Архiў для студзеня 5, 2018

Эстафета міласэрнасці

Члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” з СШ № 2 райцэнтра правялі дабрачынную акцыю “Цуды на Ражджаство” ў дзіцячым аддзяленні УАЗ “Валожынская цэнтральная раённая бальніца”.

Для валанцёраў, якія таксама з’яў-ляюцца членамі аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, стала добрай традыцыяй напярэдадні навагодніх свят наведваць хворых дзяцей, што знаходзяцца на лячэнні ў бальніцы. У той дзень у госці да рабят з прадстаўленнем “Як Злючак навучылі любіць Новы год” завіталі Раман Лінкевіч, Яўген Макей, Ульяна Смірнова, Іна Стасяловіч, Кірыл Загорскі, Хрысціна Сухалет і Надзея Стэльмаховіч. Шмат прыемных уражанняў атрымалі маленькія пацыенты ад сустрэчы з Дзядулем Марозам і Снягуркай: разам яны вадзілі карагоды і гулялі. Чытаць далей »

Выслухаць, каб пачуць…

Ала Віктараўна РУСІНОВІЧ – адна з самых вопытных сацыяльных работнікаў раёна. Больш за 15 гадоў яна прысвяціла працы ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Напярэдадні прафесійнага свята за выдатныя паказчыкі, мноства станоўчых водгукаў адданы прафесіянал адзначана Ганаровай граматай Мінаблвыканкама. Чытаць далей »

Парадавалі майстэрствам

Напярэдадні Новага года ў Цэнтры культуры прайшоў канцэрт Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў. Такія сустрэчы з гледачамі сталі ўжо традыцыйнымі і носяць характар творчай справаздачы за першае паўгоддзе навучальнага года.

Выступленні навучэнцаў і педагогаў вышэйназванай установы даўно палюбіліся жыхарам райцэнтра, таму глядзельная зала заўсёды ледзь умяшчае жадаючых трапіць на мерапрыемства. Так было і ў гэты раз. Шчырымі апладысментамі прысутныя сустракалі кожны новы нумар. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

За 2017 год па рашэнні райвыканкама 72 сем’ям у раёне пасля нараджэння трэцяга і наступнага дзіцяці прызначаны сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў ЗША кожнай.

Апошнімі ў адышоўшым годзе сямейны капітал атрымалі Ніна Мікалаеўна Ганчарык з Ракава, якая нарадзіла чацвёртае дзіця, Таццяна Леанідаўна Сухадолец з Валожына, што нарадзіла двойню, і ў сям’і стала чацвёра дзяцей, і Марыя Зігмундаўна Ахрэм з вёскі Старынкі Гародзькаўскага сельсавета – на трэцяе дзіця. Дадзеная дзяржаўная праграма дзейнічае да 2019 года ўключна. Чытаць далей »

Нядзельная школа

Шмат гадоў пры храме Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены ў Валожыне працуе Нядзельная школа. Ганна Іванаўна Косік выкладае Святое пісанне Старога і Новага запаветаў, праваслаўную культуру і этыку, такім чынам закладваючы асновы веры ў душы сваіх маленькіх выхаванцаў. Вельмі важна, што тут не проста набываюць пэўныя веды, але ў дзяцей ёсць магчымасць знайсці новых сяброў і атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць. Чытаць далей »

З павагай да кожнага кліента

Людміла Аляксандраўна ЛАБОЦКАЯ з 2012 года працуе начальнікам аддзялення паштовай сувязі “Сівіца”. Яна прыкіпела душой да сваёй справы, кожную раніцу з вялікай ахвотай спяшаецца на працу, другога занятку для сябе нават не ўяўляе. Вясковыя ж людзі паважаюць яе і з задавальненнем заходзяць не толькі па справах, а, бывае, і проста пагутарыць. Чытаць далей »

Зрабілі крок у Новы год

У апошні працоўны дзень 2017 года надвор’е, быццам насміхаючыся, сыпанула дробным дожджыкам. Аднак тых, хто прыйшоў палюбавацца на шэсце Дзядоў Маразоў, гэта не спалохала. Пад навагоднія песні, якія гучалі каля галоўнай ёлкі, сабраўся даволі вялікі натоўп з дзяцей і дарослых. У 11.00 да яго далучыліся і галоўныя героі свята – Дзяды Маразы і Снягуркі… Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars