Архiў для верасня 1, 2017

Педагагічная канферэнцыя. Парады, задачы, паспяховы вынік

11

    Галоўны педагагічны форум раёна адбыўся на гэтым тыдні. Ён распачаў сваю работу на базе гімназіі № 1, школ № 1 і № 2, дзіцячага сада № 6 “Вясёлы вулей” горада Валожына. Там была арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак, дзе настаўнікі дзяліліся вопытам у вырашэнні актуальных задач сваіх устаноў. Чытаць далей »

Узнагароды – лепшым!

8

   Жніво – пара актыўнасці для людзей, што прысвяцілі жыццё сельскай гаспадарцы. Але ж гэта і час прыемных сюрпрызаў – падарункаў і віншаванняў з працоўнымі перамогамі. Чытаць далей »

15 гадоў разам з “Алімпіяй”

6

    З 25 па 27 жніўня на беразе ракі Іслач было занадта шумна: там праходзіў маладзёжны фестываль “Алімпія”, на які прыехалі больш за 800 актывістаў з усёй краіны. Фестываль, прымеркаваны да 15-гадовага юбілею БРСМ, праходзіў пад дэвізам “15 гадоў разам”. Рашэнне аб стварэнні Саюза моладзі было прынята 6 верасня 2002 года. . Чытаць далей »

Выдатнік, футбаліст, саксафаніст…

5

Ён скончыў 5 класаў гімназіі № 1 у райцэнтры з сярэднім балам 9,6, адначасова скончыў 4 класы дзіцячай школы мастацтваў па класе саксафона, іграе ва ўзорным духавым аркестры пад кіраўніцтвам У. М. Грука. А яшчэ апантана займаецца футболам, можна сказаць, з першага класа.

Каманда, дзе ён нязменны капітан, неаднаразова займала прызавыя месцы ў турнірах абласнога і рэспубліканскага маштабаў. Пачынаючы з трэцяга класа, юныя валожынскія футбалісты сталі актыўна ездзіць на розныя спаборніцтвы і паказваць выдатныя вынікі. Завуць гэтага ўнікальнага хлопчыка Ягор КАЗЛОЎ. Я б сказала, што гэта ўжо не імя – гэта брэнд паспяховасці. У сваёй футбольнай камандзе ён цяпер цэнтральны паўабаронца, а быў і варатаром, нават на некаторых гульнях прызнаваўся лепшым… Чытаць далей »

“Хуткая дапамога” для сасны

image

Гэта лета выдалася асабліва складаным для работнікаў лясной прамысловасці: на Любаншчыне нашэсце жукоў-караедаў, якія знішчаюць хваёвыя дрэвы. На барацьбу з імі выкліканы і нашы лясгасаўцы. Чытаць далей »

Пазітыўны прыклад

4

    У першую нядзелю верасня прафесіянальнае свята адзначаюць работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Да гэтай прадукцыйнай галіны ў нашым раёне мае дачыненне філіял ДП “Мінаблпаліва”, якім 16 гадоў кіруе Міхаіл Ігнацьевіч Радына. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

З 1 жніўня прызначаны новы дырэктар у Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат. Павел Леанідавіч ХІЛЬКЕВІЧ да гэтага часу працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Валожына.

Новы дырэктар скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці “Геаграфія і біялогія”. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у Яршэвіцкім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, у гімназіі працаваў з 2015 года.

Чытаць далей »

1 верасня – Дзень ведаў!

2

    Скончылася пара летняга адпачынку, наступіла восень і разам з ёй – новы навучальны год. На працягу трох мінулых месяцаў школы, дзіцячыя садкі і пазашкольныя ўстановы рыхтаваліся да гэтай падзеі: праводзілі рамонты ў будынках, паляпшалі ўмовы працы, распрацоўвалі планаванне. Педкалектывам і вучням трэба прызвычаіцца да змен: заняткі будуць пачынацца пазней, вялікі перапынак стане карацейшым, дамашніх зяданняў стануць задаваць меней. Чытаць далей »

Назначэнні

1

З 30 жніўня 2017 года першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валожынскага райвыканкама працуе Уладзімір Сяргеевіч ЧЫЧКІН.

У. С. Чычкін нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы Валасовічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 годзе на пасадзе эканаміста па працы ў СВК “Арэса-агра” Старадарожскага раёна. Чытаць далей »

Дарагія валожынцы і жыхары раёна!

den-znanij-2016-1

Віншуем вучняў, студэнтаў, бацькоў, настаўнікаў і педагогаў, работнікаў адукацыі і жыхароў Валожыншчыны з пачаткам новага навучальнага года, з Днём ведаў!

1 Верасня – свята не толькі тых, хто вучыцца і вучыць. Гэта ўсеагульнае свята, бо ўсе мы некалі спасцігалі школьныя навукі, былі навучэнцамі прафтэхвучылішчаў, студэнтамі тэхнікумаў ці ВНУ. З гэтага дня для кожнага з нас пачаўся шлях да ведаў. Без яго не адбылася б ні адна працоўная або творчая біяграфія, а таму сёння мы з цеплынёй успамінаем школьныя і студэнцкія гады, сваіх настаўнікаў. Чытаць далей »

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

i

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!

Беларускі народ заўжды шанаваў мудрасць, адукацыю, навуку і дзякуючы гэтаму стварыў сваю непаўторную культуру, падараваў свету шмат выдатных асветнікаў і вучоных. Адукацыя – той надзейны падмурак, на якім будуецца дабрабыт любой краіны. Таму мы павінны рабіць усё магчымае дзеля таго, каб кожны юны грамадзянін мог атрымаць глыбокія веды, раскрыць свае таленты, пасябраваць са спортам, стаць сапраўдным патрыётам Радзімы. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars