Архiў для кастрычніка 20, 2017

20 кастрычніка 2017

Чытаць далей »

Першынства Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным безе сярод юнакоў і дзяўчат

i

Каманда навучэнцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прыняла ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным безе сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003, 2004-2005 г. н., якое праходзіла 12 кастрычніка ў Мінску. Па выніках спаборніцтваў Данііл Выдронак заняў 3-е месца на дыстанцыі 1000 метраў. Чытаць далей »

Спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці

Спорт

5-я спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці і падведамасных устаноў упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама прайшла нядаўна ў нашым раёне. За званне лепшых змагаліся 32 каманды. Але фартуна ўсміхнулася толькі тром. Чытаць далей »

Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату

i

 На працягу трох дзён кастрычніка на базе Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Прынялі ў ёй удзел і выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната. Чытаць далей »

Яе жыццёвыя прыярытэты

яе-жыццёвыя

     На Валожыншчыне ёсць сямейныя дынастыі, якія ўнеслі і працягваюць уносіць важкі ўклад у развіццё раёна ў самых розных галінах – прамысловасці, сельскай гаспадарцы, культуры…

Прозвішча Грыка для нашых землякоў асацыіруецца з медыцынай. Нядаўна мне пашанцавала пагутарыць з Ірынай Юр’еўнай ГРЫКА і непасрэдна даведацца аб адметнасцях сямейных і прафесійных традыцый у гэтай сям’і. Чытаць далей »

Каб маленства заставалася шчаслівым

i

Дзеці – гэта і “кветкі жыцця”, і “наша ўсё”, і “наша будучыня”. Старэйшае пакаленне гатова аддаваць сябе без астатку дзеля іх заўтрашняга дня. На дзяржаўным узроўні таксама шмат робіцца для таго, каб гады маленства засталіся ў памяці кожнага як самая бестурботная і шчаслівая пара. Аднак і пры такім раскладзе сярод сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак сустракаюцца маленькія гаротнікі… Чытаць далей »

Лепшая ў свеце жанчына – гэта матуля…

лепшая-у-свеце1

     Мінулы тыдзень у нашай краіне прайшоў пад знакам жанчыны-маці. Усе мерапрыемствы ладзіліся для матуль і пра іх. Хочацца спадзявацца, што ў кожным працоўным калектыве не абмінулі ўвагай такую падзею. Пра асобныя з іх – гэта падборка. Чытаць далей »

Самы родны чалавек

самы-родны2

Напярэдадні Дня маці ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся святочны канцэрт.

На яго запрасілі матуль наведвальнікаў аддзялення. Распачалося мерапрыемства выступленнем Уладзіслава Рэута, які праспяваў для жанчын прыгожую песню. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

     Літаральна гэтымі днямі прыемная навіна прыляцела ў раённы Цэнтр культуры. Абвешчаны вынікі конкурсу па культурным абслугоўванні сёлетняй уборачнай кампаніі ў Мінскай вобласці.

У намінацыі “Песняй дакрануцца да жніва” пераможцамі прызнаны аматарскія калектывы Валожынскага РЦК. Трэба зазначыць, што на рахунку нашых самадзейных артыстаў больш за 90 выступленняў перад удзельнікамі ўборкі зерневых падчас абедзенных перапынкаў. А сцэнай для іх былі палі, зернетакі, мехдвары.

Чытаць далей »

Весела і цікава

весела-і-цікава

13 кастрычніка ў Валожынскім раённым Цэнтры культуры прайшоў заключны этап акцыі «Моладзь за бяспеку!».

У прасторнай зале сабраліся актыўныя і мэтанакіраваныя рабяты, што з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрыемства. А пачалі яго актывісты клуба «Ліквідацыя». Яны распавялі пра Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю выратавальнікаў-пажарных, пра тое, чым займаліся юныя ратавальнікі на працягу ўсяго навучальнага года, у час летніх канікул. Гледачам былі прадстаўлены фотаздымкі з мерапрыемстваў і акцый, у якіх прынялі ўдзел дзеці, відэафільм. Чытаць далей »

На парадку дня – перспектыўны праект

на-парадку

У пачатку бягучага тыдня Валожыншчыну наведалі дэлегацыя з Самакіравання Вільнюскага раёна суседняй Літоўскай Рэспублікі на чале з мэрам Марыяй Рэксць, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Аляксандр Кароль, саветнік Пасольства (гандлёва-эканамічныя пытанні) Аляксандр Ігнаценка, намеснік старшыні асацыяцыі ветэранаў дыпламатычнай службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Вадзім Лазерка, старшыня праўлення Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Валерый Марынічаў. На парадку дня стаялі абмеркаванне шэрагу стратэгічных пытанняў у галіне эканамічнага супрацоўніцтва паміж раёнамі-пабрацімамі, перспектыва рэалізацыі агульнага праекта, звязанага з рэканструкцыяй рынкаў у нашым раённым цэнтры і Рудамінскім старостве. Згаданыя аспекты і былі разгледжаны падчас перагавораў са старшынёй райвыканкама Мікалаем Астрэйкам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Глінскім. На сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі зацікаўленых службаў і ведамстваў з абодвух бакоў. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars