Архiў для мая, 2018

Дакрануліся да крыніцы народнай творчасці

    У сёмы раз дзіцячы фестываль-конкурс беларускай народнай песні “Звонкае рэха” сабраў сваіх прыхільнікаў у Валожынскім РЦК. Сёлета ён быў прысвечаны Году малой радзімы.

Удзел у фестывалі прынялі салісты, калектывы і гурткоўцы клубных устаноў раёна. Кожны з іх выканаў абрадавую, бяседную ці жартоўную песню. У сваіх выступленнях рабяты прадэманстравалі любоў да Радзімы, да беларускай мовы. Юныя артысты дазволілі слухачам дакрануцца да дзівоснай крыніцы народнай творчасці – песні і стварылі святочную атмасферу для ўсіх прысутных. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Да шматлікіх узнагарод кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Лізаветы Станіславаўны Пятроўскай дабавілася ашчэ адна.

Не так даўно на ўрачыстай вечарыне з нагоды яе 50-годдзя дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Р. І. Вайцяхоўская ўручыла юбілярцы нагрудны знак Міністэрства культуры рэспублікі “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Чытаць далей »

Касавіца стартавала

Аграрыям раёна пастаўлена задача да 10 чэрвеня ўправіцца з касьбой траў першага ўкосу. Сёлета пад зялёныя кармы адведзена плошча амаль у 14 тысяч гектараў. За адзін дзень механізатары спраўляюцца з 274 гектарамі.  Чытаць далей »

За праўдай да парламентарыя

У аўторак у гарадскім пасёлку Івянец правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. Да парламентарыя прыйшлі за парадай і дапамогай два выбаршчыкі, яшчэ адзін зварот насіў калектыўны характар. Чытаць далей »

Назначэнні

З 23 мая на пасаду кіраўніка спраў райвыканкама назначана Вольга Сяргееўна БАГАТЫРОВА.

Нарадзілася Вольга Сяргееўна ў 1983 годзе ў горадзе Апосталава Днепрапятроўскай вобласці Украіны. У 2009-м закончыла прыватную ўстанову адукацыі «Беларускі інстытут правазнаўства», а да гэтага – Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль». Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 24.05.2018

Камплімент міліцыянеру

Дар’я МУРЫЧЫНА магла стаць музыкантам: яе любімы інструмент – фартэпіяна і разлучацца з ім дзяўчына не збіраецца. Магла б спяваць на сцэне – кіраўнік хору Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы яшчэ і сёлета запрашаў Дашу падтрымаць калектыў на фестывалі ў Грэцыі. Ёй пакарылася б і прафесія перакладчыка – валодае англійскай мовай на дастаткова высокім узроўні. Але ўсё гэта засталося захапленнем. Жыццёва важнай справай стала правазнаўства. Чытаць далей »

Выйшлі на старт!

Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

У маі аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці выдзеліў дзве субсідыі беспрацоўным, якія былі зарэгістраваны ў аддзеле.

Два прэтэндэнты на атрыманне субсідыі для адкрыцця сваёй справы прайшлі навучанне ў Мінску. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 22.05.2018

Сустрэча актыўных

Жыхар райцэнтра, супрацоўнік раённай бібліятэкі Аляксей Шчарбачэвіч прыняў удзел у II Мінскім форуме актыўных людзей, удзельнікамі якога сталі 280 чалавек. Гэта прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў улады. Чытаць далей »

Пасланне, аздараўленне, перапіс насельніцтва і бяспека на вадзе –

такія тэмы былі агучаны і абмеркаваны падчас чарговага Дня інфармавання, які адбыўся на мінулым тыдні ў райвыканкаме.

КЛЮЧАВЫЯ АСПЕКТЫ ПАСЛАННЯ

Даклад па асноўным пытанні парадку дня – ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Беларусі да народа і Нацыянальнага сходу – агучыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Чытаць далей »

На варце міру і спакою

Восем дзесяцігоддзяў выконвае задачы па забеспячэнні непарушнасці рубяжоў Беларусі 153-я Кёнігсбергская ордэна Чырвонай Зоркі асобная радыётэхнічная брыгада асобага прызначэння. Урачыстасці, прысвечаныя слаўнаму юбілею, прайшлі ў Валожыне ў мінулую пятніцу. Чытаць далей »

Вядомы дуэт саксафаністаў з Валожына

    На I рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай выканальніцкай творчасці “Зорны прамень-2018” дуэт саксафаністаў у складзе Ягора КАЗЛОВА і Аляксея ПАШКОЎСКАГА, навучэнцаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, быў узнагароджаны Дыпломам II ступені. Чытаць далей »

Выступілі ў Брэсце

    Ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай ДШМ запрасілі з канцэртам у дзіцячую музычную школу № 1 г. Брэста.

Паездка атрымалася сімвалічнай – у першы дзень, як раз напярэдадні святкавання Дня Перамогі, калектыў наведаў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміўся з гісторыяй яе абароны. Для рабят была арганізавана і экскурсія па горадзе, што запомніўся ракаўчанам славутым брэсцкім “Арбатам” і квітнеючымі садамі. Цікава было і ў Музеі цягнікоў. Чытаць далей »

Алёшава

 …Летняя спёка паволі разлівалася над Няровамі. Здавалася, што жыццё спынілася і чакала нейкага штуршка для свайго далейшага працягу. Толькі з боку рэчкі даносіўся вясёлы дзіцячы лямант і ўсплёскі вады. Нацешыўшыся ўволю купаннем, малеча выскаквала на бераг і з асалодай падстаўляла сонцу свае хударлявыя целы, каб, пагрэўшыся, зноў кінуцца ў асалоду рачной хвалі. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars