Як у садзе ў маёвым таньчылі мы да рання…

Ноч у маёвым садзе зноў сабрала сяброў – прыхільнікаў народнай песні, гульні, кухні і танца. Некамерцыйны праект запушчаны ў мінулым годзе Васілём Грынем – гаспадаром аграсядзібы “Засценак Скрыплева” і ўдзельніцамі гурта “Кола” Маладзечанскага палаца мастацтва.

Продолжить чтение

Да нас прыйшоў ТэраКот!

У мінулую суботу прыхільнікаў народнай творчасці сабраў фестываль керамікі “ТэраКот”, які ўпершыню праводзіўся на Валожыншчыне. Нават няўстойлівае надвор’е не засмуціла аматараў адпачынку на свежым паветры. У Ракаве, на пляцоўцы ля Цэнтра народнай творчасці, дзе размясціліся выставачныя рады, было людна. Амаль да самага берага Іслачы распасціралася святочная прастора. Блізкасць касцёла і старажытнага гарадзішча дапамагала адчуць подых […]

Продолжить чтение

Калі справа па душы

У будучым годзе сацыяльныя работнікі адзначаць 100-годдзе сваёй службы. Усе ўстановы, якія маюць дачыненне да гэтай сферы, ужо рыхтуюцца да ўрачыстасці. На мінулым тыдні ў Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце стартаваў абласны фестываль мастацкай самадзейнасці, прымеркаваны да юбілейнай даты. У першым туры пазмагацца за званне самых творчых, крэатыўных і таленавітых выпала калектывам Вілейскага ТЦСАН, Лагойскага дома-інтэрната для […]

Продолжить чтение

Зробім лета бяспечным разам!

Пад такім дэвізам 25 мая на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху. Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. З пачатку года зарэгістраваны 27 ДТЗ (2017 – 13) з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 3 дзяцей загінулі (2017 – 0) і 28 (2017 – 17) траўмаваныя. 10 ДТЗ (2017 – […]

Продолжить чтение

Дакрануліся да крыніцы народнай творчасці

    У сёмы раз дзіцячы фестываль-конкурс беларускай народнай песні “Звонкае рэха” сабраў сваіх прыхільнікаў у Валожынскім РЦК. Сёлета ён быў прысвечаны Году малой радзімы. Удзел у фестывалі прынялі салісты, калектывы і гурткоўцы клубных устаноў раёна. Кожны з іх выканаў абрадавую, бяседную ці жартоўную песню. У сваіх выступленнях рабяты прадэманстравалі любоў да Радзімы, да беларускай мовы. […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Да шматлікіх узнагарод кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Лізаветы Станіславаўны Пятроўскай дабавілася ашчэ адна. Не так даўно на ўрачыстай вечарыне з нагоды яе 50-годдзя дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Р. І. Вайцяхоўская ўручыла юбілярцы нагрудны знак Міністэрства культуры рэспублікі “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

Продолжить чтение

Касавіца стартавала

Аграрыям раёна пастаўлена задача да 10 чэрвеня ўправіцца з касьбой траў першага ўкосу. Сёлета пад зялёныя кармы адведзена плошча амаль у 14 тысяч гектараў. За адзін дзень механізатары спраўляюцца з 274 гектарамі. 

Продолжить чтение

За праўдай да парламентарыя

У аўторак у гарадскім пасёлку Івянец правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. Да парламентарыя прыйшлі за парадай і дапамогай два выбаршчыкі, яшчэ адзін зварот насіў калектыўны характар.

Продолжить чтение

Назначэнні

З 23 мая на пасаду кіраўніка спраў райвыканкама назначана Вольга Сяргееўна БАГАТЫРОВА. Нарадзілася Вольга Сяргееўна ў 1983 годзе ў горадзе Апосталава Днепрапятроўскай вобласці Украіны. У 2009-м закончыла прыватную ўстанову адукацыі «Беларускі інстытут правазнаўства», а да гэтага – Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».

Продолжить чтение