Маленькія артысты на вялікай сцэне

    Сустрэча з тэатрам заўсёды хвалюе. Хвалюе яшчэ больш, калі ты з’яўляешся не толькі гледачом, але і сам удзельнічаеш у пастаноўцы. Мне пашчасціла, і, з’яўляючыся вучаніцай СШ № 1 г. Валожына, я паспрабавала сябе на сцэне. Гэту магчымасць далі мае настаўнікі – Ала Іванаўна Бітэль і Ганна Казіміраўна Кізік. Менавіта яны сабралі першую трупу тэатра-студыі […]

Продолжить чтение

Адкрыты дыялог «Праца непаўналетняга»

У Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі нядаўна прайшоў адкрыты дыялог «Праца непаўналетняга», прысвечаны тэрміноваму летняму падзаработку моладзі.

Продолжить чтение

Вэлкам у Беларусь

Цяжка ўявіць, што кагосьці можа моцна ўразіць квітнеючая яблыня, бярозавы гай альбо драўляны дом. Але ёсць людзі, якія жывуць на другім канцы свету ў зусім іншай рэчаіснасці. І для іх усё, што нам звыкла, дзіўна і пазнавальна. У апошнія гады паміж Беларуссю і Кітаем актыўна праходзіць міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку і студэнцкі абмен – […]

Продолжить чтение

Дзе кірмаш, там і ажыятаж

У мінулую нядзелю жыхары Валожына і госці райцэнтра мелі магчымасць пабываць на кірмашы, які ладзіўся на плошчы Свабоды. З 10.00 тут пачалася рэалізацыя харчовых і прамысловых тавараў. А каб пакупнікам было весялей стаяць у чарзе, самадзейныя артысты дзве гадзіны радавалі публіку музыкай, спевамі, танцамі. Шмат забаўляльных атракцыёнаў чакала дзяцей: каруселі, горкі, машынкі.

Продолжить чтение

“Святасць зямлі Беларускай”

Так называецца міжнародны мастацкі пленэр, які ў трэці раз прайшоў па ініцыятыве ўладальніка дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне” – протаіерэя Віктара ПЕРАГУДАВА, настаяцеля храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Івянцы. Сёлета ён быў прысвечаны ўшанаванню памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У мінулую суботу ў Нясвіжы прайшоў абласны фестываль-конкурс народнай музыкі “Грай, гармонік!”. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі нашага раёна. Сёлета нашы землякі выступілі надзвычай удала. Гран-пры фестывалю заваявалі Максім Палуйчык (дуда) і Сабіна Пятроўская (скрыпка) з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Яны выканалі вядомую музычную кампазіцыю “Саўка ды Грышка ладзілі дуду” ў традыцыйнай манеры з […]

Продолжить чтение

Цэнтральнай тэмай размовы з сенатарам стаў рамонт у інтэрнаце

     Чарговы прыём грамадзян, які правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Вячаслававіч Радаман, завяршыўся прамым даручэннем сенатара адказным службам выехаць у інтэрнат па вуліцы Міру райцэнтра і акрэсліць графік правядзення работ па паляпшэнні бытавых умоў яго жыхароў.

Продолжить чтение

Добры зачын на плённае партнёрства

Міждзяржаўнае супрацоўніцтва – тэма, якая ў нашым раёне актыўна распрацоўваецца. Чарговым вітком гэтай справы стала сустрэча старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча АСТРЭЙКІ з польскай дэлегацыяй, куды ўвайшлі кіраўнікі некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак суседняй краіны, прадстаўнікі бінес-колаў, вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі, пастаўшчыкі агародніны і фруктаў, у тым ліку і на беларускія рынкі.

Продолжить чтение