Архiў для мая 4, 2018

Будні камісіі па справах непаўналетніх

Абарона правоў непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выратаванне іх ад згубнага ўплыву нядбайных бацькоў доўгія гады застаюцца прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Нядаўна адбылося яе чарговае пасяджэнне, дзе былі разгледжаны некалькі спраў рознай складанасці, у асноўным – адміністрацыйныя пратаколы, хадайніцтвы аб мерах прафілактычнага ўздзеяння на бацькоў, што ўхіляюцца ад выхавання дзяцей. Чытаць далей »

Жыццё навобмацак

Члены раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку нядаўна правялі справаздачна-выбарны сход, удзел у якім прынялі адказныя службовыя асобы: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі, старшыня раённага камітэта таварыства Чырвонага крыжа А. У. Трацэўская, прадстаўнікі сацыяльнай сферы раёна. Чытаць далей »

Без такой службы не абысціся

Альгерд Станіслававіч Далідовіч значную частку жыцця працаваў пажарным: у 1987 годзе ён уладкаваўся ў тады яшчэ прафесійную пажарную часць г. п. Івянца, прайшоў гадавую падрыхтоўку. У 2003 годзе выйшаў на пенсію за выслугу гадоў і па стане здароўя. Чытаць далей »

Меркаванне пра пасланне

Пасля традыцыйнага звароту Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу мы пацікавіліся, чым запомнілася Пасланне аўтарытэтным людзям Валожыншчыны, якія пастулаты найбольш яскрава сведчаць пра палітычны, эканамічны, сацыяльны курс, якім вызначыцца бліжэйшая будучыня краіны. У рэдакцыйнай гасцёўні пабывалі 5 рэспандэнтаў. Чытаць далей »

Дзень друку і Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Заўтра адзначаецца Дзень друку, а 7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Паважаныя калегі, супрацоўнікі раённай газеты і «Валожынскага радыё», ветэраны вытворчасці, а таксама нашы шаноўныя друкары і ўсе, хто дапамагае выйсці ў свет кожнаму новаму нумару або перадачы ў эфір! Шчыра віншую вас з прафесійным святам! Чытаць далей »

Наш кірмаш: разнастайны тавар і песень жар

Напярэдадні “доўгіх” першамайскіх выхадных жыхароў і гасцей райцэнтра парадаваў святочны кірмаш, які гаспадарыў на плошчы Свабоды з 10 гадзін.

Неабходныя тавары можна было набыць у прадстаўнікоў як мясцовага гандлю, так і іншых раёнаў. Асабліва запатрабаванымі былі саджанцы дрэў, кустоў, ягад. Вялікі асартымент для ўзбагачэння садоў і агародаў прапаноўвала фермерская гаспадарка “Дзіўны сад”. Чытаць далей »

На кантролі – вада і дарогі

На чарговы выязны прыём грамадзян, які старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка правёў у Дорах, завіталі 5 чалавек. У ліку ўзнятых пытанняў – кепская сітуацыя з пітной вадой, неабходнасць тэрміновага рамонту некаторых дарог, а таксама просьбы аб дапамозе ў вырашэнні асабістых жыццёвых праблем. Чытаць далей »

Назначэнні

Намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы назначаны Ігар Уладзіміравіч ШАКУН.

Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся ў Валожыне ў 1964 годзе. У 1987-м закончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя Фрунзе МУС СССР, а ў 1998-м – Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу”. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars