Упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алег Аляксандравіч Маслаў.
Чытаць далей »

Дзеля камфорту сумленных плацельшчыкаў

Vnimaniju-platelshhikov-S-4-ijulja-izmenjajutsja-rekvizity-schetov-dlja-uplaty-nalogov-sborov

     Напярэдадні прафесіянальнага свята мы распыталіся ў начальніка падатковай інспекцыі па Валожынскім раёне Г. С. Шабаль, на чым сёння сканцэнтравана работа службы, пацікавіліся яе аб’ёмамі, а таксама высветлілі, якія задачы дзяржава ставіць перад супрацоўнікамі і як гэтыя патрабаванні рэалізуюцца на прыктыцы.
Чытаць далей »

Сэрцы поўніліся ўдзячнасцю і радасцю

сэрцы-поўніліся1

Афіцыйнае адкрыццё мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святу горада Валожына, пачалося на плошчы Свабоды райцэнтра ў 11.00. Да гэтага часу тут сабралася шмат людзей, якія прыйшлі раздзяліць радасць вызвалення роднай зямлі ад фашысцкага гнёту разам з галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці – ветэранамі-франтавікамі. На жаль, няшмат засталося разам з намі прадстаўнікоў пакалення воінаў-вызваліцеляў, а таму кожная праведзеная разам з імі хвіліна асабліва каштоўная…

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars