Архiў для чэрвень 8, 2018

Валожынскі кірмаш: раздолле для дарослых і малых

валожынскі-кірмаш2

Святочная падзея прайшла на плошчы Свабоды райцэнтра ў мінулую нядзелю і сабрала дастаткова наведвальнікаў розных узростаў. Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася прадукцыя райспажыўтаварыства. Работнікі культуры ў гэты дзень правялі XI свята фальклору «З крыніц жыватворных» – песні перамяжоўваліся з танцамі і падтрымліваліся шчырымі апладысментамі гледачоў. Для дзяцей працавалі шматлікія атракцыёны, малечам было весела! Чытаць далей »

Сапраўдны прыклад інклюзіі

сапраўдны-прыклад

“Прывітанне, лета!” – акцыя з такой назвай, прымеркаваная да Дня абароны дзяцей, праведзена па ініцыятыве раённай структуры “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры падтрымцы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Чытаць далей »

Валянціна Фамінічна ШАВЯРДА: “Я ганаруся, што стала ўрачом”

я-ганаруся

Валянціна Фамінічна ШАВЯРДА амаль чатыры дзясяткі гадоў стаяла на варце аховы здароўя маленькіх жыхароў Валожыншчыны: з 1974-га па 1991-ы была раённым педыятрам, а пасля – намеснікам галоўнага ўрача райбальніцы па дзяцінстве і родадапамозе. За вялікія працоўныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. А колькі падзяк і грамат – не злічыць. Галоўны дэвіз – “Не нашкодзь!” – В. Ф. Шавярда пранесла праз усё жыццё, кожны дзень дорачы радасць вылячэння сваім пацыентам і іх бацькам. “Я ганаруся, што стала ўрачом, – з пачуццём задавальнення расказвае Валянціна Фамінічна. – А чаму? Стаю на аўтобусным прыпынку, спыняецца легкавушка – вадзіцель ветліва запрашае падвезці. Я адказваю, што не саджуся ў чужыя машыны. Чуецца голас: “Чаму ж чужая?! За рулём мужчына, якому Вы выратавалі жыццё. Сядайце, мы Вас давязём, куды трэба”. Ці еду ў аўтобусе. Жанчына на ўвесь салон крычыць: “А вы ведаеце, хто гэта сядзіць? Шавярда Валянціна Фамінічна”. Я ёй кажу: “Ну што Вы крычыце?” “Дык яна ж у Войштавічах выратавала майго сына. Гэта яна, во!” – гучыць у працяг размовы… А прайшло з таго моманту больш за 40 гадоў”. Чытаць далей »

Справаздачны канцэрт прайшоў у Ракаўскай дзіцячай школе мастацтваў

РаковДШ4

У глядзельнай зале размясціліся бацькі, бабулі, дзядулі і сябры тых, хто выступаў на сцэне.

    Удалымі канцэртнымі нумарамі выхаванцы школы парадавалі блізкіх і, канешне ж, педагогаў, якія прыклалі нямала сіл, каб іх падапечныя дасягнулі такіх поспехаў. Гледачы дружна апладзіравалі ансамблям «Менестрэлі» (кіраўнік – К. У. Дварэцкая), «Вясёлы настрой» (кіраўнік – В. Р. Іода), хору малодшых класаў, вакальнаму ансамблю «Іслачанка» (кіраўнік – Ю. В. Скурко) і інш. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Кранальная гісторыя Альбара перамагла ў конкурсе штотыднёвіка “Аргументы и факты” “Человек с собакой вдруг”. 27 мая завяршылася галасаванне, якое праходзіла на сайце газеты на працягу двух тыдняў.

У выніку перамогу атрымала гісторыя сабакі Альбара, што даслала на конкурс валанцёр Наталля Папова – 4606 галасоў. Другім прызёрам стала Лада, пра лёс якой расказала наша зямлячка Алена Крэйніс – 4211 галасоў. У Герды, якая заняла трэцяе месца, 2653 галасы. Відавочная розніца. Чытаць далей »

Каб дзеці елі смачна

каб-дзеці

     Ва ўстановах адукацыi раёна прайшоў агляд-конкурс на лепшую арганізацыю харчавання навучэнцаў.

Ён праводзіўся для актывізацыі работы па стварэнні аптымальных умоў для забеспячэння якасці харчавання навучэнцаў, павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства і выяўлення творчых здольнасцей работнікаў харчаблокаў, а таксама перадачы вопыту. Чытаць далей »

Імі сталіца ганарыцца

імі-сталіца

    Ураджэнец Валожына Аляксей ХІМАРОДА (на фота справа) – чалавек малады. Некаторыя яго равеснікі яшчэ ў бацькоў на шыі сядзяць, жывуць бестурботна і вядуць сябе бы падлеткі. Аляксей жа займаецца сур’ёзнай мужчынскай справай і выконвае яе паспяхова. Ён – міліцыянер роты патрульна-паставой службы, сяржант. Чытаць далей »

Раённы выпускны баль

выпускны

У суботу на гарадской плошчы ў Валожыне пройдзе раённы выпускны баль. Распачнецца мерапрыемства ў 17 гадзін.

На ім 157 выпускнікоў Валожыншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы будуць назаўсёды развітвацца са сваёй школай, школьнымі сябрамі і любімымі настаўнікамі. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars