Архiў для снежня 5, 2017

Радыёвыпуск — 05.12.2017

Правілы бяспекі для суднавадзіцеляў

60_big

Наступіў самы складаны перыяд навігацыі: туманы, моцныя вятры, ранішнія замаразкі, нізкая тэмпература паветра і вады, дажджы і снег.

У сувязі з гэтым узнікаюць дадатковыя складанасці пры эксплуатацыі маламерных суднаў, часцей здараюцца непаладкі ў працы падвясных лодачных матораў, рулявых прылад. Чытаць далей »

Выбралі лепшую з лепшых

Выбралі-лепшую-з-лепшых-3

Апошні дзень восені 2017 года дакладна запомніцца жыхарам райцэнтра, таму што менавіта 30 лістапада адбыўся яркі і інтрыгуючы конкурс “Міс Валожын”. Арганізатары гэтага мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

У чацвёртым квартале бягучага года за бюджэтныя сродкі ў раённую бальніцу закуплена значная колькасць медыцынскага абсталявання.

Клінічная лабараторыя папоўнілася аналізатарам біяхімічным за 17 тысяч 713 рублёў і цэнтрыфугай коштам 4 тысячы 665 рублёў. Для аддзялення медыцынскай рэабілітацыі набыты ўльтрагукавыя апараты “Іскра-1” і “Рыкта” на агульную суму 3 тысячы 600 рублёў. Чытаць далей »

Змагацца за кожнага чалавека

Адбылося мерапрыемства, якое традыцыйна ладзіцца з мэтай сацыяльна-псіхалагічнай і маральна-духоўнай рэабілітацыі асоб, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. У круглым стале “Знайсці свой шлях” прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых структур. На сустрэчу з імі спецыялісты ТЦСАН сумесна з супрацоўнікамі РАУС запрасілі каля трыццаці жыхароў раёна, якія нядаўна атрымалі даведкі аб вызваленні. Амаль кожнаму з іх патрабуецца дапамога ў наладжванні чалавечых адносін са сваякамі, працоўнымі калектывамі, пры афармленні дакументаў, а таксама матэрыяльная падтрымка. Чытаць далей »

Не даць патануць у моры праблем

Не-даць-патануць-у-моры-праблем

    На мінулым тыдні міністр працы і сацыяльнай абароны І. А. Касцевіч наведала Івянецкую кандытарскую фабрыку СП “Івкон” ААТ. Візіт госці такога высокага рангу быў выкліканы тым, што прадпрыемству, якое доўгі час знаходзіцца ў эканамічных цісках, тэрмінова патрабуецца дапамога. Разам з Ірынай Анатольеўнай стан вытворчых працэсаў даследаваў і намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы А. В. Бразоўскі. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars