Архiў для снежня, 2017

Міншчыне-80!

Чытаць далей »

Ёлкі для знаўцаў пажарнага толку

Ёлкі-для-знаўцаў-пажарнага-толку-1

Па ўсёй Мінскай вобласці напярэдадні Новага года супрацоўнікі МНС і лясгаса праводзілі сумесную акцыю “Дарым ёлку знаўцам пажарнага толку!”.

У Валожынскім раёне яна пачалася з абследавання домаўладанняў у вёсцы Стайкі. Выратавальнікі хацелі выявіць сем’і, дзе ведаюць і выконваюць усе правілы бяспекі. Гэта задача аказалася не такой простай, як здавалася спачатку. Амаль усюды былі недахопы: то батарэйкі ў пажарным апавяшчальніку няма, то праводка пафарбаваная, то печ не адпавядае патрабаванням. Але ўсё ж знайшліся тыя, хто атрымаў запаветную елачку да свята. Чытаць далей »

Карагод агеньчыкаў святочных…

Чытаць далей »

Лідар, арганізатар і проста прыгажуня

Лідар,-арганізатар-і-проста-прыгажуня

Незабыўным стаў 2017 год для Я. С. ЯРОТА. Дзяўчына дастойна прайшла ўсе выпрабаванні конкурсу “Міс Валожын-2017” і перамагла, заваяваўшы гэты высокі тытул. Мы вырашылі бліжэй пазнаёміцца з мясцовай прыгажуняй.

Працуе наша гераіня педагогам-арганізатарам у сярэдняй школе № 1 Валожына. У гэтай установе дзяўчына ў свой час вучылася. Пасля таго, як атрымала сярэднюю адукацыю, падала дакументы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Але паступіць на дзённае аддзяленне не ўдалося, таму яна скарысталася магчымасцю вучыцца завочна. У 2018 годзе Яна атрымае ўжо дыплом па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”. Чытаць далей »

Перамогі на міжнародным узроўні

Перамогі-на-міжнародным-узроўні-1

Стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў сёлета сталі тры вучаніцы раёна: адна – з гімназіі № 1 г. Валожына і дзве – з СШ № 2.

Гімназістка выпускнога класа Карына Клачко, якую рыхтавала настаўніца Святлана Вітольдаўна Федарака, стала адзінай школьніцай, што прайшла на Міжнародны конкурс геаграфічных інфармацыйных сістэм (ГІС). Ён праводзіцца на базе Белдзяржуніверсітэта сярод студэнтаў і аспірантаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Казахстана. Два гады настойлівай і стараннай працы прынеслі плён – Дыплом I ступені ў намінацыі “Практычнае прымяненне ГІС”. Карына сама зрабіла інтэрактыўную турыстычную карту па нашым раёне, на якой абазначаны 5 маршрутаў: 2 аўтобусныя і 3 экалагічныя (2 – пешыя і 1 – водны). Шляхі вандровак распрацоўвалі разам з настаўніцай. Яны праходзяць па Заходняй Бярэзіне, у бок Лужанскіх градаў, праз Сакаўшчыну і Вішнева, на Івянецкую зону і ў Налібоцкую пушчу. Чытаць далей »

Падвойнае шчасце

dvojnyashki_malchiki

Нараджэнне дзіцяці – вялікая радасць, а калі на свет з’яўляюцца адразу двое немаўлят – радасць удвая большая. Сёлета ў нашым раёне шчаслівымі бацькамі двайнят сталі тры маладыя сям’і. Чытаць далей »

У госці са шчырай душой

У-госці-са-шчырай-душой-1

Новы год – час для добрых спраў. Насычанымі выдаліся перадсвяточныя дні для выхаванцаў і педагагічнага калектыву Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната. У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” сюды завіталі высокія госці. Чытаць далей »

Падарылі радасць дзецям

Падарылі-радасць-дзецям-2

Крочыць па краіне традыцыйная дабрачынная рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. У яе рамках у Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця завіталі з навагоднімі падарункамі шматлікія высокапастаўленыя госці, сярод якіх былі міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Ігаравіч Шамко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Іван Станіслававіч Маркевіч, старшыня Савета дырэктараў ТАА «Еўрагандаль» Аляксандр Іванавіч Літвін. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

На гэтым тыдні, па 31 снежня ўключна, у 12 установах адукацыі раёна працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Зімовае аздараўленне пройдуць 220 вучняў малодшых класаў.

Самыя вялікія лагеры адкрыты на базе Івянецкай і Ракаўскай сярэдніх школ, іх наведваюць 35 і 30 дзяцей адпаведна. На аздараўленчую кампанію выдаткавана 5544 рублі датацыйных сродкаў, што выходзіць па 4 рублі 20 капеек на чалавека ў дзень. Чытаць далей »

Каляды Ў Івянцы

kalyady321

У 2017 годзе галоўная калядная імша Беларусі, якую ўзначаліў Тадэвуш Кандрусевіч, прайшла ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Івянцы.

Напярэдадні ў мястэчка прывезлі Віфлеемскі агонь і пабудавалі вялікую батлейку – сімвалічныя яслі з фігурамі Марыі, Іосіфа, немаўляці Ісуса і сапраўднымі хатнімі жывёламі. Шмат гасцей з Беларусі і замежжа, практычна ўвесь Івянец сабраліся каля касцёла, каб разам сустрэць Каляды. Людзей было настолькі многа, што не ўсім пашанцавала патрапіць у храм. Але гэта не сапсавала святочны настрой і атмасферу. Чытаць далей »

У Новым годзе – шчасця і дабра!

foto_blog1

Паважаныя жыхары Валожыншчыны, дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з надыходзячым Новым годам! Гэта выдатнае, добрае сямейнае свята, любімае і дарослымі, і дзецьмі. Менавіта ў Новы год загадваецца рэкордная колькасць жаданняў і дорыцца шмат падарункаў. У кожнага з нас яшчэ больш абуджаецца тое галоўнае, што робіць людзей шчаслівымі: жаданне тварыць дабро, дарыць радасць дзецям і адзін аднаму. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 28.12.2017

Радыёвыпуск — 26.12.2017

Разыскивается

Разыскивается

РАЗЫСКИВАЕТСЯ гражданин ФЕФИЛИН Виктор Сергеевич, 02.11.1998 г. р., уроженца г. Воложина Минской обл., проживающий по адресу: г. Воложин, ул. Чапаева, д. 39, кв. 40, который 26.10.2017 года около 8.00 ушел из своего дома, и до настоящего времени проведенными оперативно-розыскными мероприятиями его местонахождение не установлено. Чытаць далей »

Мошенничество

vzjatka

Прокуратурой Минской области направлено в суд Ленинского района города Минска уголовное дело в отношении 17 лиц, обвиняемых в совершении мошенничества в особо крупном размере.

Предварительное расследование по уголовному делу проводилось Управлением Следственного комитета Республики Беларусь по Минской области. Чытаць далей »

Прававы турнір

Прававы-турнір

У Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі прайшоў прававы турнір.

Дзве каманды навучэнцаў – «Разумнікі і разумніцы» і «Эрудыты» – спрачаліся ведамі. Астатнія вучні назіралі за дзеяннем, дапамагалі ўдзельнікам адказваць на пытанні. Суддзямі выступалі бібліятэкар установы Данута Аляксандрава, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Жытарук, старшыня метадычнай камісіі куратараў і майстроў вытворчага навучання Вольга Незабудка, участковы інспектар ІСН Валожынскага РАУС старэйшы лейтэнант міліцыі Наталля Мікалаеўская, в. а. першага сакратара РК БРСМ Юлія Лагуціна. З невялікай перавагай перамагла каманда «Разумнікі і разумніцы». Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars