Архiў для кастрычніка 24, 2017

Радыёвыпуск — 24.10.2017

Тэлефон міліцыі – 102

42511_image

ШЫРОКАЕ КОЛА

ЗЛАДЗЕЙСКІХ ІНТАРЭСАЎ

     Сталічных жыхароў, якія ўсё жыццё адпрацавалі на ніве культуры, маюць высокія пасады, прывабіла сваёй прыгажосцю старажытная вёска Лоск. Але настрой і добрыя ўражанні нядаўна здолеў сапсаваць нячысты на руку чалавек. Пад покрывам ночы ён спачатку пранік у дом да аднаго дачніка, дзе “разжыўся” тэлевізарам, а потым пабываў на суседнім участку, дзе яму прыглянуўся DVD-прайгравальнік. Вось толькі злодзей не разлічваў, што ў міліцыі хопіць умення і прафесіяналізму хутка яго адшукаць: хапуга не паспеў нават пакарыстацца ўкрадзенай маёмасцю, як быў арыштаваны і зараз знаходзіцца за кратамі. Чытаць далей »

Рыбны дзень

рыбны-дзень

     Здаўна Заходняя Бярэзіна лічылася ў рыбаловаў-аматараў “рыбным” месцам. І сёння пабачыць на берагах ракі чалавека з вудай – не дзіва. Аднак не сакрэт, што папуляцыі плотак, акунёў, карасёў ды іншых жыльцоў падводнага царства істотна паменшыліся ў апошнія часы. Чытаць далей »

БДУ ў рэгіянальным рэйтынгу ўніверсітэтаў QS

Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    З 14 кастрычніка ў ДУА “Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў” новы дырэктар. Ім прызначаны Павел Анатольевіч Дварэцкі, які да гэтага працаваў у школе выкладчыкам па класе трамбона.

П. А. Дварэцкі мае спецыяльную вышэйшую адукацыю, дзесяць гадоў выкладчыцкай практыкі. Хочацца спадзявацца, што пры ім традыцыі і набыткі школы толькі прымножацца, а ўсе ранейшыя праекты будуць працягвацца і далей.

Чытаць далей »

Вялікія дажджы нарабілі бяды

вялікія-дажджы

На мінулым тыдні свой чарговы прыём грамадзян у райвыканкаме правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. За дзве гадзіны прамога дыялога да народнага абранніка звярнуліся 10 чалавек. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars