Архiў для снежня 12, 2017

Радыёвыпуск — 12.12.2017

Цікава жыць, сябраваць, любіць

Цікава-жыць,-сябраваць,-любіць

Нядаўна ў гімназіі № 1 г. Валожына адбылася ўрачыстая падзея – у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ўступілі 32 вучні чацвёртых класаў.

БРПА займаецца дзейнасцю, якая накіравана на грамадска-патрыятычнае выхаванне. Піянеры актыўна задзейнічаны ў жыцці школы, у спартыўных мерапрыемствах. Хлопчыкі і дзяўчынкі ладзяць канцэрты і віншавальныя праграмы да значных свят: Дня настаўніка, Дня маці, Новага года, Дня абаронцы Айчыны, 8 Сакавіка. Заўсёды прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні піянерскіх збораў да Дня нараджэння БРПА, Дня піянерскай дружбы, Дня юнага героя-антыфашыста, Дня воіна-інтэрнацыяналіста, Дня Перамогі. Чытаць далей »

Ваш гід – мабільны інтэрнэт

Ваш-гід----мабільны-інтэрнэт

    У замежных турыстаў з’явілася магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі Валожына з дапамогай анлайн-гіда. Інтэрактыўную карту на англійскай мове распрацаваў вучань 11 класа гімназіі № 1 горада Валожына Арцём Галоўскі пад кіраўніцтвам настаўніцы англійскай мовы Г. В. Лушновай і настаўніцы геаграфіі С. В. Федарака. Чытаць далей »

Майстар кухоннай справы

Майстар-кухоннай-справы

Здаўна вядома, што лепшыя повары – мужчыны. Але, калі ў гарадскіх кафэ ці рэстаранах брутальныя майстры кухоннай справы – не дзіва, то ў пункце грамадскага харчавання, што належыць сельгаспрадпрыемству, прадстаўніка моцнай паловы чалавецтва знойдзеш рэдка. Чытаць далей »

Каб палепшыць якасць паслуг

030456cff84e3ee0f20f5e5f5b123a06

Калектыў раённага вузла паштовай сувязі стараецца як мага паўней задаволіць попыт тых, хто карыстаецца паслугамі арганізацыі. З гэтай мэтай нядаўна быў абноўлены ўласны транспартны парк. Замест спісаных аўтамабіляў набыта новая “Лада Ларгус”. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

У першых чыслах снежня ў Палацы культуры ў Маладзечне прайшоў ХII абласны фестываль нацыянальных культур.

Наш раён на фестывалі прадстаўлялі дуэт вакальнага гурта польскай песні “Івянчанка” Івянецкага гарпасялковага аддзела ГА “Саюз палякаў на Беларусі” і народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры” Дубінскога сельскага цэнтра культуры з беларускімі стравамі. Стол ад валожынскай зямлі атрымаўся вельмі багатым, на ім прысутнічалі нацыянальныя стравы, пададзеныя ў прыгожым керамічным посудзе, і стравы, уласцівыя дубінской мясцовасці: дранікі, клёцкі, мачанка, дамашнія кіўбасы, грыбы, сала, кіслая капуста і іншыя. Абодва калектывы ўзнагароджаны дыпломамі за захаванне і пераемнасць нацыянальных традыцый.
Чытаць далей »

Цёця – не цаца

1

Факт махлярства ў адносінах да шасцігадовай дзяўчынкі зафіксаваны ў Валожыне.

Дзіця збірала грошы на мабільны тэлефон. Усе купюры і манеткі, якія давалі мама, тата, бабулі, дзядулі, малая складала ва ўласны кашалёчак. Праз некаторы час яна ўжо мела суму ў 65 рублёў з капейкамі. Неяк, выйшаўшы пагуляць у двор, прыхапіла і сваё багацце. Чытаць далей »

Фантазія на крымінальную тэму

1acafbe6041221bb1908c6526fa227f1

Жыхарка Валожыншчыны будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці за заведама непраўдзівы данос на ўчыненае злачынства.

Падобныя дзеянні даволі рэдка сустракаюцца ў судовай практыцы і могуць карацца штрафам ад 30 базавых велічынь, арыштам да 3-х месяцаў, абмежаваннем волі да 3-х гадоў або пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін. Чытаць далей »

Работа знаходзіць тых, хто яе шукае

image

Працаўладкаванне незанятага насельніцтва застаецца адной з важнейшых задач сацыяльна-эканамічнай галіны раёна. Згодна з заданнем, на Валожыншчыне ў гэтым годзе павінны быць створаны 70 працоўных месцаў. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars