Архiў для кастрычніка 6, 2017

БАТЭ у лізе Еўропы

Чытаць далей »

З павагай да ўзросту

i

28 верасня ў Доме польскім, што ў Івянцы, прайшло мерапрыемства для жыхароў гарпасёлка, якія Дзень пажылых людзей лічаць за асабістае свята.

Арганізатарам выступіў мясцовы выканкам, да яго далучыўся Савет ветэранаў (старшыня – А. П. Нядзвецкая), а таксама работнікі сацыяльнай службы. Не засталіся ў баку прадпрыемствы: “Івкон”, “Аграсэрвіс-6”, індывідуальныя прадпрымальнікі – яны ўзялі на сябе спонсарскія абавязкі і дапамаглі прыгатаваць “салодкі” стол. Чытаць далей »

Разам з ФАЦ да здароўя і перамог

разам-з-фац

Фізкультурна-аздараўленчаму цэнтру нядаўна споўнілася 10 гадоў.

    У свой час адкрыццё “Надзеі” (такая назва праіснавала да нядаўняга часу) стала сапраўдным прарывам у рабоце па далучэнні насельніцтва раёна да здаровага ладу жыцця. Чытаць далей »

XХХ Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка»

ДЮСШ

Каманда навучэнцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прымала ўдзел у XХХ Нацыянальным фестывалі бегу «Языльская дзясятка», які праходзіў 30 верасня ў горадзе Старыя Дарогі. Чытаць далей »

Музыка яе лёсу

музыка-яе-лесу

У Валожынскай школе мастацтваў працуюць таленавітыя і адданыя сваёй справе педагогі. Кожны з іх заслугоўвае павагі і добрых слоў. З нагоды Дня работнікаў культуры аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама адзначыў Ганаровай граматай выкладчыка па класе цымбалаў А. Л. КЛІМЯНКОВУ. Чытаць далей »

Жыццё напоўнена натхненнем

жыццё-напоўнена

Ірына Міхайлаўна ЗЯНЬКО нарадзілася ў Багданаве Валожынскага раёна, дзе і скончыла дзесяцігодку. У дзяцінстве захаплялася не толькі казкамі, але і больш сур’ёзнымі творамі. Яе мама працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, старалася прывіць дзецям любоў да чытання.

У старэйшых класах прыйшла думка звязаць сваё жыццё з кнігамі. У выніку Ірына Міхайлаўна паступіла ў Мінскі інстытут культуры, які скончыла ў 1985 годзе. Далей – размеркаванне ў Валожын. Чытаць далей »

Пад знакам творчасці

пад-знакам

 У раённым Цэнтры культуры ўжо 16 гадоў працуе А. М. Санюковіч. Яе таленавітую сям’ю добра ведаюць многія жыхары райцэнтра. З нагоды Дня работнікаў культуры мы вырашылі бліжэй пазнаёміцца з гэтай прывабнай маладой жанчынай.

Алена Міхайлаўна – ураджэнка Валожына. У 2001 годзе яна скончыла факультэт інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і атрымала спецыяльнасць «Бібліятэкар-бібліёграф». Калі вярнулася ў Валожын, у бібліятэцы вакансій не было, і яна ўладкавалася рэдактарам метадычнага аддзела ў РЦК. Пасля стала загадчыкам дзіцячага аддзела. Чытаць далей »

Біцца за выйгрыш і выйграць, нібы салдат у баі…

i

Чарговы розыгрыш “Удача ў прыдачу!” зноў прынёс добрую вестку ў наш раён! Цяпер ласкавы погляд фартуны ўпаў на жыхарку Паморшчыны Юлію Барысаўну ПЕТРУШКЕВІЧ.

Дарэчы, у гэту вёску выйгрыш ляціць ужо другі раз: два месяцы назад з такой жа радаснай нагоды мы віншавалі Алену Алегаўну Атрасевіч, якая папоўніла свой сямейны бюджэт на 1000 рублёў. Алена Алегаўна ў сваю чаргу расказала чытачам “Працоўнай славы” пра сябе, мужа, дзяцей, распавяла, на што патраціць незапланаваны прыбытак. Чытаць далей »

Івянецкай “Кароўцы” – быць!

I20130708_45136

Даведаўшыся ад старшыні Івянецкага гарпасвыканкама Тарэсы Ліпніцкай, што кандытарская фабрыка “Івкон” працуе ў тры змены, тут жа захацелася падзяліцца гэтай добрай навіной з нашымі чытачамі.

Яшчэ месяц назад хадзілі чуткі, што славутае прадпрыемства стала банкрутам і ў яго гісторыі пішуцца апошнія радкі… Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

У апошнюю пятніцу верасня прадстаўнікі ўсіх раёнаў Міншчыны сустракаліся ў аблвыканкаме з Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў нашай краіне Цуй Цымінам. Падставай стаў Дзень пажылых людзей, ці, як гавораць у Кітаі, Дзень мудрых людзей. У сустрэчы таксама бралі ўдзел тры ветэраны вайны, якія ў 1945 годзе вызвалялі Кітай ад японскіх агрэсараў. Чытаць далей »

Каб зарабляць, трэба быць больш “напорыстымі” і выпрацоўваць новую стратэгію

каб-зарабляць2

Такая рэкамендацыя прагучала падчас сустрэчы прадстаўнікоў Парламента і ўлады з членамі адной з будаўнічых арганізацый раёна.

Нядаўна з рабочым візітам Валожыншчыну наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання, намеснікі старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Іван Станіслававіч Маркевіч і Максім Уладзіміравіч Місько, а таксама памочнік дэпутата, першы намеснік старшыні праўлення ГА “Беларускі фонд міру” Аляксандр Уладзіміравіч Чырко. Разам са старшынёй райвыканкама Мікалаем Анатольевічам Астрэйкам яны перад пачаткам рабочага дня правялі сустрэчу-нараду з калектывам ААТ “ПМК-188”. Чытаць далей »

Пачэсны абавязак – выслухаць і дапамагчы…

пачэсны-абавязак

     Мінулы час выдаўся багатым на магчымасці жыхароў раёна данесці свае праблемы і клопаты да старшыні раённага выканаўчага камітэта ў надзеі на іх хуткае вырашэнне. Мікалай Анатольевіч Астрэйка ўважліва ўнік у сутнасць кожнага звароту і аказаў неадкладную дзейсную дапамогу тым, каму яна патрабавалася ў першую чаргу. Чытаць далей »

Праўда на ўсіх адна:

праўда-на-ўсіх

у сераду ў райвыканкаме правёў прыём грамадзян старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч ІСАЧАНКА.

Падобныя падзеі ў раёне заўсёды праходзяць нетрывіяльна. Людзі ажыўлена ідуць да кіраўніка вобласці ў надзеі як мага хутчэй вырашыць самыя набалелыя свае праблемы. На персанальную сустрэчу са старшынёй Мінаблвыканкама запісаліся 9 заяўнікаў, шырокім аказаўся і спектр агучаных імі пытанняў…

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars