Архiў для студзеня 9, 2018

Прайшлі Зімовыя першынствы

Фізкультура-і-спорт-1

У перыяд зімовых канікулаў на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прайшлі Зімовыя першынствы па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г. н. і маладзейшых, 2002 г. н. і маладзейшых; па лёгкаатлетычным кросе сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2010 г. н. «Калядныя забегі» і спартландыя з элементамі дзюдо, з выкарыстаннем хуткасна-сілавых практыкаванняў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 70 юных спартсменаў. Чытаць далей »

Навіны ДЮСШ Валожынскага раёна

10748_2015-10-24_14-59-41_d3s_0212

У снежні 2017 года каманда навучэнцаў ДЮСШ Валожынскага раёна прыняла ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2003 г. н. у г. Мінску.

Па выніках спаборніцтваў сярод юнакоў у вагавой катэгорыі +90 кг Данііл Жданюк заняў 3-е месца. Сярод дзяўчат у вагавой катэгорыі да 57 кг Настасся Зайкоўская таксама заняла трэцюю прыступку п’едэстала. Чытаць далей »

Другія ў вобласці

Прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту”. Чытаць далей »

Адкрыты Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў

novosti-basketbola

З 21 па 22 снежня 2017 года на базе ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” быў праведзены адкрыты Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў 2003-2004 г. н. Удзельнічалі 6 каманд: Валожын, Вілейка, Дзяржынск, Лагойск, Нясвіж і Смаргонь. Чытаць далей »

“Белая Русь” збірае зорны карагод

Белая-Русь-збірае-зорны-карагод

    Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” фінішуе 10 студзеня, а да гэтай даты навагодняя казка будзе радаваць хлопчыкаў і дзяўчынак. За некалькі дзён да праваслаўных Каляд раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Белая Русь” запрасіла самых паспяховых вучняў Валожыншчыны на дабрачыннае свята “Навагодні серпанцін”. Не забыліся члены “Белай Русі” паклапаціцца і пра падарункі. Пляцоўкай для ўрачыстасці сёлета стала актавая зала гімназіі № 1. Чытаць далей »

Рабіць дабро – іх прызванне

Рабіць-дабро---іх-прызванне-1

99-ы раз адзначылі сваё прафесійнае свята людзі, чые абавязкі накіраваны на клопат пра катэгорыі насельніцтва, якім па самых розных прычынах неабходны псіхалагічная і фінансава-эканамічная дапамогі. Чытаць далей »

На пасаду дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” назначаны Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК

Жыццё-раёна-Унучак

З 18 снежня 2017 года на пасаду дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” назначаны Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК.

Ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Бабровічы. Да службы ў арміі працаваў механікам у калгасе імя Суворава, туды ж вярнуўся і пасля дэмабілізацыі. Затым паступіў у Валожынскае ПТВ № 208, а па заканчэнні вучобы доўгі час – з 1992 па 2008 год – працаваў у ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас”: спачатку лесніком, затым майстрам, памочнікам ляснічага, інжынерам па лясной гаспадарцы. У 2000 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars