Архiў для лютага 9, 2018

Для юных дызайнераў і не толькі

78707221__kopiya

Займальны і карысны гурток «Праеkты» – адна са шматлікіх ідэй Кацярыны Голуб, што працуе метадыстам аб’яднання народных майстроў «Скарбніца».

Паўдзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя з 10 да 12 гадоў. Канцэпцыя заняткаў заключаецца ў тым, што Кацярына і яе вучні прадумваюць ідэю ад А да Я і распрацоўваюць ад эскіза да прэзентацыі. Бліжэйшыя зяўленыя тэмы – «Жывыя карціны» і «Чамадан лялек». Чытаць далей »

Справа жыцця

Справа-жыцця

Ваенны будаўнік – спецыфічная спецыяльнасць. Яна звязана са своечасовым, законным і эфектыўным ажыццяўленнем мерапрыемстваў па тэхнічнай эксплуатацыі збудаванняў, інжынерных сетак.

Такая праца накіравана на падтрыманне высокай абароназдольнасці Узброеных сіл. Падрыхтоўка кадраў праходзіць у інтарэсах Міністэрства абароны, Пагранічнага камітэта, Унутраных войск Рэспублікі Беларусь. Пра гэта шмат можа расказаць наш малады зямляк Данііл ДУНАЕЎСКІ, які абраў напрамак ваеннага будаўніцтва для будучай прафесіі. Чытаць далей »

Падставай для мерапрыемства сталі кнігі

Падставай-для-мерапрыемства-сталі-кнігі

    Прэзентацыю паэтычных зборнікаў удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Зінаіды ГАСЦІЛОВІЧ і Дзмітрыя КРАСКОЎСКАГА правялі ў раённым Цэнтры культуры. Чытаць далей »

Пяснярка роднага краю

Пяснярка-роднага-краю-1

   Да 125-годдзя з дня нараджэння паэтэсы Канстанцыі Буйло ў раённым Цэнтры культуры праведзена гасцёўня “Пяснярка роднага краю”. Мерапрыемства падрыхтавалі ўдзельнікі літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    Па выніках работы за 2017 год за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі ў намінацыі “Лепшая ўстанова прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі” Валожынскі прафесіянальны сельскагаспадарчы ліцэй заняў трэцяе месца. Першае месца заняў Смалявіцкі прафесіянальны аграрна-тэхнічны ліцэй, другое – Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй. Чытаць далей »

Падарункамі адзначаны жывёлаводы

Падарункамі-адзначаны-жывёлаводы-2

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Станіслававіч Гідлеўскі наведаў ААТ “Лоск”, КСУП “Падбярэззе”, КУП “Сівіца”.

Па хадайніцтве прафкамаў сельгаспрадпрыемстваў ім узнагароджаны лепшыя жывёлаводы. Чытаць далей »

Ветэраны трымалі савет

boov1_

У рабоце выязнога пасяджэння прэзідыума савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў прыняў удзел старшыня раённай структуры Рыгор Мікалаевіч Русакевіч.

Падчас ветэранскага форуму была разгледжана работа грамадскіх арганізацый па пытаннях грамадзянскага і маральнага выхавання юных грамадзян рэспублікі. Абмеркавалі ўдзельнікі таксама ролю і месца ветэранаў у жыццядзейнасці раёнаў. Чытаць далей »

9 лютага ў гарпасёлку Івянец праходзіць справаздачна-выбарная канферэнцыя Мінскага абласнога аддзела грамадскага аб’яднання «САЮЗ ПАЛЯКАЎ НА БЕЛАРУСІ»

Саюз-палякаў-на-Беларусі-5

ДАВЕДКА:

ГА “Саюз палякаў на Беларусі” з’яўляецца некамерцыйным, добраахвотным, незалежным, самакіраваным аб’яднаннем грамадзян, якія ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку аб’ядналiся на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў і жадаюць удзельнічаць у адраджэнні і развіцці польскай мовы і культуры. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars