Архiў для верасня 12, 2017

Спяшаюцца рабіць дабро

15

Працягваюцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “У школу разам” Таварыства Чырвонага Крыжа.

Старшыня раённай структуры Антаніна Уладзіміраўна Трацэўская разам з валанцёрамі – маладымі спецыялістамі ЦТДіМ Паўлам Аляксандравічам Ляшчынскім і Іванам Генадзьевічам Міхеткіным – наведалі сацыяльны прытулак. Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, што часова выхоўваюцца тут, сямёра школьнікаў. Чытаць далей »

Каб быў настрой да вучобы

14

У дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» паўдзельнічалі амаль усе пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі прадпрыемстваў і працоўных калектываў раёна. Згодна з калектыўнымі дагаворамі і Палажэннем, былі прыняты рашэнні аб аказанні матэрыльнай дапамогі бацькам школьнікаў і дзецям са шматдзетных, прыёмных і няпоўных сямей.  Чытаць далей »

Смак, фантазія, якасць

9

Лепшых павароў, кандытараў і афіцыянтаў Міншчыны выбіралі на мінулым тыдні. Месцам правядзення 31-га абласнога конкурсу на гэты раз стаў наш райцэнтр.

Сёння спажывецкая кааперацыя, нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю на рынку грамадскага харчавання, жыве і развіваецца. Прафесіяналы старанна ўдасканальваюць сваё майстэрства, таму іх паслугі карыстаюцца попытам. З кожным годам спаборніцтва між работнікамі ўстаноў арганізацыі абагачаецца новымі традыцыямі, узрастае ўзровень патрабаванняў да майстэрства. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

РУП “Валожынскі жылкамунгас” належыць 37 кацельняў. За міжсезонны перыяд ва ўсіх праведзены іспыты і прафілактычны рамонт абсталявання. Кацельня “Брылькі” стала першай кацельняй у раёне, пераведзенай на аўтаматычнае газавае абсталяванне. Раней яна працавала на мясцовых відах паліва і яе абслугоўвалі 4 машыністы. Цяпер жа кіраванне кацельняй і ўся інфармацыя будзе падавацца праз мабільную сувязь. Чытаць далей »

Урок на свежым паветры

8

Штогод супрацоўнікі раённага аддзялення і абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы прыязджаюць у Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат на свята першага званка. Чытаць далей »

Святкавалі раённыя дажынкі

4

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да галоўнага свята ў працоўным календары хлебаробаў, прайшло ў цэнтральнай сядзібе СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» – гаспадарцы, дзе дасягнуты ўнушальны паказчык па валавым зборы зерня ў 5745 тон. Як адзначыў, выступаючы з вітальным словам, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, ганарыцца сёння сапраўды ёсць чым. Валожынскія рупліўцы, нягледзячы на выпрабаванні прыроды, сабралі каля 70 тысяч тон хлеба – на 9 тысяч тон больш, чым летась. Удвая больш у параўнанні з мінулым годам атрымалі і рапсу – 6354 тоны. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars