Архiў для жніўня 1, 2017

Радыёвыпуск — 01.08.2017

Аднаўленне святынь Беларусі

аднаўленне

    Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць дабрачынную акцыю «Аднаўленне святынь Беларусі» з 2013 года.

За гэты час добраахвотнікі папрацавалі на 780 аб’ектах па ўсёй Беларусі. Задача – знаёмства дзяцей і моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай Радзімы. Чытаць далей »

Той, хто ратуе ад бяды

той хто ратуе

Капітан міліцыі Ігар МІХАЙЛАЎ службу на Валожыншчыне нясе вось ужо 6 гадоў. За гэты час паказаў сябе добрым прафесіяналам, станоўча характарызуецца кіраўніцтвам РАУС.

А яшчэ ў раёне знойдзецца нямала людзей, гатовых сказаць яму шчырае “дзякуй”. Летась Ігар Пятровіч выпадкова стаў сведкам аўтааварыі, не разгубіўся і ўратаваў жыццё жанчыне, вызваліўшы яе з-пад перакуленай легкавушкі. Сёлета дапамог адшукаць дачніцу, якая заблудзіла ў лесе.
Чытаць далей »

Гімназісты паказалі клас!

sm_full.aspx

29 выпускнікоў раёна па выніках удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні набралі звыш 80 балаў, з іх 17 выпускнікоў – 90 і больш балаў.

Упэўненае першынство па ведах паказалі 19 выпускнікоў гімназіі № 1 г. Валожына (60% ад агульнай колькасці), 4 школьнікі 11 класаў з СШ № 2 райцэнтра і 2 – з Івянецкай сярэдняй школы. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Работнікі Валожынскага лясгаса працягваюць дапамагаць сваім калегам з Любанскага лясгаса ў высечцы сасновых дрэў, пашкоджаных вяршынным караедам.

Пра тое, што ў лясных масівах Любаншчыны працуюць наша тэхніка і людзі, раённая газета ўжо пісала. Рэальна ацаніўшы значныя аб’ёмы работ, з 25 ліпеня туды накіраваны дадатковыя сілы – лесанарыхтоўчая брыгада ў складзе 25 чалавек.

Чытаць далей »

Дзе дысцыпліна, там менш праблем!

дзе-дысцыпліна

На чарговы прыём грамадзян да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай выбарчай акрузе № 73 І. С. Маркевіча запісаліся 9 чалавек, яшчэ некалькі жыхароў Валожыншчыны прыйшлі ў надзеі на дзейснае вырашэнне турбот без папярэдняга паведамлення. Іван Станіслававіч уважліва выслухаў кожнага… Чытаць далей »

Змагаюцца за прыгажосць

af625b56-2999-11e2-8c3c-f8d11102d0cb_1

Усе лясніцтвы Валожынскага лясгаса сёлета ўключыліся ў спаборніцтва на званне самага дагледжанага і прыгожага.

Адноўлены большасць адміністрацыйных будынкаў, заіскрыліся яркімі фарбамі агароджы. Чытаць далей »

Клапоцяцца прафесіяналы

full_b8UpxJBG

     Утульнасць і чысціня населеных пунктаў у летні перыяд для камунальнікаў – найважнейшы клопат.

Мінімум два разы на месяц брыгада добраўпарадкавання РУП “Валожынскі жылкамунгас” у колькасці 18 чалавек абкошвае траву каля адміністрацыйных будынкаў, на прыдамавых тэрыторыях. Чытаць далей »

Механізатар па прызванні

механізатар па прызванні

Сяргей Міхайлавіч ШАЛКОЎСКІ – механізатар ААТ “Агра-Дубінское”. Усё яго жыццё звязана з гэтай гаспадаркай – былым калгасам “Зара”, дзе працавалі бацькі.

Пачаў уносіць свой уклад у агульную справу хлапчуком – разам з сябрамі дапамагаў сельгаспрадпрыемству ў перыяды ўборкі. Былы вучань Узбалацкай васьмігодкі з маленства прывучаны не цурацца ніякай работы. У яго роднай школе існавалі выдатныя традыцыі працоўнага навучання: вучні самі апрацоўвалі вопытны ўчастак, гадавалі трусоў, дзяжурылі па сталовай, пасля ўрокаў самі прыбіралі класы, а дома стараліся падтрымаць старэйшых сваякоў у іх гаспадарчых клопатах. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars