Архiў для красавіка 3, 2018

Радыёвыпуск — 03.04.2018

Незабыўныя ўражанні ад паездкі ў Нідэрланды

Нідэрланды – заходнееўрапейская краіна, якая абмываецца Паўночным морам і мяжуе з Германіяй і Бельгіяй. Яе часта называюць Галандыяй, хоць гэта не зусім дакладна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя – толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў. Чытаць далей »

Барацьба з самім сабой

Гэтай зімой многія жыхары Валожыншчыны, нават тыя, хто не цікавіцца спортам, з захапленнем сачылі за XII Паралімпійскімі гульнямі ў паўднёва-карэйскім горадзе Пхёнчхане.

Беларусь на спаборніцтвах прадстаўлялі 15 спартсменаў у двух відах спорту – біятлоне і лыжных гонках. У выніку зборная заняла восьмае месца ў агульным медальным заліку: паралімпійцы заваявалі 12 узнагарод – па чатыры золата, срэбра і бронзы. Абараняць гонар краіны ездзіў і наш зямляк, ураджэнец Івянца Аркадзь Шыкуць. Чытаць далей »

З 2 па 20 красавіка праводзіцца акцыя “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце”

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры эксплуатацыі газавых праточных воданагравальнікаў, нагадваем:

– пры карыстанні газавым абсталяваннем абавязкова павінна быць адкрыта фортачка ці фрамуга акна. Забараняецца выкарыстоўваць электрычныя выцяжкі пры рабоце газавага праточнага воданагравальніка пры закрытых фортачках (адбываецца разраджэнне паветра і ўзнікае адваротная цяга ў дымавым і вентыляцыйным канале, што ў выніку можа прывесці да атручвання чадным газам); Чытаць далей »

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне інфармуе:

З 1 студзеня 2018 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай дзейнасці)», якім выкладзены ў новай рэдакцыі пералік кантралюючых (наглядных) органаў і сфер іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510. Чытаць далей »

Інфармацыя як крок да інклюзіі

Круглы стол “Інфармацыйная стратэгія Рэспублікі Беларусь па паўнацэнным уключэнні (інклюзіі) людзей з інваліднасцю ў грамадства” адбыўся ў Маладзечне на базе ДЮСШ “Алімпік-2011” у апошнія дні сакавіка. Арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ПРААН, Маладзечанскі райвыканкам. Чытаць далей »

Станем сапраўднымі гаспадарамі!

    У мінулую сераду, згодна з загадам старшыні райвыканкама М. А. Астрэйкі, у горадзе прайшоў суботнік. Працоўныя калектывы арганізавана і дружна выйшлі наводзіць парадак ля вытворчых і адміністрацыйных будынкаў, на замацаваных тэрыторыях. За лічаныя гадзіны райцэнтр заззяў чысцінёй. Чытаць далей »

У фармаце адкрытага дыялога

Нядаўна для старшынь раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў, старшынь пярвічак, казначэяў прайшоў раённы семінар-нарада па пытаннях заканадаўства па барацьбе з карупцыяй.

Пра гэту ганебную праблему нашага грамадства, пра шляхі яе выкаранення расказалі начальнік групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Валожынскага РАУС Аляксандр Акушка і выконваючы абавязкі пракурора раёна Валерый Пяркоўскі. Чытаць далей »

Новы этап жыцця

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры сабраўся калектыў РАУС, каб выказаць павагу палкоўніку міліцыі Ігару Уладзіміравічу ШАКУНУ, які амаль 15 гадоў паспяхова ўзначальваў аддзел. Летась І. У. Шакун асабліва ўславіў Валожыншчыну – яго выбралі Чалавекам года Міншчыны. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars