Архiў для сакавіка 7, 2018

Служаць закону, народу, айчыне

Служаць-закону,-народу,-Айчыне

Напярэдадні Дня беларускай міліцыі ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да гэтага свята. У зале сабраліся супрацоўнікі і ветэраны аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама, каб ушанаваць лепшых у нялёгкай справе аховы парадку дзеля росквіту роднай Беларусі. Чытаць далей »

Ідэалогія – слова, а за ім справа

Ідэалогія---слова,-а-за-ім---справа

На мінулым тыдні ў Смалявіцкім гарадскім Доме культуры прайшла выніковая калегія Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь П. М. Лёгкі, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь І. У. Дрыга, намеснік старшыні Мінаблвыканкама В. І. Сірэнка, старшыня Смалявіцкага райвыканкама М. Г. Загорцаў. Чытаць далей »

Чаго хочуць жанчыны!

Вядомы ўсяму свету псіхааналітык Зігмунд Фрэйд памёр ва ўзросце 83 гадоў. Ён усё жыццё даследаваў чалавечыя ўзаемаадносіны і псіхалогію людзей, але яму так і не ўдалося даведацца адказ на адно пытанне – “Чаго хочуць жанчыны?”. На гэту вострую тэму спрачаюцца, пішуць кнігі, знімаюць фільмы з Мэлам Гібсанам. Мы вырашылі правесці сваё даследаванне, звярнуліся да жыхароў Валожыншчыны і папрасілі паразважаць наконт жаданняў жанчын. Чытаць далей »

Лепшы работнік галіны

Лепшы-работнік-галіны

Таццяна Іванаўна РУСОВІЧ – адзіная жанчына-дарожны майстар сістэмы КУП “Мінскаблдарбуд”. Трыццаць першы год пайшоў з той пары, як прыйшла яна ў складаную прафесію, дзе няма месца слабасці, нерашучасці, легкадумнасці. Выбрала выпускніца 8 класа Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум не выпадкова – любіла і разумела дакладныя навукі. Да того ж было жаданне займацца чымсьці грунтоўным, па-сапраўднаму карысным. Чытаць далей »

Прафесія для людзей з добрым сэрцам

Прафесія-для-людзей-з-добрым-сэрцам

Сацыяльны работнік… Гэта прафесія для людзей з добрым сэрцам і шчодрай душой – такіх, як Наталля Іванаўна НОВІК з Пяршаяў.

Больш за дзесяць гадоў жанчына дапамагае адзінока пражываючым пажылым людзям. У яе на абслугоўванні – дзевяць чалавек з Пяршаяў і Янушкавічаў. Многім з тых, за каго сёння нясе адказнасць, даўно больш за 80. Чытаць далей »

Дарыць святло іншым

Дарыць-святло-іншым

Любоў РЫНКЕВІЧ працуе педагогам-арганізатарам у гімназіі № 1 г. Валожына амаль паўтара года. Сваю работу любіць, бо ў ёй ёсць творчая рэалізацыі, магчымасць праявіць здольнасці, шмат камунікацый як з дзецьмі, так і з вопытнымі педагогамі, з якімі можна плённа супрацоўнічаць. Лічыць, што нельга стаяць на месцы і трэба пастаянна расці прафесійна. Чытаць далей »

Жанчынам Валожыншчыны

logo

Беларускі саюз жанчын – самая масавая жаночая арганізацыя ў Беларусі, якая аб’ядноўвае тых, хто зацікаўлены змяніць жыццё вакол сябе да лепшага.

У Валожынскім раёне зарэгістравана 21 пярвічная арганізацыя, дзе налічваецца 314 жанчын. Іх дзейнасць цесна пераплятаецца з работай устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і іншых грамадскіх аб’яднанняў. Чытаць далей »

Вялікае захапленне – музыка

Вялікае-захапленне---музыка

Карына КАШЫРСКАЯ – карэнная мінчанка, якая паўгода таму прыехала ў Валожын па размеркаванні пасля Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Спачатку яна хацела паступаць туды на харэографа, але ў апошні момант зразумела, што сэрца ляжыць да вакальнай спецыяльнасці “Народная творчасць. Харавая музыка”. Зараз працуе ў раённым Цэнтры культуры кіраўніком студыі эстраднай песні “Праменьчыкі” і вядзе гурток “Какетка”. Чытаць далей »

З 8 сакавіка!

article_big_355491488872117

Дарагія жанчыны! Ад імя раённага выканаўчага камітэта

прыміце сардэчныя віншаванні з Днём жанчын!

    8 Сакавіка стала днём пакланення Жанчыне, якая нясе ў свет каханне і прыгажосць, гадуе дзяцей, дасягае прафесійных вышынь, робіць наша жыццё ўтульным. Яе аўтарытэт заснаваны на актыўнай жыццёвай пазіцыі, мэтанакіраванасці, адказнасці. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

З 1 лютага па 20 сакавіка ў раёне праводзяцца рэйды з мэтай праверкі домаўладанняў сацыяльна слабых катэгорый грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Ініцыятарам рэйдаў стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У іх прымаюць удзел таксама работнікі РАУС, РАНС, энерганагляду. Асноўная мэта – прафілактычная работа з гэтай катэгорыяй насельніцтва, выяўленне слабых месцаў у электраабсталяванні, пячным ацяпленні. Чытаць далей »

На ўстановачнай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання абраны новы кіруючы склад

На-ўстановачнай-сесіі...3

У мінулую пятніцу ў райвыканкаме прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў новага, 28-га склікання. Такое мерапрыемства традыцыйна задае тон работы на ўвесь перыяд паўнамоцтваў дзеянняў народных абраннікаў, бо менавіта ў гэты час дэпутаты выбіраюць кіраўніцтва, вызначаюцца з саставам Прэзідыума, фарміруюць колькасны і якасны склад пастаянных камісій. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, а таксама нядаўна абраная на пасаду старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна ЯКУБІЦКАЯ. Старт мерапрыемству дала старшыня раённай выбарчай камісіі Людміла Аляксандраўна МАХНІЦКАЯ. Чытаць далей »

На свяце працы віталі лепшых!

На-Свяце-працы-віталі-лепшых-3

Падвядзенне вынікаў работы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, віншаванне лепшых працаўнікоў Валожыншчыны за мінулы год – падзея для раёна заўсёды нетрывіяльная. Запамінаецца яна радаснымі ўсмешкамі ўзнагароджаных, гарачымі апладысментамі, якія заслужана гучаць у гонар сённяшніх, сучасных «стаханаўцаў» – валявых, мужных, самааддана ўлюбёных у сваю справу людзей, што ў літаральным сэнсе рухаюць нашу малую радзіму да новых вытворчых вяршынь, узбагачаюць яе аграрны, прамысловы, сацыяльны патэнцыял новымі дасягненнямі… Каб павітаць лепшых з лепшых на сцэне кінатэатра «Юнацтва», на запрашэнне старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Астрэйкі адгукнуліся першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Макар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Іван Станіслававіч Маркевіч, колішні кіраўнік Валожыншчыны Валянцін Іванавіч Малішэўскі, паважаныя госці са Стаўбцоўскага і Дзяржынскага раёнаў. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars