Архiў для кастрычніка 3, 2017

Машынабудаванне Беларусi

Чытаць далей »

Моладзь – за бяспеку!

i

Кожнаму з нас хочацца быць заўсёды маладым, жыццярадасным і здаровым. На жаль, час ідзе, а разам з ім ідуць і гады.

І рана ці позна чалавек разумее: недзе далёка засталіся дзяцінства, маладосць, і ўжо не ўсе справы можна зрабіць самастойна. Цудоўна, калі ў такія моманты на дапамогу прыходзяць родныя, знаёмыя або проста неабыякавыя людзі. Чытаць далей »

Карысныя казкі

карысныя-казкі

     Навучанне дзяцей правілам пажарнай бяспекі – важная задача, што стаіць перад дарослымі. Існуе шмат спосабаў, як зрабіць гэты працэс не толькі карысным, але і цікавым.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» у Валожынскім раёне прайшлі тэатралізаваныя прадстаўленні, якія прапанаваў лялечны тэатр “Вандроўка”. З дапамогай цікавых сюжэтаў казак і добрых акцёраў дзецям данеслі патрэбныя і важныя правілы пажарнай бяспекі. А хто не любіць казкі? Ды яшчэ такія карысныя! Куды не завітала казка, туды прыехалі ратавальнікі з мультфільмамі. Чытаць далей »

А з-за стала як уставалі, то нават трохі і стагналі…

а-з-за-стала2

      Здаровае і збалансаванае харчаванне – адзін з важнейшых паказчыкаў якасці нашага жыцця. Падсілкавацца хутка і смачна гасцям і жыхарам Валожына можна адразу ў некалькіх пунктах грамадскага харчавання.

Не памылюся, калі скажу, што сталовая, якая размяшчаецца на першым паверсе пад рэстаранам “Іслач”, была і застаецца папулярным месцам у наведвальнікаў. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Невялікі магазін з паэтычнай назвай “Эдэльвейс”, што размешчаны непадалёк гарадской лазні ў райцэнтры, некаторы час быў закрыты.

На мінулым тыдні магазін адкрыўся ў новай якасці. Тут у значнай колькасці цяпер прадстаўлены кандытарскія вырабы трох буйных беларускіх вытворцаў: “Камунаркі”, “Слодыча” і “Чырвонага харчавіка”. Іх цукеркі і пячэнне ў дадатковай рэкламе патрэбы не маюць. Чытаць далей »

Пашпарты гатоўнасці атрымалі

i

     Скора будзе дадзены старт ацяпляльнаму сезону, а гэта значыць, што ў камунальнікаў пачнецца самы адказны перыяд.

Сёлета РУП “Валожынскі жылкамунгас” за ўласныя сродкі замяніла на кацельні ў Брыльках два неэканамічныя катлы на сучасныя, якія будуць працаваць на “блакітным” паліве. Мадэрнізацыя абышлася прадпрыемству ў 60000 рублёў. Грашовы баланс тут плануюць ураўнаважыць аптымізацыяй: устаноўка новага абсталявання дазволіла скараціць колькасць працуючых на кацельнай. Чытаць далей »

Услаўлялі педагогаў

услаўлялі-педагогаў5

У мінулую суботу ў кінатэатры “Юнацтва” райцэнтра прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

Работнікаў сістэмы адукацыі  раёна ад імя старшыні райвыканкама М. А. Астрэйкі і ад сябе асабіста павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць прафесіі педагога і яе вялікую ролю ў станаўленні грамадзяніна. Уклад, які ўносяць настаўнікі ў развіццё дзяржавы, неацэнны, на іх ляжыць адказнасць за будучыню як раёна, так і краіны ў цэлым. Пётр Іосіфавіч падзякаваў за нялёгкую, але такую неабходную і адказную працу. Са словамі асаблівай удзячнасці прадстаўнік улады звярнуўся да ветэранаў педагагічнай працы. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars