Архiў для ліпеня, 2018

Радыёвыпуск — 31.07.2018

Спраўляла свята яцкава…

Па добрай традыцыі, мерапрыемствы накшталт таго, што прайшло нядаўна ў вёсцы Яцкава-Замосныя і Карчомныя, збіраюць шмат людзей. Кожны лічыць абавязкам лішні раз прызнацца ў любові да малой радзімы і яе добрых людзей, а разам з гэтым атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву, палюбаваўшыся на падораныя артыстамі нумары… Чытаць далей »

Правесці канікулы з карысцю

    У Івянецкай дзіцячай бібліятэцы нядаўна адбыўся «Адкрыты дыялог», прысвечаны Году малой радзімы. Мерапрыемства арганізавана РК БРСМ.

На падзеі прысутнічалі вучні Івянецкай школы – удзельнікі сельскагаспадарчага студатрада «Лідары», іх педагог Вера Антонаўна Солтан, першы сакратар РК БРСМ Юлія Фёдараўна Лагуціна, супрацоўнікі бібліятэкі. Дзеці і дарослыя паглядзелі фільм і відэаролік пра Валожыншчыну, пагаварылі пра родны раён, падзяліліся любімымі месцамі і ўражаннямі ад іх. Мерапрыемства праходзіла ў прыемнай сяброўскай абстаноўцы. Чытаць далей »

“Сонейка” на вышыні

Падведзены вынікі трэцяга абласнога фестывалю-конкурсу сярод устаноў дашкольнай адукацыі “Свет дзяцінства”, мэтай якога было стварэнне аптымальных умоў знаходжаня для выхаванцаў і ўдасканаленне якасці адукацыйнага працэсу. Чытаць далей »

Уборачная ў асобах

    На раённай Дошцы гонару флаг працоўнай славы ўзняты ў гонар СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – дырэктар Генадзь Уладзіміравіч БЫЧКОЎСКІ. Па стане на 30 ліпеня 2018 года ў гаспадарцы ўбраны зерневыя на плошчы 345 гектараў пры плане 800 гектараў, намалочаны 1773 тоны зерня пры ўраджайнасці 51,4 цэнтнера з гектара. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва да 1 верасня праводзяць дабрачынную акцыю “Чароўны рукзачок”.

Вызначаны 11 дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-інвалідаў, якія сёлета пойдуць у першы клас. Менавіта ім будзе ўручаны гэты галоўны атрыбут школьніка. Чытаць далей »

Звяртайцеся за дапамогай

Як паведамілі спецыялісты ТЦСАН, з першага жніўня пачнуцца выплаты сем’ям, што выхоўваюць траіх і болей дзяцей. Падтрымка будзе аказана сем’ям, што маюць пастаянную ці часовую рэгістрацыю на тэрыторыі раёна, а іх дзеці вучацца ва ўстановах адукацыі раёна ці ў іншых установах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (калі яны не атрымалі аднаразовую грашовую дапамогу па месцы навучання дзяцей). Чытаць далей »

Назначэнні

    З 27 ліпеня дырэктарам сярэдняй школы № 2 г. Валожына назначаны Аляксандр Мікалаевіч  УЛАНЧЫК.

Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў Пяршаях у 1966 годзе. У 1988-м закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «матэматыка». Працаваў настаўнікам гэтага вучэбнага прадмета ў Рыжкоўскай сярэдняй школе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, затым пераехаў бліжэй да малой радзімы і ўладкаваўся настаўнікам інфарматыкі ў Фаніпальскую сярэднюю школу № 1. Праз тры гады Аляксандр Мікалаевіч заняў аналагічную пасаду ў СШ № 1 г. Валожына, стаў намеснікам дырэктара. Чытаць далей »

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка: «Для плённай працы ёсць усе рэсурсы»

У мінулую пятніцу на базе КСУП «Пяршаі-2014» прайшла выязная нарада Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Кіраўнік сталічнага рэгіёну заслухаў даклады старшынь райвыканкамаў і іх намеснікаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аб стане эканомікі сельгаспрадпрыемстваў, ходзе ўборачнай кампаніі, забяспечанасці ўгнаеннямі, выплатах заработнай платы і інш. Не ўсё пачутае задаволіла: па выніках атрыманай інфармацыі і тлумачэнняў Анатоль Міхайлавіч прыняў кадравыя рашэнні. Чытаць далей »

Информационный материал для проведения комплекса мер по предупреждению ДТП с участием пешеходов и велосипедистов с 27 по 30 июля 2018 года на территории Минской области

Основной из причин дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов и велосипедистов является игнорирование Правил дорожного движения, а также отсутствие в темное время суток световозвращающих элементов на одежде пеших участников и фар (фонарей) излучающий белый и красный свет на велосипедах. Чытаць далей »

Дзень памяці і смутку

23 ліпеня ля мемарыяльнага комплексу “Загінуўшых чакаюць вечна” ў вёсцы Доры прайшоў мітынг, прысвечаны 75-й гадавіне жорсткай трагедыі: менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе ў мясцовай царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы былі спалены зажыва 146 мірных жыхароў. Чытаць далей »

Новое расписание движения общественного транспорта по маршруту «Воложин-Минск»

Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    На мінулым тыдні, з 16 па 19 ліпеня, на Валожыншчыне з чарговым візітам пабываў унук мастака Фердынанда Рушчыца. Разам з ім з Варшавы прыбылі яшчэ тры члены рабочай групы (з польскага боку) па аднаўленню сядзібы і мясцін, звязаных з імем мастака. Чытаць далей »

Завяршылі ўборку азімага рапсу

У ААТ “Агра-Дубінское” завяршылі ўборку азімага рапсу. Хоць ураджайнасцю культуры ў гаспадарцы не задаволены, з улікам неспрыяльнага надвор’я, вынік досыць паспяховы. Намалочана 270 тон. Чытаць далей »

Аператыўнае рашэнне на кожны запыт

На прыём грамадзян, які правёў на бягучым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ, запісаліся 5 чалавек, яшчэ адна жанчына завітала да парламентарыя з асабістай просьбай. Кожны зварот быў дэталёва разгледжаны, пісьмовыя адказы заяўнікі атрымаюць ва ўстаноўленыя законам тэрміны. Чытаць далей »

Cправаздачна-выбарны сход пярвічнай гарадской арганізацыі ветэранаў

31 ліпеня ў 10.30 адбудзецца справаздачна-выбарны сход пярвічнай гарадской арганізацыі ветэранаў.

Просьба да членаў арганізацыі прыбыць на мерапрыемства ва ўказаны час у будынак райваенкамата, 2-і паверх.

Раённы Савет ветэранаў


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars