Ініцыятыва ініцыятыўных

Навучальны семінар “Стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў для моладзі з інваліднасцю” прайшоў на базе раённай бібліятэкі. падчас яго падведзены вынікі мясцовай ініцыятывы “Даступная прафесія для моладзі ў сельскай мясцовасці”, што рэалізавана ў рамках праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю».

Продолжить чтение

Сезон матацыклістаў стартаваў

Аналіз аварыйнасці сведчыць, што дысцыплінаванасць на дарогах веласіпедыстаў, вадзіцеляў матацыклаў і мапедаў застаецца нізкай і гэта часта прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў. Шматгадовая практыка паказвае – з надыходам вясенне-летняга сезона колькасць ДТЗ з удзелам двухколавага транспарту павялічваецца.

Продолжить чтение

Скарбніца Налібоцкай пушчы

У рамках праекта “Распрацоўка інтэграцыйных падыходаў да кіравання водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых выгод”, які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, на Валожыншчыну былі запрошаны прадстаўнікі рэспубліканскіх СМІ. Прэс-тур адбыўся напярэдадні Сусветнага дня Зямлі, […]

Продолжить чтение

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

    Ад імя раённага выканаўчага камітэта сардэчна віншую вас са Святам працы — 1 Мая!     Праходзіць час, мяняюцца нашы ўяўленні аб пройдзеным і перажытым, але свята вясны і працы як даніна павагі да чалавека-работніка, яго добрасумленнай працы было і застаецца сапраўды ўсенародным.

Продолжить чтение

Працуе, каб дарыць надзею

Урач-неўролаг райпаліклінікі Тамара Леанідаўна УРБАНОВІЧ узнагароджана Ганаровай граматай Мінаблвыканкама. Сціплы чалавек, яна ўсё жыццё старанна пазбягае лішняй публічнасці. Тым не менш, валожынцы добра ведаюць строгага, але спагадлівага доктара. Яе спецыялізацыю можна назваць суровай. І сапраўды, неўралогія не для слабакоў. Для таго, каб паставіць чалавека на ногі, часам даводзіцца адмовіцца ад лішняй чуллівасці.

Продолжить чтение

“Маладыя галасы” прагучалі ўпэўнена

Падведзены вынікі традыцыйнага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”. Юных літаратараў, што прадставілі свае творы на суд журы, віталі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч – кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, Ганна Міхайлаўна Канановіч – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Марына Іванаўна Стасяловіч – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Продолжить чтение

Маленькія вынаходнікі

Выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 2 “Вясёлка” г. Валожына трэці год запар становяцца фіналістамі адкрытага фестывалю “Я – даследчык” Мінскай вобласці. Сёлета перамогу святкавалі Аляксей НЕХВЯДОВІЧ і Юлія РУДАЯ.

Продолжить чтение

Выпальванне травы – стыхійнае бедства

Штогод з надыходам вясны выпальванне сухой травы ператвараецца ў рукатворнае стыхійнае бедства. Часам гэта робіцца наўмысна сельгасарганізацыямі для ачысткі палёў ад непажаданай расліннасці, але значна часцей прычынай загарання становяцца нядбайнасць, неасцярожнасць, хуліганства дарослых людзей, у якіх «хапае розуму» выкінуць непатушаны недакурак з акна аўтамабіля, пакінуць вогнішча пасля пікніка або пачаць выпальванне травы проста так. Нярэдка […]

Продолжить чтение

Віктар Перагудаў: “Чалавек шчаслівы, калі ў суладдзі душэўнае, цялеснае і духоўнае…”

Герой сённяшняга выпуску «Сустрэч» – наш зямляк, беларускі святар, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец протаіерэй Віктар Георгіевіч Перагудаў. Напачатку года айцец Віктар атрымаў прэмію Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне” за заслугі па арганізацыі сацыяльнай дапамогі дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян. У коле шматлікіх спраў ён знайшоў час пагутарыць […]

Продолжить чтение

Спартыўная хроніка

Адкрытае першынство раёна па шашках, прысвечанае памяці ветэрана спорту, заўзятага аматара гэтай гульні М. Ф. Саўкіна, сабрала 15 удзельнікаў не толькі з Валожына і раёна, але і моцных шашыстаў з Барысава, Жодзіна, Стоўбцаў, Мядзеля.

Продолжить чтение

Чэмпіёны вобласці жывуць у Валожыне

На працягу двух дзён у новай зале для гульнявых відаў спорту ДЮСШ праходзіў чэмпіянат Мінскай вобласці па баскетболе сярод хлопчыкаў 2005-2006 гадоў нараджэння і маладзейшых. У Валожын з’ехаліся прадстаўнікі 12 раёнаў Міншчыны. У гульні за 3-4 месца сустрэліся каманды Дзяржынскага і Лагойскага раёнаў.

Продолжить чтение

Атрымалі зарад бадзёрасці

     Упершыню раённая спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту прайшла ў памяшканні новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а таму ўключыла ў сябе і спаборніцтва па плаванні, чаго раней ніколі не было.

Продолжить чтение

Каб вабілі гасцей “Валожынскія гасцінцы”

    Развіццё інфраструктуры зялёнага маршруту “Валожынскія гасцінцы” абмеркавалі нядаўна ўдзельнікі спажывецкага кааператыва па развіцці аграэкатурызму і прадстаўнікі СМІ падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася на базе раённай бібліятэкі.

Продолжить чтение

Каб газ прыносіў толькі карысць

У рамках акцыі “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце” супрацоўнікі аварыйна-дыспетчарскай службы Валожынскага РГЗ ВУ “Дзяржынскгаз” правялі сустрэчу з вучнямі гімназіі № 1 г. Валожына. Майстар АДС Аляксей Міхайлавіч Яблонскі з супрацоўнікамі Алегам Станіслававічам Александровічам і Валянцінам Валянцінавічам Кашкоўскім растлумачылі шасці- і сямікласнікам асноўныя правілы, якія кожны павінен выконваць, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў.

Продолжить чтение

Што ні ўзор – то сімвал

У мэтах развіцця творчасці, далучэння дашкольнікаў да народных традыцый у ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Расінка” г. Валожына арганізаваны і дзейнічае ўжо чатыры гады гурток “Дзіцячае ручное ткацтва”.

Продолжить чтение