Архiў для мая 18, 2018

Вядомы дуэт саксафаністаў з Валожына

    На I рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай выканальніцкай творчасці “Зорны прамень-2018” дуэт саксафаністаў у складзе Ягора КАЗЛОВА і Аляксея ПАШКОЎСКАГА, навучэнцаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, быў узнагароджаны Дыпломам II ступені. Чытаць далей »

Выступілі ў Брэсце

Выступілі-ў-Брэсце

    Ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай ДШМ запрасілі з канцэртам у дзіцячую музычную школу № 1 г. Брэста.

Паездка атрымалася сімвалічнай – у першы дзень, як раз напярэдадні святкавання Дня Перамогі, калектыў наведаў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміўся з гісторыяй яе абароны. Для рабят была арганізавана і экскурсія па горадзе, што запомніўся ракаўчанам славутым брэсцкім “Арбатам” і квітнеючымі садамі. Цікава было і ў Музеі цягнікоў. Чытаць далей »

Алёшава

 …Летняя спёка паволі разлівалася над Няровамі. Здавалася, што жыццё спынілася і чакала нейкага штуршка для свайго далейшага працягу. Толькі з боку рэчкі даносіўся вясёлы дзіцячы лямант і ўсплёскі вады. Нацешыўшыся ўволю купаннем, малеча выскаквала на бераг і з асалодай падстаўляла сонцу свае хударлявыя целы, каб, пагрэўшыся, зноў кінуцца ў асалоду рачной хвалі. Чытаць далей »

Жывеш тут і цяпер

    2018 год абвешчаны Годам малой радзімы. Я хачу расказаць пра той маленькі куток Беларусі, у якім жывуць цудоўныя людзі – мае суседзі, сябры, аднавяскоўцы.
Чытаць далей »

Гонар за сына – радасць для маці

Гонар-за-сына

Уладзіслаў Сяргеевіч Гурскі па выніках работы ведамства за 2017 год прызнаны лепшым маладым следчым. Добрасумленнае стаўленне да службовых абавязкаў дазволіла ўраджэнцу нашага горада, супрацоўніку Кастрычніцкага (г. Мінска) райаддзела Следчага камітэта, разам з дзевяццю калегамі атрымаць першую ў прафесійным жыцці ўзнагароду – Падзяку, якая была ўручана падчас урачыстага прыёму Д. У. Канаплянікам. Цырымонія адбылася ў памяшканні гарадской ратушы сталіцы і трансліравалася некалькімі тэлевізійнымі каналамі. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

У напружаным рэжыме працуюць швачкі валожынскага Дома быту. Акрамя пашыву сезоннага калекцыйнага адзення, якое рэалізуецца праз уласны магазін і комплексныя прыёмныя пункты, супрацоўнічаюць з вялікімі і малымі фірмамі з Мінска і Маладзечна па пашыве спецадзення. У першую чаргу выконваюць заказы сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна. Чытаць далей »

У камандзе з татам і мамай

Баркоўскія

15 мая ва ўсім свеце адзначалі Дзень сям’і. Гэта вельмі важнае свята, бо паўнацэннае чалавечае шчасце можна адчуць толькі там, дзе пануюць любоў, узаемаразуменне і клопат.

У райцэнтры ў гэты дзень на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшло сямейнае спартыўнае свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я!”, у якім пажадалі прыняць удзел пяць сем’яў з Валожына. Яно стала сапраўдным падарункам для жыхароў горада і раёна. Чытаць далей »

Сацыяльны патранат

У Дзень сям’і старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Ірына Леанідаўна Жданюк наведалі сям’ю Ірыны Канстанцінаўны Ражок з райцэнтра, якая знаходзіцца на сацыяльным патранаце. Пасля прафілактычнай гутаркі з маці прадстаўнікі ўлады ўручылі дзецям Валерыі, Арсенію і Карыне падарункі: спартыўны інвентар і салодкія прысмакі.

Программа международной конференции “День Facebook в Беларуси”

1280

Программа международной конференции
“День
Facebookв Беларуси” http://www.FbMinsk.com
при участии и поддержке официального маркетингового партнера Facebook и Instagram @Aitarget

дата 25 мая (пятница) с 10.00 до 19.00
(свободное время на обед 14.00-15.00)
– место “Дом Москвы”
ожидаемое количество 230 участников Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars