Архiў для студзеня 19, 2018

Вялікае папаўненне

Вялікае-папаўненне

З нагоды юбілею Мінскай вобласці ў СШ № 2 горада Валожына прайшло мерапрыемства.

Дзяўчатам і хлопцам, якія сабраліся ў актавай зале, настаўніца гісторыі Аксана Пятровіч распавяла пра мінулае Міншчыны, геаграфічныя асаблівасці, гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіёну. З дапамогай фотапрэзентацыі нагадала пра добра вядомыя каталіцкія і праваслаўныя храмы, мемарыяльныя комплексы, тэатры, музеі. Экскурс атрымаўся аб’ёмным і досыць цікавым. Чытаць далей »

Галоўная задача – выратаванне людзей

Галоўная-задача---выратаванне-людзей-1

Усім добра вядома, у чым заключаецца праца пажарнай каманды. Калі на вуліцы гучыць сірэна – адразу зразумела, што ў некага здарылася бяда. Нядаўна мне прадставілася магчымасць правесці дзень у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валожынскага РАНС і паназіраць за буднямі гэтых адважных людзей. Чытаць далей »

Пажарныя шукаюць, не могуць знайсці…

Пажарныя-шукаюць,-не-могуць-знайсці...

Летась міністрам па надзвычайных сітуацыях генерал-лейтэнантам унутранай службы У. А. Вашчанкам быў аб’яўлены конкурс “На лепшы фотаздымак аб дзейнасці органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”.

Калекцыя фотаздымкаў з удзелам супрацоўнікаў раённага аддзела МНС заўсёды вызначалася багаццем сюжэтаў, вобразаў і твараў. Чытаць далей »

Выпрабаванні сапраўдных мужчын не палохаюць

Выпрабаванні-сапраўдных-мужчын-не-палохаюць

У час, калі пераезд з правінцыі ў сталіцу – масавая з’ява, падпалкоўнік унутранай службы Дзмітрый КАСОЎСКІ змяніў мінскую прапіску на вясковую і вось ужо амаль два гады разам з сям’ёй жыве ў Дорах. На такі крок яму прыйшлося пайсці не па закліку сэрца, а па загадзе кіраўніцтва: атрымаў назначэнне ўзначаліць Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Чытаць далей »

Знаёмыя і незнаёмыя Тышкевічы

442653aaa9b6ba45518dcf337a903819

Для многіх беларусаў род Тышкевічаў малавядомы. Мы больш знаёмы з прадстаўнікамі роду Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх. Дык хто ж яны, Тышкевічы? Як жылі, чым займаліся, чым знакамітыя? Як гісторыя нашых мясцін звязана з лёсам гэтых людзей? Давайце пагартаем старонкі летапісу магнацкага роду Тышкевічаў, пройдзем па іх жыццёвых сцежках, адчуем атмасферу тых часоў і падзей! Чытаць далей »

Бачыць свет вачамі мастака

Бачыць-свет-вачамі-мастака-1

Сустрэчы з роднымі, сябрамі, каханымі… Што набыць у якасці падарункаў, каб дагадзіць кожнаму? Ягор ВІРШЫЧ з Валожына з гэтым пытаннем вызначыўся. Ён напярэдадні адказных мерапрыемстваў бярэ ў рукі алоўкі, дастае ліст паперы і…

Юнаку 22 гады. Працуе ў рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Налібоцкі”, завочна вучыцца ў Гродзенскім аграрным універсітэце – будучы аграном. З дзяцінства разбіраецца ў аўтамабілях, цікавіцца паляваннем, любіць чытаць. Тры гады таму амаль выпадкова даведаўся аб яшчэ адным са сваіх талентаў. Высветлілася, што ўмее добра маляваць. Прызнаецца: усё адбылося нечакана. Чытаць далей »

Віншуем пераможцаў

Віншуем-пераможцаў-(Яна-Бітэль-і-Вольга-Іванаўна-Марковіч)

    Адбыўся III этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 13 вучняў з 5 устаноў адукацыі Валожынскага раёна.

У ліку пераможцаў абласнога этапу аказаліся чацвёра. Гэта вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 1 Марыя Цмыкава, якая ўзнагароджана дыпломам III ступені па прадмеце “Працоўнае навучанне” (настаўніца І. Л. Кербедзь), вучань 10 класа Івянецкай сярэдняй школы Рэнат Кагал – дыпломам III ступені па фізіцы (настаўніца А. В. Ламака), вучаніца 10 класа гэтай жа ўстановы адукацыі Дар’я Бібік – дыпломам III ступені па беларускай мове і літаратуры (настаўніца А. Г. Ярмак). Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    Сумы выплат за мінулы год прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскім раёне па абавязковым і дабравольным страхаванні пабудоў узраслі ў параўнанні з 2016 годам на 15-17 працэнтаў. Пры гэтым па дабравольным страхаванні агнявыя рызыкі (пажары) пераўзыходзяць усе іншыя, як, напрыклад, неправамерныя дзеянні трэціх асоб, стыхійныя бедствы, перанапружанне ў электрасетках. Чытаць далей »

Яе багацце – людская павага

Яе-багацце---людская-павага

    «Мае захапленні дастаткова простыя – здаровы лад жыцця і цікавая мастацкая літаратура», – расказвае пра сябе Жанна Баляславаўна ПЯКАРСКАЯ з Подберазі. Гэтага мудрага, разважлівага і – што там утойваць! – уплывовага чалавека ведаюць ва ўсім наваколлі. Цяпер яна на пасадзе намесніка дырэктара КСУП «Падбярэззе», а да таго 26 гадоў працавала на розных пасадах у мясцовым сельвыканкаме. Чытаць далей »

Юбілей вобласці святкавалі з размахам!

Юбілей-вобласці-святкавалі-з-размахам!

На ўрачыстую падзею, якая прайшла 15 студзеня ў Палацы Рэспублікі, ад нашага раёна адправілася дэлегацыя ў складзе 70 чалавек. Узначаліў яе старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars