Архiў для кастрычніка 13, 2017

Тыдзень маці

Чытаць далей »

Мамы пра мам…

Таццяна-Паўленка-обр

      Валянціна Фёдараўна Бакланава прыехала ў Валожын па размеркаванні ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя і засталася тут назаўсёды. Яна вырасла ў дзіцячым доме і ўсё жыццё спадзявалася ў адзін цудоўны дзень даведацца, хто яе бацькі, які ў іх лёс. Пісала запыты ў розныя архівы. Толькі ў пачатку 90-х ёй дазволілі пазнаёміцца з некаторымі дакументамі. Заслона таямніцы, на жаль, не спала: звестак пра сям’ю не захавалася, а на пасведчанні аб нараджэнні стаяў штамп: “Удочерению не подлежит”. Неяк, ужо выгадаваўшы дзяцей, маючы дарослых унукаў, Валянціна Фёдараўна сказала: “Так хочацца маму! Хай бы яна была старэнькай, нядужай. Але каб да яе пляча можна было прытуліцца…” Жанчына так і пакінула гэты свет, не зведаўшы мацярынскай ласкі. Хочацца верыць, што там, у вечнасці, разлучаныя душы сустрэліся… Чытаць далей »

Дзеці – галоўнае багацце

дзеці-галоўнае

     Шматдзетная маці Ала Казіміраўна КАЛАСОЎСКАЯ з Валожына расказала, што яны з мужам Віктарам хацелі дачку вельмі даўно.

І вось пяць месяцаў таму нарадзілася Надзея. У маленькай дзяўчынкі ёсць старэйшыя браты: сямнаццацігадовы Ян, шаснаццацігадовы Уладзіслаў і дзевяцігадовы Дзмітрый. Ян вучыцца ў Валожынскім сельскагаспадарчым ліцэі, адно з яго самых вялікіх захапленняў – аўтамабілі. Уладзіслаў паступіў у Мінскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж на повара і ўжо паспеў акунуцца ў будучую прафесію. Дзіма ходзіць у чацвёрты клас гімназіі, спрабуе займацца спортам – любіць плаванне. Ну а Надзея – падрастае. Чытаць далей »

Чырвоны крыж спяшаецца дапамагчы

чырвоны-крыж

Наша краіна стала сапраўдным прытулкам для тысяч людзей, што ў пошуках мірнага жыцця пакінулі наседжаныя месцы ў Луганскай і Данецкай абласцях Украіны.

На мінулым тыдні раённай структурай Чырвонага Крыжа праведзена кансультацыя для бежанцаў, якія сваім новым месцам жыхарства абралі Валожыншчыну. На сустрэчу былі запрошаны сем’і Іўковых, Зюбанавых, Андрыенка, Ткачовых з Манькаўшчыны, Гародзькаў, Кіяўца. Уцякаючы ад вайны, яны пакінулі назапашаны гадамі хатні скарб, таму не адмаўляюцца ад любой дапамогі. Валанцёры арганізацыі, кіраўніцтва гаспадарак, зацікаўленыя службы, простыя валожынцы адгукнуліся на чужую бяду. Дзякуючы ім, сёння гэтыя людзі маюць усё самае неабходнае. Чытаць далей »

Знаток аптэкарскай справы

знаток-аптэкарскай

У фармацэўтычнай галіне працуюць дакладныя, адукаваныя, сур’ёзныя і ўважлівыя людзі. Да такіх без перабольшвання можна аднесці правізара-рэцэптара аптэкі № 123, што размясцілася па вуліцы Камсамольскай райцэнтра, Л. В. ПРАКОПЧЫК.

Лідзія Валянцінаўна родам з Валожына. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта дзяўчына вярнулася на малую радзіму і тут уладкавалася на працу. Пастаянныя пакупнікі яе добра ведаюць, фармацэўт трэці год займаецца прыёмам і продажам медпрэпаратаў, якіх на паліцах больш за чатыры тысячы дзвесце найменняў. Чытаць далей »

Акцыя «За бяспеку разам»

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 14 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам». Чытаць далей »

Моладзь – за бяспеку!

моладзь-за-бяспеку2

Маладыя, спрытныя, творчыя, гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы момант – усё гэта пра актывістаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, у тым ліку і пра актывістаў Валожынскага раённага аддзялення. Менавіта гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі з’яўляюцца не проста сябрамі ратавальнікаў, але і іх надзейнымі калегамі ў пытаннях бяспекі. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Чарговай узнагароды ўдастоены заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Нагодай гэтаму паслужыла прафесіянальнае свята работнікаў культуры. Чытаць далей »

Лён павінен прыносіць плён

лён-павінен

Амаль паўтары тысячы гектараў у раёне сёлета былі адведзены пад лён. “Ільвіную” долю займаў даўгунец – 950 гектараў, на астатняй плошчы размяшчаўся алейны гатунак “кучаравы”. Чытаць далей »

“Зялёная” ўборка

зяленая-уборка

члены Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у поўным складзе прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” на Валожыншчыне. Чытаць далей »

Четыре сыночка и лапочка дочка!

яску

    Сям’і ЯСКУ з Валожына ўсяго восем гадоў, а ў ёй падрастаюць ужо “четыре сыночка и лапочка дочка”! Самай першай на свет з’явілася Мілана – цяпер яна ўжо другакласніца, праз два гады пачалі нараджацца пагодкі: Веньямін, Ягор, Ілля, Максім. Самі бацькі выраслі таксама ў шматдзетных сем’ях: Ірына Максімаўна была сёмай, самай малодшай сярод сваіх братоў і сясцёр; чацвёра дзяцей выхоўваліся ў сям’і Цімафея Сяргеевіча. Чытаць далей »

Дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!

i

Матчына любоў – крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя моманты жыцця. Мы заўсёды адчуваем непарыўную сувязь з маці, чыя невычэрпная дабрыня і душэўная шчодрасць засцерагае ад нягод, служыць апорай у самых складаных сітуацыях, дорыць веру і надзею. Гэты дзень дапамагае нам яшчэ глыбей адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем новых пакаленняў, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў грамадства. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars