Архiў для лютага, 2018

Аб мерах па прафілактыцы парушэнняў заканадаўства пры выкананні міжгародніх перавозак пасажыраў

e1265d5820b851ba23e3ecc32a61c92ffa10d5db

23 студзеня 2018 года ўступілі ў сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», якімі ўстаноўлены новыя крытэрыі аднясення відаў аўтамабільных перавозак пасажыраў да рэгулярных і нерэгулярных зносін. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 27.02.2018

Бачыць прыгажосць роднай зямлі

Бачыць-прыгажосць-роднай-зямлі

Падчас творчай сустрэчы са сваімі прыхільнікамі таленавіты фотамастак расказаў, з чаго пачалося яго захапленне. Нарадзіўся і вырас наш герой у вёсцы Гародзькі, таму з дзяцінства любіў раку, хадзіў на рыбалку. Потым іншыя клопаты, праца адсунулі хобі на задні план. Але, сустракаючыся з сябрам-аднадумцам, яны марылі пра водныя паходы, ды неяк усё не атрымлівалася здзейсніць задуманае. Чытаць далей »

Атрымаць навыкі бяспечных паводзін

Атрымаць-навыкі-бяспечных-паводзін-1

дапаможа дзецям міні-цэнтр бяспекі жыццядзейнасці, які пачаў працаваць у сярэдняй школе № 2 Валожына. У мінулы чацвер адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік, старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі, каардынатар конкурсаў Праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Н. А. Адамчык і рэгіянальны каардынатар Праекта І. В. Пашкун, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС В. В. Палтарака, начальнік Валожынскага РАНС Д. Я. Касоўскі і яго першы намеснік П. Г. Тарасевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. М. Крыкала, дырэктар установы адукацыі, у якой знаходзіцца інавацыйны клас, Л. В. Петрашкевіч. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

За мінулы год на ААТ “Валожынскі льнокамбінат” выпушчана 112 тон алею, у тым ліку 47 тон – харчовага.

У месяц на вытворчасці выпускаецца да 15 тон алею, адпаведна за змену – 500-600 кілаграмаў. Харчовы алей, які валодае ўнікальнымі смакавымі якасцямі, з’яўляецца яшчэ і свайго роду лекарам. Першапачаткова ў валожынскага алею быў зусім маленькі тэрмін захоўвання, цяпер жа ён павялічаны да 9 месяцаў. Чытаць далей »

Аб зменах прыродаахоўных патрабаванняў

belarus-2015-10-07-01-42

З 26 лютага 2018 года пачалі дзейнічаць нормы Дэкрэта № 7, якія адмяняюць шэраг патрабаванняў.

     У галіне абыходжання з адходамі вытворчасці. Прыватныя прадпрымальнікі і мікраарганізацыі (у тым ліку тыя, якія не ўключаны ў Пералік), вызваляюцца ад абавязку:

– прызначаць службовых (упаўнаважаных) асоб, адказных за абыходжанне з гэтымі адходамі;

– распрацоўваць (зацвярджаць) інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці; Чытаць далей »

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені

Чытаць далей »

“Пытанне застаецца адкрытым”,

Пытанне-застаецца-адкрытым

будзем зрушваць яго з мёртвай кропкі”, – паабяцаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ жыхарцы з вуліцы Маладзёжнай райцэнтра, якая звярнулася да народнага абранніка з набалелай праблемай. Чытаць далей »

Свята, мужнасці, гонару, адвагі

Свята-мужнасці,-гонару,-адвагі-4

Як у Валожыне адзначалі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

Кіраўнік Валожыншчыны шчыра павіншаваў прысутных з сапраўдным мужчынскім святам. Сёлета яно супала з яшчэ адной велічнай датай – 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Таму Мікалай Анатольевіч не шкадаваў цёплых слоў павагі, звяртаючыся да галоўных герояў урачыстасці – воінаў і афіцэраў 153-й Кёнігсбергскай ордэна Чырвонай Зоркі асобнай радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння, якія роўнымі радамі выстраіліся перад выканаўчым камітэтам. М. А. Астрэйка падзякаваў ім за службу, за вернасць выбранай справе, мужнасць і прафесіяналізм. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

На 1 студзеня 2017 года ў раёне было 8446 абанентаў “Zala”, 8239 Інтэрнэт-карыстальнікаў і ўсяго 173 тых, хто набыў поўны пакет паслуг “Ясна”. На 1 студзеня 2018 года лічбы, відавочна, змяніліся: карыстальнікаў “Zala” стала 9449, Інтэрнэту – 8610 і “Ясна” – 1436. Чытаць далей »

Творчы праект: Соль валожынскай зямлі

Гады-былі-цяжкія,-але-цікавыя...

    …Мільгаюць дні, гады, дзесяцігоддзі. Змяняюцца пакаленні. Час і людзі робяць гісторыю, пра якую не толькі варта памятаць, але і ведаць. Рэдакцыя газеты сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў распачынаюць творчы праект над назвай “Соль Валожынскай зямлі”. Задума з’явілася невыпадкова. Падчас правядзення ў красавіку 2015 года маштабнага прафсаюзнага мерапрыемства “Эстафета па­каленняў” ад шаноўных ветэранаў працы, што былі запрошаны на ўрачыстасць, не раз давялося пачуць, як іх кранаюць такія сустрэчы. А колькі прыемнай асалоды на душы яны атрымліваюць ад звычайнай паштоўкі ад колішняга працоўнага калектыву. Ну а запрашэнне падзяліцца назапашаным вопытам з маладымі калегамі – і ўвогуле ажыўляе, надае бадзёрасці, узнімае настрой. Падумалася: наколькі важ­ныя для чалавека, які сваімі працоўнымі здабыткамі праславіў раён, увага і ўсведамленне таго, што праз гады цябе памятаюць, табой ганарацца, з цябе бяруць прыклад.

    На нашай Валожыншчыне жыве нямала ганаровых людзей, адзначаных дзяржаўнымі ордэнамі, ме­далямі, граматамі. Усе яны ў свой час самааддана працавалі дзеля дабрабыту і росквіту валожын­скага краю і ўнеслі варты ўклад у яго станаўленне. Зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але застаюцца ўсё такімі ж актыўнымі і патрэбнымі грамадству, бо з’яўляюцца прыкладам пра­цавітасці, адказнага стаўлення да даручанага ўчастка работы, улюбёнасці ў сваю справу, якой прысвяцілі жыццё. Радзіма годна адзначыла працоўныя подзвігі, і яны без перабольшвання – гонар і слава раёна. Пра такіх гавораць: соль зямлі.

 Гады-былі-цяжкія,-але-цікавыя...

Браніслава Канстанцінаўна ХАДЗІНСКАЯ:

“ГАДЫ БЫЛІ ЦЯЖКІЯ, АЛЕ ЦІКАВЫЯ…”

    Уся працоўная біяграфія гэтай паважа­най жанчыны звязана з родным раёнам. Нарад­зілася ў невялікай вё­сачцы Навасады Сугваз­даўскага сельсавета. І хто б мог уявіць, што з ця­гам часу будзе ў ім стар­шынстваваць?! За вялікі ўклад у сацыяльна-эка­намічнае развіццё раёна і Мінскай вобласці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі Браніслава Канстан­цінаўна ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”. Тройчы адзначалася Ганаровымі граматамі Мінскага аблас­нога выканаўчага камітэта, а перад выхадам на заслужаны адпачынак мела больш чым 35 гадоў працоўнага стажу і 5-ы клас дзяржслужачага. Выбіралася дэпутатам Мінскага аб­ласнога Савета дэпутатаў па Вішнеўскай выбарчай акрузе.

Адказнасць, дысцы­плінаванасць і прыстойна­сць – асноўны крытэрый ацэнкі работы, якім кіра­валася па жыцці. Яна з разуменнем ставілася да людзей: як патрабавала, так і дапамагала, была строгай, а дзе трэба – з гумарам. Усе ведалі, што слова Хадзінскай – закон, бо гэты чалавек канкрэт­ны і спраўны.

Браніслава Канстан­цінаўна ўспамінае канец 80-х, калі працавала на­меснікам па кадрах рай­саюза і ўзначальвала партыйную арганізацыю. У пярвічцы налічвалася 150 камуністаў, тавараў не хапала – усё прада­валася па візітках, купо­нах, а кадры шукалі па ўсім раёне. Рабочы дзень доўжыўся па 12 і больш гадзін. Гады былі цяж­кія, але цікавыя.

Асабліва плённай была работа Б. К. Хадзінскай падчас яе старшынства ў Вішнеўскім, а пасля Сугваздаўскім сельсаве­тах. У Вішневе першай у раёне пачала гарадзіць могільнікі: арганізоўвалі суботнікі, усё рабілі сваімі сіламі. Паступо­ва прыхінуліся многія: дапамагалі арганізацыі, людзі прыходзілі, кас­цёл і царква далучыліся. Добрай справай для вя­скоўцаў стала адкрыццё Дома сацыяльных паслуг у Лінках на базе закры­тай школы, пасля тут нават праводзілі рэспу­бліканскія курсы. Яшчэ адна вельмі важная падзея – перапахаван­не знакамітай паэтэсы Канстанцыі Буйло, якое адбылося 21 мая 1989 года. У мястэчка завіталі прадстаўнікі Цэнтраль­нага і абласнога Камітэта Камуністычнай партыі, прыехалі Ніл Гілевіч і Заір Азгур, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. А колькі радасці для баць­коў і дзяцей прынесла ад­крыццё новага дзіцячага садка! Стары быў разлі­чаны на 25 выхаванцаў, і ў дашкольную ўстанову існавала чарга: у вёсцы ж на той час налічвалася 82 дзіцяці. За восем га­доў яе кіраўніцтва Віш­неўшчына непазнавальна змянілася. І сёння мяс­цовыя жыхары, узгадва­ючы былога старшыню сельвыканкама, зазна­чаюць, што за ўсё зро­бленае на іх зямлі Б. К. Хадзінскай пры жыцці можна паставіць помнік.

Зусім іншы малюнак паўстаў перад Бранісла­вай Канстанцінаўнай, калі ў 1997 годзе прапа­навалі ўзначаліць Сугваз­даўскі сельвыканкам. Успамінае: “Тры дні пла­кала: куды я патрапіла, у нейкую нетру… За шко­лай – вялікая куча смец­ця, у Адамполле прыеха­ла – там звалка гадамі ляжала пасярэдзіне вёскі. Будынак сельвы­канкама не ацяпляўся, у клубе і дзіцячым садку правалілася падлога, на могільніках – у Цябутах, Ласокіне і Ясьманаўцах – не пралезці, усё паза­растала. Сродкаў няма, ды і людзі зусім іншыя, цяжкія на пад’ём”.

Пачала з навядзення парадку на зямлі. Да ра­боты далучыла ўвесь ак­тыў: дырэктара школы, загадчыка дзіцячага сад­ка, дэпутатаў. Вялікую дапамогу тэхнікай ака­зваў кіраўнік мясцо­вай гаспадаркі Валерый Фёдаравіч Селівон. Пад­трымалі старшыню зем­леўпарадчык Валянціна Іванаўна Радына, стара­сты вёсак Цябуты Рыгор Антонавіч Красоўскі, Ла­сокіна – Зянон Адамавіч Пратасевіч, Мяжэйкі – Франц Георгіевіч Прата­севіч. З цягам часу пабу­давалі новую кацельню, і цяпло прыйшло ў ад­міністрацыйны будынак, у клубе замянілі вокны і паклалі падлогу.

Вялікай праблемай для Сугваздаў заўсёды была вада, бо грунтовыя воды размешчаны вельмі глыбока. “Аднойчы вы­рашылі нарэшце дабрацца да вады: 60 труб загналі ў зямлю, а яе ўсё няма”, – узгадвае Б. К. Хадзін­ская. Вось тады і было вырашана замяніць 1,5 кіламетра водаправода па вёсцы. Вада прыйшла ў дзіцячы садок: дагэтуль яе прывозілі ў ёмістас­цях. Водакалонка з’явіла­ся ў вёсцы Камароўка, у Паліксаўшчыне была па­будавана новая свідравіна, а ў Захажэве – капітальна адрамантавана.

Паступова і сугваздаў­цы змянілі погляды і ад­носіны да свайго куточ­ка маленькай радзімы. Пачалі добраўпарадкоў­ваць сядзібы і падвор­кі, чысціня прапісалася на вуліцах. Традыцый­нымі сталі Святы вёсак, Дні пажылых людзей, ветэранскія агеньчыкі. У сельсавеце налічваў­ся 21 населены пункт, і Браніслава Канстан­цінаўна старалася адзін раз у месяц абавязкова пабываць у кожнай вё­сачцы, сустрэцца з люд­зьмі сам-насам, пагута­рыць-паразважаць, каб ведаць, што іх хвалюе.

Чалавек актыўнай грамадзянскай пазіцыі, яна часта выступала на канферэнцыях, справаз­дачна-выбарных сходах, сесіях раённага Савета дэпутатаў, ніколі не ба­ялася сказаць, а калі трэба, і пакрытыкаваць – галоўнае, каб на ка­рысць. Таму да яе прыс­лухоўваліся, з ёй лічылі­ся, з яе бралі прыклад. Так было заўсёды, так адбываецца і зараз. Хоць няма ўжо ні сельсавета, ні гаспадаркі, дзверы дома Хадзінскай ніколі не зачыняюцца – цяпер сюды ідуць за парадай. І не толькі. Браніслава Канстанцінаўна асвоіла не зусім звыклае для жанчыны рамяство – вэнджанне. Справу робі­ць дэталёва, па даўней­шых рэцэптах, нават спецыяльную сыравіну нарыхтоўвае – маліннік, вольху, ядловец. Мяса атрымліваецца вельмі смачнае і пахучае. Гэта могуць пацвердзіць усе, хто да яе звяртаецца, бо нікому Браніслава Кан­станцінаўна не адмаўляе. Кажа, што трэба дапа­магаць блізкаму, быць добрым і спагадлівым. А дзякуючы гэтым про­стым чалавечым якасцям толькі добрым словам і праз гады ўспамінаюць пра яе людзі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота з архіва рэдакцыі

Аздаравіцца можа кожны

otdyh-v-sanatoriyah-rossii

Згодна з інфармацыяй, прадастаўленай спецы­ялістам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Алегам Іванавічам Скадорвам, у 2017 годзе прайшлі азда­раўленне 1870 жыхароў раёна, з іх 1735 дзяцей. Чытаць далей »

Уручэнне юбілейнай медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэ­ранам Вялікай Айчыннай вайны

Вайсковы-тэлетайп-(У.-А.-Шаблыко)

Напярэдадні 23 лютага ваен­ны камісар ада­собленай групы ваенкамата Ма­ладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрый Вітальевіч На­хай завітаў па трох валожын­скіх адрасах, каб выканаць ганаровую місію – уручыць юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэ­ранам Вялікай Айчыннай вайны. Чытаць далей »

Быць афіцэрам – прызванне…

Афіцэр---гэта-прызванне...

Афіцэры 153‑й асобнай радыётэхнічнай брыгады асоба­га прызначэння пра агорнутую покрывам тайны службу расказваюць няшмат. Не дзіўна – радыёразведчыкі першымі атрымліваюць важную і актуальную інфармацыю. Чытаць далей »

Радзіме адданы душою навек

Радзіме-адданы-душою-навек

Сёння адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны!

23 лютага таксама спаўняецца 100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь

    Напярэдадні велічнай даты мы сустрэліся з нашым земляком – начальнікам упраўлення тэрытарыяль­най абароны, намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Андрэем Аляксандравічам ПАСЕКАМ. Чытаць далей »

Дарагія ветэраны і воіны Узброеных Сіл! Шаноўныя жыхары Валожыншчыны!

23.02-r

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста шчыра віншую Вас з Днём абаронцаў Ай­чыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта свята з’яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці ўсяго народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Сёлета Узброеным Сілам Беларусі спаўняецца 100 гадоў. Наша армія – увасабленне высокага пра­фесіяналізму і выдатнай баявой вывучкі, надзей­ны шчыт Айчыны, гарант тэрытарыяльнай цэ­ласнасці і суверэнітэту. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars