Архiў для мая 29, 2018

Краіна дзяцінства

    Міжнародны дзень музеяў, а разам з ім і акцыю “Ноч музеяў” які год запар Івянецкі музей традыцыйнай культуры адзначае цікавай праграмай.

У гэтым годзе музей ператварыўся ў “тэрыторыю дзяцінства”. Мясцовыя жыхары прынеслі свае дзіцячыя рэчы для тэматычнай выставы “Успамін дзяцінства”: школьныя прылады, сшыткі, настаўніцкія ведамасці, цацкі і лялькі, адзенне, нават швейную машыну і старадаўні чамадан. Старэйшы прадмет, што такім чынам трапіў у музей, – плюшавы мядзведзік, пашыты ў 53-м годзе. Супрацоўнікі падрыхтавалі экскурсію, распавялі пра экспанаты і расказалі іх гісторыі. Чытаць далей »

Подых мінуўшчыны яднае і натхняе

      Ноч у музеі. Акцыя з такой назвай даўно набыла статус сусветнай. Вечарына ў яе рамках праведзена ў краязнаўчым музеі. Супрацоўнікі ў чарговы раз паказалі рэсурсны патэнцыял установы культуры, яе магчымасці. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 29.05.2018

Душу ўкладвае ў вучняў

…Перад вачамі – карцінкі ўспамінаў. Яны розныя. Нараджэнне дзіцяці… Першы зуб, першы крок, выпускны ў дзіцячым садзе. Першы клас… Як радуецца малыш, упершыню пераступаючы парог школы! І як хвалююцца бацькі: ці будзе камфортна роднай крывінцы ў новым калектыве, ці лёгка будзе яму вучыцца? Гэтыя пытанні хвалявалі чатыры гады таму і нас, бацькоў цяпер выпускнога 4 «А» класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына. Чытаць далей »

Камплектаванне ўстаноў адукацыі

Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі) дзяцей дашкольнага ўзросту! Інфармуем аб камплектаванні ўстаноў адукацыі выхаванцамі дашкольнага ўзросту да 2018/2019 навучальнага года ў жніўні 2018 года. Чытаць далей »

Міжнародны дзень аховы дзяцей

1 чэрвеня 2018 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў з удзелам непаўналетніх.

На працягу рабочага дня грамадзяне могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Мінскай вобласці і атрымаць кансультацыю па хвалюючых пытаннях, у тым ліку згодах на выезд за межы Рэспублікі Беларусь непаўналетніх дзяцей, здзелках па адчужэнні нерухомай маёмасці на імя непаўналетніх.

Перапіс-2019

У рамках падрыхтоўкі да маштабнай дзяржаўнай кампаніі ў раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – неабходнасць абазначэння да 1 верасня бягучага года офісных збудаванняў і жылых дамоў населеных пунктаў нумарнымі знакамі, табліцамі з назвамі вуліц. Чытаць далей »

Церпкі водар свежага сена

Церпкі водар свежага сена лунае ў паветры – ідзе першая касавіца, якая дае самае якаснае сена, сянаж, сілас. Гэта пара ў аграрыяў не менш гарачая, чым уборка хлеба: нельга марудзіць, бо перастаяць травы – не дабярэш ні па валу, ні па кандыцыі. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars