Архiў для кастрычніка 31, 2017

Спартыўныя дасягненні

спорт1

Нядаўна каманда навучэнцаў ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» ў складзе 23-х чалавекі прыняла ўдзел у адкрытым першынстве па лёгкай атлетыцы, што праходзіў у Дзераўнянскай ДЮСШ. Чытаць далей »

Абавязак кліча ў строй

абавязак2

З мэтай арганізаванага і якаснага прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу ваенны камісарыят, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, РАУС правялі на мінулым тыдні традыцыйны “Дзень прызыўніка”. Урачыстасць адбылася ў раённым Цэнтры культуры. Чытаць далей »

Песімізму не паддаюцца

i

У краіне праходзіць месячнік “Белая трысціна”, мэта якога – унікнуць у праблемы людзей сляпых і з дрэнным зрокам.

На мінулым тыдні ў зале пасяджэнняў цэнтральнай бібліятэкі за круглым сталом сабраліся члены раённага аддзялення БелТіЗ і адказныя службовыя асобы райвыканкама, прадстаўнікі камунальнай і сацыяльнай службаў, Чырвонага Крыжа. Гутарка прайшла без лішняга фармалізму, расказаць пра набалелае мог кожны прысутны. Чытаць далей »

Малады лідар Міншчыны

      2 кастрычніка пачаўся конкурс праектаў «Малады лідар Міншчыны».  Паспытаць свае сілы могуць прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, калектываў, фарміраванняў узростам ад 21 да 31 года, якія рэалізуюць маладзёжную палітыку. Чытаць далей »

100 ідэй для Беларусі

100ідэй

Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» – гэта пляцоўка, дзе таленавітая і крэатыўная моладзь краіны можа рэалізаваць сваю задуму. Ужо каторы год яго арганізуе ГА «БРСМ». Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

     У бягучым месяцы стаў здзяйсняцца сумесны праект РУП “Белпошта” і “ГіперМол”. Цяпер праз сельскія паштовыя аддзяленні сувязі можна заказваць прадуктовыя наборы з “ГіперМола”.

Мінімальная сума тавару павінна быць 30 рублёў. Даставяць “пасылкі” кліенту хутка і аператыўна. Першыя чатыры арганізаваныя кліенты з’явіліся ў аддзяленні паштовай сувязі “Сівіца”. Чытаць далей »

Паказчыкі “плюсуюць”

i

Валавая вытворчасць ДП “Падбярэззе” за дзевяць месяцаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вырасла на 116,2 працэнта, і ўпершыню за два гады гаспадарка спрацавала са стабільным прыбыткам.

Прадметам асаблівага гонару стаў паказчык ураджайнасці зерневых культур, які ў сярэднім “пацяжэў” на 5 цэнтнераў з кожнага гектара. Чытаць далей »

Івянецкая птушка

i

Такую назву займеў колішні Івянецкі племптушказавод.

Больш за год івянецкія вытворцы з’яўляліся ўласнасцю ААТ “Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”. Напрыканцы кастрычніка сталі асобным прадпрыемствам – ТАА “Івянецкая птушка”, а ранейшыя гаспадары засталіся заснавальнікамі. Чытаць далей »

Парк ДЛГУ “Валожынскі лясгас” папоўніўся двума “МАЗамі”

лясгас

За тыдзень да Дня аўтамабіліста і дарожніка машынна-трактарны парк ДЛГУ “Валожынскі лясгас” папоўніўся двума “МАЗамі”. Адзін, так званая “пляцоўка”, абсталяваны для перавозкі буйнагабарытных грузаў, другі – для ўсяго драўніннага асартыменту прадпрыемства. Першая навінка тут жа была адкамандзіравана на заданне, а вось іншы набытак з-за завадской недапрацоўкі патрабуе незапланаванага рамонту. Чытаць далей »

Падабраць вакансію і пахадайнічаць за растэрміноўку

i

Такія просьбы прагучалі ў зваротах заяўнікаў да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча КАРПЕНКІ ў час асабістага прыёму грамадзян, які кіраўнік ведамства правёў на Валожыншчыне ў мінулую пятніцу. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars