Архiў для лістапада 14, 2017

Радыёвыпуск — 14.11.2017

Перапіс – акцыя дзяржаўная

Праз два гады ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб правядзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь” і з мэтай садзейнічання буйнамаштабнай дзяржаўнай акцыі на Валожыншчыне рашэннем райвыканкама створана часовая камісія. Чытаць далей »

Талісман II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

У ліпені быў аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. Уладальнікі першых трох прызавых месцаў атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі. Чытаць далей »

Мужчынскі характар

Трынаццацігадовы Кірыл РЫНКЕВІЧ з Валожына сёлета залічаны курсантам спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў. На пытанне, ці марыць ён стаць генералам, адказвае: “Не генералам, а генерал-палкоўнікам!”, а калі мы з калегай пацікавіліся, які першы загад ён аддасць у такім высокім званні, то пасля кароткай паўзы пачулі: “Павялічыць усім ветэранам пенсіі…” Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

На Сакаўшчынскім вадасховішчы прайшоў другі этап зарыблення.

Работнікі раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў выпусцілі ў ваду 550 кілаграмаў малька сома еўрапейскага, столькі ж кілаграмаў карпа і 150 кілаграмаў малька карася сярэбранага. За год малёк вырастае прыкладна да 400-грамовай рыбіны. Падчас зарыблення лоўля рыбы на вадасховішчы не забараняецца. Чытаць далей »

Смачных страў майстар

Высокі прафесіяналізм загадчыцы вытворчасці рэстарана “Карона” РУП “Валожынскі жылкамунгас” Марыі Аляксандраўны МУРАВІНСКАЙ сёлета быў адзначаны Ганаровай граматай калегіі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама і прэзідыума Мінскай гарадской Беларускай камісіі прафсаюза работнікаў гандлю. Чытаць далей »

Заслужаная ўзнагарода

Вольга Міхайлаўна САК – першы намеснік старшыні праўлення Валожынскага райспажыўтаварыства – нядаўна атрымала Падзяку старшыні Мінскага аблвыканкама.

Заслужаная ўзнагарода дасталася абаяльнай жанчыне і сапраўднаму прафесіяналу, які ніколі не здраджваў уласнаму прызванню, нездарма. Чытаць далей »

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі

Чытаць далей »

Расце і мацнее прафсаюз

На мінулым тыдні ў актавай зале аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прайшоў Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў. У прэзідыум былі абраны старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў В. Т. Маліноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі і тыя, хто стаіць у авангардзе раённага прафсаюзнага руху: Вераніка Загорская, Віктар Гідлеўскі, Тамара Яныш. Больш за 60 старшынь “пярвічак” прадстаўлялі на форуме свае арганізацыі і прадпрыемствы. Чытаць далей »

Прынялі ў саюз моладзі

Напярэдадні святкавання стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі Валожынскі раённы камітэт “БРСМ” прыняў у шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі навучэнцаў  СШ № 2 г. Валожына – пераможцаў алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, валанцёраў з атрада “Добрае сэрца”. Чытаць далей »

Каб дагадзіць пакупніку

     За апошнія паўгода значныя змены адбыліся ў арганізацыі раённага гандлю. З мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці і прыцягнення максімальнай колькасці спажыўцоў створана гандлёва-ўнітарнае прадпрыемства “Валожынгандаль”, у склад якога яшчэ ў красавіку ўвайшоў магазін “Будаўнік”, а пазней, у ліпені, – аддзел “Адзенне” ўнівермага. Чытаць далей »

Зімовае меню

Работнікі паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ “Валожынскі лясгас” упэўнены, што лясныя жыхары сёлета перазімуюць не на галодным пайку.

Дзесяць комплексных тэхнічных збудаванняў узведзены ў месцах, дзе найчасцей сустракаюцца рагатыя прыгажуны: 90 аленяў, 190 казуль, а таксама вялікая колькасць іншых жывёл, птушак, якія ў вырай не адпраўляюцца. Чытаць далей »

Натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў

24 лістапада натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.

Удзел у акцыі «Інфармацыйны дзень», якая праводзіцца Мінскай абласной натарыяльнай палатай Беларускай натарыяльнай палаты, прымеркаванай да Сусветнага дня інфармацыі, прымуць натарыусы натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars