Архiў для сакавіка 2, 2018

Павінны выконваць правілы рэгулярных перавозак у мэтах бяспекі пасажыраў

Вадзіцелі міжгародніх маршрутак павінны выконваць правілы рэгулярных перавозак у мэтах бяспекі пасажыраў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко ў час прамой тэлефоннай лініі, каменціруючы абноўлены закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Чытаць далей »

Яны не шукалі скарбаў і славы…

Мой субяседнік ужо 23 гады знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Аднак не было таго дня, каб ён не прыпомніў работу – галоўную і любімую справу свайго жыцця. І не толькі таму, што ў шафе захоўваецца парадная форма падпалкоўніка міліцыі, на нашэнне якой ёсць спецыяльны дазвол, а ў снах яму зноў і зноў даводзіцца збіраць доказы, афармляць следчыя дакументы, шукаць злачынцаў… Анатоль Міхайлавіч КАРНАВУХ застаецца аўтарытэтным прафесіяналам для маладых, яму ёсць пра што пагаварыць і з тымі таварышамі па службе, якія выйшлі на пенсію, але захавалі грамадскую актыўнасць і памкненне быць запатрабаваным. Чытаць далей »

Слова пра лепшых

    Застаць Генадзія Вацлававіча КАСПЯРОВІЧА – дырэктара ААТ “Агра-Дубінское” – у кабінеце практычна немагчыма. То ён на мехдвары, то на якойсьці з ферм, то па дарозе ў райцэнтр, то ўладжвае пытанні на вытворчым участку “Сугвазды”.  Тым не менш, сустрэча, хоць і кароткая, адбылася. Чытаць далей »

Галоўны ветэрынарны ўрач філіяла СГУ “Бабровічы” ВРУП “Мінскаблгаз”

Галоўны ветэрынарны ўрач філіяла СГУ “Бабровічы” ВРУП “Мінскаблгаз” Вольга Віктараўна ГУМОЎСКАЯ толькі тры гады працуе ў гаспадарцы, аднак ужо лічыцца адным з лепшых спецыялістаў гэтай галіны ў раёне. Прыехала з горада Лепеля Віцебскай вобласці па рэкамендацыі сяброў. Вырасла ў кватэры, і ніхто з родных з сельскай гаспадаркай не звязаны. Чытаць далей »

Рабіць усё на “пяцёрку”

Загадчыцу фермы “Суднікі-2” ААТ “Суднікаўскі” Марыну Аляксандраўну і яе мужа, які працуе тэхнікам-асемянатарам, Міхаіла Іванавіча СЕЎРУКОЎ мы заспелі дома: усяго пару гадзін было ў гаспадыні сямейства, каб павіншаваць мужчынскую палову з іх святам. Але тэлефон бясконца нагадваў пра тое, што на падначаленым ёй участку кіпіць работа, і працэс там ідзе бесперапынна. Чытаць далей »

Валожынскі раённы Цэнтр культуры — лепшая установа сацыяльнай сферы

Валожынскі раённы Цэнтр культуры па выніках 2017 года прызнаны лепшай установай сацыяльнай сферы. Ён з’яўляецца адным з асноўных месцаў адпачынку жыхароў горада і раёна. Тут праводзяць вольны час людзі рознага ўзросту. Дзейнасць накіравана на зберажэнне і прымнажэнне нацыянальнай, духоўнай і культурнай спадчыны, выхаванне патрыятычных пачуццяў, эстэтычнага і мастацкага густу. Чытаць далей »

Лепшы работнік спажывецкай кааперацыі

    Загадчыца магазіна «Прадукты» аграгарадка Пяршаі Людміла Адольфаўна ГУШЧА па выніках 2017 года прызнана лепшым работнікам спажывецкай кааперацыі.

Наогул, імя жанчыны ўжо даўно добра вядома жыхарам раёна. 12 гадоў яна ўзначальвае калектыў, да гэтага яшчэ столькі ж адпрацавала тут прадаўцом. Яе ведаюць як працавітага, заўсёды арганізаванага, добрага і спагадлівага чалавека. Чытаць далей »

Медаль “За працоўныя заслугі”

Ніну Іванаўну МАЦКЕВІЧ без перабольшвання можна назваць легендай нашага краю: сорак тры гады працы на Валожыншчыне! Аграном ад Бога, яна ўсёй душой аддадзена сугваздаўскім палеткам, да драбніц ведае кожную пядзю гэтай зямлі-карміцелькі, якая за клопат і любоў заўсёды аддзячвала шчодрым ураджаем. За вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і Мінскай вобласці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на прыканцы мінулага года Ніна Іванаўна Мацкевіч узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars