Архiў для мая, 2018

Внимание: розыск!

Воложинским РОСК Республики Беларусь устанавливается местонахождение обвиняемого по уголовному делу № 18126050106 Коваленко РусланаАнатольевича, 27.11.1980 года рождения. Мужчина –уроженец дер. Филиппинята Воложинского района, ранее неоднократно судимый, последний раз 19.11.2012 судом Воложинского района Минской области по ст. 421 УК к 4 месяцам ареста.Освобождён 06.04.2013 по отбытию срока наказания.Судимость не снята и не погашена. Чытаць далей »

ДАПАМОГА ЛІШНЯЙ НЕ БЫВАЕ: шматдзетнай сям’і з аграгарадка Вішнева Валожынскага раёна, якая перажывае трагічную смерць матулі ў вадзе, абяцаюць падтрымку і клопат

…Надвячэрнюю цішыню Вішнеўскага вадасховішча парушалі рэзкія крыкі: “Вера! Вера! Вера, адгукніся!” Аднак усё было дарэмна: вада ўжо знайшла чарговую сваю ахвяру… Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 31.05.2018

Краіна дзяцінства

    Міжнародны дзень музеяў, а разам з ім і акцыю “Ноч музеяў” які год запар Івянецкі музей традыцыйнай культуры адзначае цікавай праграмай.

У гэтым годзе музей ператварыўся ў “тэрыторыю дзяцінства”. Мясцовыя жыхары прынеслі свае дзіцячыя рэчы для тэматычнай выставы “Успамін дзяцінства”: школьныя прылады, сшыткі, настаўніцкія ведамасці, цацкі і лялькі, адзенне, нават швейную машыну і старадаўні чамадан. Старэйшы прадмет, што такім чынам трапіў у музей, – плюшавы мядзведзік, пашыты ў 53-м годзе. Супрацоўнікі падрыхтавалі экскурсію, распавялі пра экспанаты і расказалі іх гісторыі. Чытаць далей »

Подых мінуўшчыны яднае і натхняе

      Ноч у музеі. Акцыя з такой назвай даўно набыла статус сусветнай. Вечарына ў яе рамках праведзена ў краязнаўчым музеі. Супрацоўнікі ў чарговы раз паказалі рэсурсны патэнцыял установы культуры, яе магчымасці. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 29.05.2018

Душу ўкладвае ў вучняў

…Перад вачамі – карцінкі ўспамінаў. Яны розныя. Нараджэнне дзіцяці… Першы зуб, першы крок, выпускны ў дзіцячым садзе. Першы клас… Як радуецца малыш, упершыню пераступаючы парог школы! І як хвалююцца бацькі: ці будзе камфортна роднай крывінцы ў новым калектыве, ці лёгка будзе яму вучыцца? Гэтыя пытанні хвалявалі чатыры гады таму і нас, бацькоў цяпер выпускнога 4 «А» класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына. Чытаць далей »

Камплектаванне ўстаноў адукацыі

Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі) дзяцей дашкольнага ўзросту! Інфармуем аб камплектаванні ўстаноў адукацыі выхаванцамі дашкольнага ўзросту да 2018/2019 навучальнага года ў жніўні 2018 года. Чытаць далей »

Міжнародны дзень аховы дзяцей

1 чэрвеня 2018 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў з удзелам непаўналетніх.

На працягу рабочага дня грамадзяне могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Мінскай вобласці і атрымаць кансультацыю па хвалюючых пытаннях, у тым ліку згодах на выезд за межы Рэспублікі Беларусь непаўналетніх дзяцей, здзелках па адчужэнні нерухомай маёмасці на імя непаўналетніх.

Перапіс-2019

У рамках падрыхтоўкі да маштабнай дзяржаўнай кампаніі ў раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – неабходнасць абазначэння да 1 верасня бягучага года офісных збудаванняў і жылых дамоў населеных пунктаў нумарнымі знакамі, табліцамі з назвамі вуліц. Чытаць далей »

Церпкі водар свежага сена

Церпкі водар свежага сена лунае ў паветры – ідзе першая касавіца, якая дае самае якаснае сена, сянаж, сілас. Гэта пара ў аграрыяў не менш гарачая, чым уборка хлеба: нельга марудзіць, бо перастаяць травы – не дабярэш ні па валу, ні па кандыцыі. Чытаць далей »

Одно из концептуальных нововведений Закона Республики Беларусь от 24.10.2016 N 439-З «Об исполнительном производстве» — заявительный принцип возбуждения исполнительного производства

Так, теперь для возбуждения  исполнительного производства напрямую из суда направляются только исполнительные документы, связанные с имущественными взысканиями по уголовным делам, делам об административных правонарушениях. По всем остальным исполнительным документам исполнительное производство возбуждается на основании заявления, представления взыскателя. Чытаць далей »

Як у садзе ў маёвым таньчылі мы да рання…

Ноч у маёвым садзе зноў сабрала сяброў – прыхільнікаў народнай песні, гульні, кухні і танца. Некамерцыйны праект запушчаны ў мінулым годзе Васілём Грынем – гаспадаром аграсядзібы “Засценак Скрыплева” і ўдзельніцамі гурта “Кола” Маладзечанскага палаца мастацтва. Чытаць далей »

Да нас прыйшоў ТэраКот!

У мінулую суботу прыхільнікаў народнай творчасці сабраў фестываль керамікі “ТэраКот”, які ўпершыню праводзіўся на Валожыншчыне.

Нават няўстойлівае надвор’е не засмуціла аматараў адпачынку на свежым паветры. У Ракаве, на пляцоўцы ля Цэнтра народнай творчасці, дзе размясціліся выставачныя рады, было людна. Амаль да самага берага Іслачы распасціралася святочная прастора. Блізкасць касцёла і старажытнага гарадзішча дапамагала адчуць подых стагоддзяў, здавалася, зніклі граніцы эпох. Традыцыйныя рамёствы, удзельнікі і наведвальнікі ў гістарычных строях, афармленне кожнага выставачнага месца і сцэнічнай пляцоўкі – усё стварала належную атмасферу. Падсілкавацца прысмакамі клікалі харчовыя шатры. Чытаць далей »

Калі справа па душы

У будучым годзе сацыяльныя работнікі адзначаць 100-годдзе сваёй службы. Усе ўстановы, якія маюць дачыненне да гэтай сферы, ужо рыхтуюцца да ўрачыстасці.

На мінулым тыдні ў Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце стартаваў абласны фестываль мастацкай самадзейнасці, прымеркаваны да юбілейнай даты. У першым туры пазмагацца за званне самых творчых, крэатыўных і таленавітых выпала калектывам Вілейскага ТЦСАН, Лагойскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, Валожынскага ТЦСАН, Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, Мядзельскага ТЦСАН, Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, Маладзечанскага ТЦСАН, Маладзечанскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, Лагойскага ТЦСАН, Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, ТЦСАН Мінскага раёна. Чытаць далей »

Зробім лета бяспечным разам!

Пад такім дэвізам 25 мая на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху.

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. З пачатку года зарэгістраваны 27 ДТЗ (2017 – 13) з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 3 дзяцей загінулі (2017 – 0) і 28 (2017 – 17) траўмаваныя. 10 ДТЗ (2017 – 8) адбыліся з удзелам дзяцей-пасажыраў, 14 (2017 – 4) – з удзелам дзяцей-пешаходаў, з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў – 2 ДТЗ (2017 – 0), 1 ДТЗ з удзелам вадзіцеля (2017 – 1). 9 ДТЗ (2017 – 3) адбыліся па віне саміх дзяцей. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars