Архiў для лістапада 3, 2017

Праз райкам праходзілі лепшыя

     Аб тым, як у часы СССР дзейнічалі раённыя камітэты партыі, мы пагаварылі з апошнім у гісторыі савецкай Валожыншчыны першым сакратаром райкама партыі Вацлавам Аляксандравічам Харуком і даведаліся аб некаторых цікавых фактах. Чытаць далей »

Жыць з ідэаламі святла і дабра

жыць-з-ідэаламі

Менавіта такой пазіцыі прытрымліваецца першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Ірына Сяргееўна КАВАЛЕНКА. Партыец амаль з саракагадовым стажам, яна ўсю сябе аддае любімай рабоце, роднай старонцы, землякам. Нягледзячы на зменлівы час, застаецца верная сваім ідэалам, якія былі закладзены ў савецкія гады. Яны вызначылі жыццёвы шлях, сфарміравалі светапогляд, загартавалі характар, дапамаглі дасягнуць значных вышынь і заслужыць павагу ў грамадстве. Сёння яна – наша суразмоўца. Чытаць далей »

Аднаўленне святынь Беларусі

аднаўленне-святынь2

Нядаўна ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» валанцёрскі атрад Суднікаўскай сярэдняй школы «Клопат» добраўпарадкаваў тэрыторыю Помніка загінуўшым аднавяскоўцам у вёсцы Суднікі. Вучні ДУА «Вішнеўскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» – валанцёры «Добрага сэрца» – плённа папрацавалі на тэрыторыі касцёла Дабравешчанне Найсвяцейшай Панны Марыі і царквы Святых Касмы і Даміяна, прыбралі апалае лісце, прывялі ў парадак дарожкі, якія вядуць да крыніцы. Не пакінулі без увагі і вішнёвы сад, размешчаны паблізу храма. Чытаць далей »

Мясцовы каларыт у трэндзе

i

Работнікі культуры з г. п. Івянец сёлета прадстаўлялі Валожыншчыну на абласным свяце-конкурсе “Напеў зямлі маёй”, які ў 14-ы раз прайшоў у Мар’інай Горцы. Івянчане на гэтым творчым “Алімпе” ўжо выступалі і запомніліся. Поспех спрыяў ім і сёлета.  Чытаць далей »

Гарачай вадзе быць!

i

    Ужо ў першым квартале 2018 года гарачае водазабеспячэнне паступіць у 12 панельных дамоў жыхароў Валожына. Такую інфармацыю паведамілі ў РУП “Валожынскі жылкамунгас”.

Як падлічылі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, гарачая вада з цэнтральнай кацельні будзе каштаваць у пяць разоў танней, чым пры награванні ў электрычным бойлеры. Чытаць далей »

У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Чытаць далей »

Спакойнай ночы, малышы!

i

Артыкулам 17.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у адносінах да бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў пасля 23.00 па-за месцам жыхарства. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

     У сярэдзіне кастрычніка чарговая рэарганізацыя адбылася ва ўнівермагу райцэнтра. Многія пакупнікі паспелі ўжо заўважыць, што аддзелы “Электратавары” і “Гаспадарчыя тавары” зліліся ў адзін. А на вызваленыя на першым паверсе плошчы пераехаў магазін “Будаўнік”. Чытаць далей »

Аб’ект азелянення – другая кальцавая

аб'ект

Пасадка саджанцаў дрэў і дэкаратыўнага кустоўя на абочынах другой кальцавой дарогі – справа, якая доўжыцца дастаткова працяглы час. Гэтым займаюцца лесагаспадарчыя ўстановы ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, праз якія пралягае шаша. У работах задзейнічаны і добраахвотнікі – прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Пра падрабязнасці кампаніі на Валожыншчыне расказаў галоўны ляснічы раёна Сяргей Мечыслававіч Бараноўскі. Чытаць далей »

Кропкі над “і” расстаўлены

кропкі-над-і

Старшыня райвыканкама М. А. АСТРЭЙКА правёў чарговы выязны прыём грамадзян у СШ № 2 Валожына.

Вырашыць хвалюючае пытанне прыйшлі 2 пенсіянеркі з вуліцы Леніна райцэнтра – яны прасілі аднавіць работу магазіна, які за апошнія два гады некалькі разоў закрываўся і адкрываўся. Чытаць далей »

Святочны кірмаш

i

7 лістапада на плошчы Свабоды ў Валожыне пройдзе СВЯТОЧНЫ КІРМАШ, прымеркаваны да юбілею Вялікага Кастрычніка.  

Уласную прадукцыю прывязуць Валожынскі масласырзавод і КСУП “Пяршаі-2014”, гаспадаркі будуць гандляваць сельскагаспадарчай прадукцыяй, магазіны райспажыўтаварыства – мясам у разруб. На кірмаш запрошаны фермерскія сялянскія гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем агародніны і развядзеннем рыбы. Чытаць далей »

Адным радком

f0905fa8bfa3b9d63ef03f3e257367dc_1000_610

З мінулага года прынята рашэнне аб выплаце камунальных субсідый для маламаёмных грамадзян. Сёлета ў летні перыяд такую дапамогу атрымліваў адзін жыхар раёна, з надыходам ацяпляльнага сезона адрасатаў стала трое. Налічаныя сумы за квартал у сярэднім складаюць 3-4 рублі. Чытаць далей »

Са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі!

i

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

    Шчыра і сардэчна віншую вас са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Дзень 7 лістапада з’яўляецца гістарычным і лёсавызначальным для многіх народаў свету. Кастрычніцкая рэвалюцыя вызначыла ход сусветнай гісторыі, уцягнула мільёны людзей на ўсёй планеце ў працэс пабудовы новага грамадства. Менавіта дзякуючы перамозе Кастрычніка беларускі народ атрымаў рэальную магчымасць для фарміравання сваёй дзяржаўнасці, мірнай і плённай працы на зямлі. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars