Архiў для жніўня 15, 2017

Радыёвыпуск — 15.08.2017

Дапамога гаспадарцы

дапамога-гаспадарцы

Паглядзець, як працуе моладзь з «БРСМ», мы адправіліся на зернясклад ААТ «Суднікаўскі», які знаходзіцца ў вёсцы Пральнікі.

    Усяго на Валожыншчыне 6 студатрадаў, два з іх ужо скончылі працу, астатнія занятыя на сельскагаспадарчых работах. Чытаць далей »

Сямейнае размеркаванне

сямейнае размеркаванне

Ён збіраецца наведваць трэнажорную залу, катаецца на горным веласіпедзе і любіць ездзіць на рыбалку. Яна – захапляецца падарожжамі і замежнымі мовамі. А разам яны – сям’я фармацэўтаў  Дар’я і Павел БАЛАШЭНКІ.

Дар’я планавала звязаць сваё жыццё з лінгвістычным універсітэтам. Але потым перадумала: яе бабуля доўга працавала фармацэўтам і падсказала дзяўчыне паступаць у медыцынскі. Павел з маленства марыў быць, як бацька, ветэрынарам. Сваякі параілі ісці ў фармацэўтыку. І вось так жыццёвы шлях прывёў абоіх у Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж на спецыяльнасць “Фармацыя”. Вучыцца было цяжка: каб не прыходзілася ночыць за канспектамі, яны рыхтаваліся да заняткаў і стараліся не завальваць сесіі. Чытаць далей »

Настаўніца па прызванні

настаўница

Любоў ДАВЫДЗЬКОВА скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт у 2017 годзе па спецыяльнасці “Замежная мова (англійская, нямецкая)”.

Нарадзілася ў Навагрудку. Дзяўчына заўсёды ладзіла і знаходзіла агульную мову з дзецьмі. Часта казалі, што ёсць схільнасць да вывучэння моў. Таму выбар будучай прафесіі відавочны – паступіла на выкладчыка. У БарДУ вучыліся сябры. Яны і расказалі, што ў гэтай навучальнай установе ёсць шмат магчымасцей для самарэалізацыі. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын праводзіць акцыю “Дзень добры, школа!”.

Напярэдадні новага навучальнага года школьныя рукзакі, напоўненыя некаторымі канцылярскімі прыладамі і прадметамі санітарнай гігіены, старшыня арганізацыі Г. Ф. Рай уручыць 10-і будучым першакласнікам, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, і двум дзецям-інвалідам, якія таксама сёлета стануць першакласнікамі. Чытаць далей »

Не застацца без газу дапаможа прафесіянальны мантаж

i

Адна з самых актуальных праблем для жыхароў сельскіх населеных пунктаў “прачынаецца” акурат у той час, калі ў балоне заканчваецца газ. Наперад не ўгадаеш, калі надыдзе гэты момант, а, заказаўшы, трэба яшчэ дачакацца дастаўкі. І “на рукі” па два балоны не выдаюць. Хацелася б пачуць кампетэнтнае меркаванне наконт выйсця з падобнай непрыемнай сітуацыі.
Чытаць далей »

Пад правадамі рыбалцы не месца!

i

Летам здараюцца няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем людзей электрычным токам на рыбалцы.

Рыбалка – гэта не толькі задавальненне і адпачынак, але і пагроза для жыцця. Самыя небяспечныя месцы для адпачынку на вадаёме – паблізу паветраных ліній электраперадачы. Чытаць далей »

Кожнай праблеме – сваё вырашэнне

Déversements urgence 24 heures

Падчас “прамой тэлефоннай лініі”, якую праводзіў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка, да кіраўніка раённай вертыкалі ўлады паступілі 15 званкоў. На ўсе ўзнятыя пытанні рэакцыя была аператыўная. Чытаць далей »

Новая змена

cd773ad6350c904609b5f3ea1a353570

12 маладых урачоў са жніўня прыступілі да першага месца работы ва УАЗ “Валожынская цэнтральная раённая бальніца”, з іх – 11 дзяўчат і толькі адзін юнак.

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адукаванымі спецыялістамі вярнуліся на малую радзіму трое валожынцаў. Чытаць далей »

Актывістка, прыгажуня і… сапраўдны інжынер

актывістка

Аксана Валер’еўна ШЧАРБАЦКАЯ – малады спецыяліст ААТ “Агра-Вішнеўскі”.

Год назад яна прыступіла да няпростых, асабліва для дзяўчыны, абавязкаў загадчыка майстэрняў. Па-разумнаму ўпартая, працаздольная ўчарашняя студэнтка, нягледзячы на юны ўзрост, знайшла паразуменне з мужчынскім калектывам. Па сутнасці яна – забеспячэнец. Сабраць звесткі пра неабходныя дэталі, своечасова іх заказаць, трымаць на кантролі аплату рахункаў, арганізаваць дастаўку, пракантраляваць правядзенне рамонту… Вось далёка не поўны пералік яе абавязкаў. Чытаць далей »

Что делать при выбросе аммиака?

i

Хладагент R-717 (NHs), или аммиак, является единственным хладагентом, который не входит в группу галоидоуглеродов, используемую в настоящее время в больших количествах. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars