Архiў для студзеня, 2018

Радыёвыпуск — 30.01.2018

Жаніцца ніколі не позна

topoboi.com-6361

Узяць шлюб пасля 60-і летась у раёне пажадалі больш за дзесяць пар: самаму старэйшаму жаніху было 85 гадоў, а нявесце – 81.

Як адзначылі ў аддзеле ЗАГС, узроставыя шлюбы ў раёне не рэдкасць – штогод іх бяруць ад 10 да 15 “маладажонаў”. Чытаць далей »

Спаборніцтвы – кожныя выхадныя

futsal-kids

Самая папулярная ўстанова ў райцэнтры на сённяшні дзень – ДЮСШ. У новым будынку знаходзяць заняткі па душы дарослыя і дзеці, пенсіянеры і моладзь. Не сціхаюць спартыўныя баталіі ў зале для гульнявых відаў спорту. Чытаць далей »

Прафілактыка ВРВІ і грыпу

img0

    Гісторыя вострых рэспіраторных вірусных інфекцый налічвае некалькі дзясяткаў стагоддзяў, упершыню гэта захворванне згадваецца Гіпакратам яшчэ ў 412 годзе да н. э. З таго часу вірусныя інфекцыі сталі прычынай смерці мільёнаў людзей. Захворванне штогод ахоплівае да 30% насельніцтва зямнога шара. Чытаць далей »

Інавацыі для нас

el

Жыхары райцэнтра апошнім часам усё часцей абмяркоўваюць новаўвядзенні райпаліклінікі – электронную чаргу і электронны рэцэпт. Каб даведацца пра падрабязнасці гэтых інавацый і пра тое, наколькі больш зручным яны зробяць жыццё валожынцаў, мы звярнуліся да загадчыка паліклінікі А. А. БУРАКА. Чытаць далей »

З увагай да кожнага пацыента

З-увагай-да-кожнага-пацыента

У любой сферы жыццядзейнасці неабходны спецыялісты. Асабліва гэта датычыцца медыцыны, дзе ад урача, яго вопыту і ведаў залежыць здароўе, а часам і жыццё чалавека. Такім прафесіяналам, без перабольшання, з’яўляецца Альфрэд Зянонавіч НЕХВЯДОВІЧ, які амаль 23 гады працуе ў Валожынскай ЦРБ. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    Канкурэнцыя – цяжкая справа, асабліва калі канкурыраваць даводзіцца невялікім вытворчасцям з прамысловымі гігантамі. Аднак валожынскі хлеб і, у прыватнасці, батоны па-ранейшаму знаходзяць сваіх прыхільнікаў.

Аддзел прамысловасці райспажыўтаварыства заключыў дагаворы на пастаўку хлеба, бела-булачных і кандытарскіх вырабаў з фірмамі “Захад-маркет” і “3В+” у Івянцы, і літаральна на днях прадукцыя Валожынскага хлебазавода зойме сваё месца на паліцах магазінаў гэтых кампаній. Чытаць далей »

Канец зімы – час для падачы дэкларацыі па падаходным падатку

65102e97e4727

Па даходах, атрыманых у 2017 годзе, дэкларацыя падаецца да 1 сакавіка 2018 г.

    Якія даходы трэба дэклараваць?

  1. Дэкларацыю трэба прадставіць, калі вы ў 2017 годзе ад фізічных асоб атрымалі падарункі або бясплатна атрымалі нерухомасць па дагаворы рэнты, і іх агульная сума больш за 5555 бел. руб.
  2. Неабходна падаць дэкларацыю, калі да вашых даходаў прымяняўся маёмасны падатковы вылік для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры гэтым:

Чытаць далей »

ЖЫРОЎКА-2018

Чытаць далей »

Дапамогуць справіцца з бядой

Дапамогуць-справіцца-з-бядой

Выратавальнікі – гэта тыя людзі, якія першымі спяшаюцца туды, дзе здарылася бяда. Яны ведаюць, як справіцца з любой складанай сітуацыяй і якую аказаць дапамогу пацярпелым. Адразу 17 супрацоўнікаў раённага аддзялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па выніках работы за мінулы год узнагароджаны граматамі абласнога ўпраўлення МНС, падзякамі, нагруднымі знакамі з нагоды прафесійнага свята. Чытаць далей »

Кантрольнае мерапрыемства «Нашы дзеці»

deti

У мэтах узмацнення кантролю за выкананнем вытворцамі транспартных работ і паслуг заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры ажыццяўленні перавозак груп дзяцей аўтамабільным транспартам у рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» Транспартнай інспекцыяй па г. Мінску і Мінскай вобласці ў снежні-студзені праведзены пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі мэтавага комплексу кантрольных мерапрыемстваў. Чытаць далей »

Знаёмыя і незнаёмыя Тышкевічы

1788-0

Для многіх беларусаў род Тышкевічаў малавядомы. Мы больш знаёмы з прадстаўнікамі роду Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх. Дык хто ж яны, Тышкевічы? Як жылі, чым займаліся, чым знакамітыя? Як гісторыя нашых мясцін звязана з лёсам гэтых людзей? Давайце пагартаем старонкі летапісу магнацкага роду Тышкевічаў, пройдзем па іх жыццёвых сцежках, адчуем атмасферу тых часоў і падзей! Чытаць далей »

Пад знакам творчасці

Пад-знакам-творчасці

    У памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” адкрылася выстава вышываных работ “Пачынаецца ўсё з захаплення” Людмілы Вячаславаўны Садоўскай, якая будзе доўжыцца да канца студзеня. Чытаць далей »

Часоў жывая сувязь

Часоў-жывая-сувязь

Пад такой назвай у Валожынскім краязнаўчым музеі ў рамках святкавання 80-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці адбылося адкрыццё фотавыставы Мікалая Лінніка.

На ўрачыстае мерапрыемства завітаў сам аўтар, творчасць якога ўжо добра вядома мясцовым жыхарам. Мікалай Міхайлавіч – наш зямляк, родам з вёскі Порычы. Яго работы перыядычна выстаўляюцца ў Валожынскім музеі. Чытаць далей »

Усё лепшае – дзецям

Усё-лепшае---дзецям-1

Нядаўна ў дзіцячай кансультацыі раённай паліклінікі адбыўся капітальны рамонт, які пачаўся яшчэ ў кастрычніку. Добраўпарадкаванне зараз праходзіць фінішны этап – засталося дарабіць дробязі. Больш за тыдзень таму супрацоўнікі пераехалі ў абноўленыя памяшканні і пачалі работу ў штатным рэжыме. Прыём у кансультацыі вядуць 4 участковыя педыятры, сярод іх – сельскі і падлеткавы ўрачы. Усе яны людзі з вялікім стажам у прафесіі. Чытаць далей »

Пост прыняў годна

Пост-прыняў-годна

Калі з самага дзяцінства ў тваім акружэнні знаходзяцца толькі людзі ў міліцэйскай форме, а бацька, дзядзька і нават бабуля працуюць у РАУС, то ўсе іншыя прафесіі ўяўляюцца не вельмі важнымі. Таму Артур МАХМУДАЎ з малых гадоў марыў стаць міліцыянерам. Сваякі, вядома, яго выбар падтрымлівалі. Але потым хлопец паддаўся духу юначага бунтарства і насуперак усяму вырашыў ісці сваім, зусім іншым шляхам. Ён паступіў у медыцынскі каледж і доўгія два гады прымушаў сябе палюбіць латынь, белы халат і шпрыцы з іголкамі. Аднак раман з лячэбнай справай у Артура так і не склаўся…  Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars