Архiў для лютага 2, 2018

Пачыналі за здароўе…

    У выніку пажару, які адбыўся 26 студзеня пасля полудня ў аграгарадку Гародзькі, загінулі двое мясцовых жыхароў. Агнём пашкоджаны дах дома, абвалілася столь, выгараў адзін пакой, закураны сцены ў астатніх памяшканнях. Чытаць далей »

Минской области — 80 лет

 У Мінскай вобласці запушчана першая ў Беларусі лінія па перапрацоўцы акумулятараў і батарэек. Тэхналогію поўнай утылізацыі распрацавалі ААТ “БелВТІ” і навукоўцы з БНТУ. Чытаць далей »

Установа, што паляпшае якасць жыцця

Прайшлі два месяцы з моманту адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу, у якім сёння гаспадарыць калектыў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Нарэшце ў жыхароў раёна з’явілася доўгачаканая магчымасць у камфортных умовах займацца спортам і фізічнай культурай. Мы наведалі ДЮСШ і пастараліся атрымаць інфармацыю пра першыя вынікі маштабнай работы. Цікава было даведацца, якія задачы ўжо выкананы, што ў бліжэйшых планах і, самае галоўнае, якая рэакцыя на работу ўстановы ў яе наведвальнікаў. Чытаць далей »

Гісторыя аднаго экспаната

Калі бярэш у рукі музейны экспанат, страешся ўявіць сабе, якое прымяненне меў гэты прадмет для жыхароў тутэйшых мясцін раней. Кожная рэч – цэлая эпоха ў жыцці нашых продкаў.

Вось і гэта прылада, што мой бацька некалі называў “торфаразак”, вярнула мяне ў дзяцінства. Прымяненне яе ў быце для жыхароў нашых мясцін было неабходнае, але не ўсе ведаюць, для чаго яна патрэбна. Чытаць далей »

Самае светлае і радаснае свята

Пашанцавала ракаўчанам, іх дзецям, што ў іхнім мястэчку ёсць такі асяродак духоўнай культуры, як Ракаўскі цэнтр народнай творчасці. Сюды з задавальненнем ідуць садаўскія дзеці, школьнікі, моладзь. Тут яны не проста бавяць час, а напаўняюць сваё жыццё глыбокім зместам: вывучаюць народныя песні, побытавыя танцы, традыцыйную музыку, ставяць тэатральныя пастаноўкі, вучацца ткаць паясы, займаюцца саломапляценнем, выцінанкай, распісваюць дываны, аздабляюць вышыўкай нацыянальныя касцюмы… Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

13-я раённая алімпіяда па Правілах дарожнага руху прайшла 27 студзеня на базе гімназіі № 1 г. Валожына. У ёй бралі ўдзел 45 вучняў 5-7 класаў з усіх 15 устаноў адукацыі. Журы ўзначальваў в. а. начальніка АДАІ РАУС Андрэй Бобрык. Прызы для ўзнагароджвання лепшых знаўцаў Правіл прадаставілі ДАІ, ДТСААФ, РК БРСМ і раённая арганізацыя “Белая Русь”. Чытаць далей »

Спрацавалі з прыбыткам

Падведзены вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў раёна за мінулы год. З прыбыткам жывёлагадоўчая галіна спрацавала па такіх паказчыках, як валавы надой малака і надой на адну карову. Чытаць далей »

«Галоўным рэсурсам павінен стаць давер!»

    Такія словы прагучалі ў час візіту на Валожыншчыну старшыні Белтэлерадыёкампаніі, кіраўніка РГА «Белая Русь» Генадзя Браніслававіча ДАВЫДЗЬКІ. Напачатку член рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы выступіў перад калектывам райспажыўтаварыства ў рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва на тэму харчовай бяспекі як складаючай часткі нацыянальнай бяспекі краіны. Затым Генадзь Браніслававіч сустрэўся з актывістамі райаб’яднанняў і ў фармаце дыялогу падзяліўся сваім бачаннем далейшага развіцця «Белай Русі», вызначыў агульныя стратэгіі дзейнасці, а таксама ўважліва выслухаў сустрэчныя прапановы. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars