Архiў для жніўня 11, 2017

Таму шанцуе, хто з “Еўраоптам” кантактуе!

таму шанцуе

Калі жыхарка вёскі Паморшчына Алена Алегаўна АТРАСЕВІЧ даведалася, што стала пераможцам у 38-м туры гульні “Удача ў прыдачу!” і выйграла 1000 рублёў, то, безумоўна, абрадавалася і паспяшалася паведаміць аб гэтай прыемнай навіне сваім блізкім і сябрам. Чытаць далей »

Валанцёры жніва

setwalls.ru-16512

     Задоўга да жніўнай кампаніі калектыў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” вызначыў, якую дапамогу яны здольны аказаць сельгаспрадпрыемствам раёна.

Каб мінімізаваць прастоі ў гарачы час, рамонтная майстэрня прадпрыемства (кіраўнік А. А. Рафаловіч) перайшла на новы графік работы. Чытаць далей »

Прафесіяналы гандлю

прафесіяналы гандлю

     За магазінам, які знаходзіцца ў вёсцы Дубіна, здаўна замацавалася цудоўная слава. Аб рабоце мясцовых работнікаў гандлю з павагай адзываюцца і пакупнікі, і кіраўніцтва райспажыўтаварыства.

Леанарда Іосіфаўна Вяршыцкая – загадчыца. Стажам яна можа ганарыцца – у прафесіі з 1974 года. Цікава, але пачынала як работнік культуры: цэлы год адказвала за арганізацыю дзейнасці Чабайскага клуба. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Самы адказны час у краіне – уборка зерневых. На сённяшні дзень інфармацыя пра ход жніва – інфармацыя № 1, уся краіна сочыць за ўбранымі гектарамі і намалотамі.

Удзельнікі жніва працуюць практычна без выхадных і даражаць кожнай хвілінай, і толькі падчас абеду могуць дазволіць сабе расслабіцца. Гэты момант выкарыстоўваюць культработнікі раёна. Чытаць далей »

Наведаў радзіму герой…

наведаў

    «Кожны раз сэрцам імкнуся сюды, на малую радзіму, і кожны раз баюся не паспець: гады прымушаюць задумвацца аб гэтым», – дзеліцца разважаннямі наш знакаміты зямляк, Герой Расійскай Федэрацыі Аляксей Мікалаевіч Бацян. Нядаўна разведчык чарговы раз прыехаў з Масквы ў суседнюю з роднымі для яго Чартавічамі вёску Пруднікі і правёў некалькі цудоўных гадзін на ўлонні прыроды разам са шматлікімі сваякамі. Чытаць далей »

Там, дзе працуе гаспадар, ёсць чаму павучыцца

granulas450

На мінулым тыдні ў раёне прайшло выязное пасяджэнне абласнога савета дырэктараў ДП “Мінаблпаліва”, на якім былі падведзены вынікі работы паліўнай галіны за 6 месяцаў бягучага года. Чытаць далей »

На жніве незаменны

на-жніве

Віктар Іванавіч НОВІК – вадзіцель КУП “Сівіца”. На сваім МАЗе ў першы дзень уборкі азімага рапсу перавёз 200 тон насення. Праца гэтага адказнага чалавека заўсёды высокапрадукцыйная. Калі рамонт, то так, каб доўгі час без паломак, калі падвоз корму жывёле – толькі своечасова. Чытаць далей »

У планах па вобласці — 2 мільёны тон

у-планах

Такімі разлікамі на сёлетні ўраджай падзяліўся першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Мікалаевіч МАКАР, які пабываў на свяце першага снапа ў СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз». Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars