Архiў для ліпеня 6, 2018

“Гандаль – гэта мая стыхія…”

…Мільгаюць дні, гады, дзесяцігоддзі. Змяняюцца пакаленні. Час і людзі робяць гісторыю, пра якую варта не толькі памятаць, але і ведаць яе. Рэдакцыя газеты сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў працягваюць творчы праект над назвай “Соль Валожынскай зямлі”. Задума з’явілася невыпадкова. Падчас правядзення ў красавіку 2015 года маштабнага прафсаюзнага мерапрыемства “Эстафета пакаленняў” ад шаноўных ветэранаў працы, што былі запрошаны на ўрачыстасць, не раз давялося пачуць, як іх кранаюць такія сустрэчы. А колькі прыемнай асалоды на душы яны атрымліваюць ад звычайнай паштоўкі ад колішняга працоўнага калектыву! Ну а запрашэнне падзяліцца назапашаным вопытам з маладымі калегамі – і ўвогуле ажыўляе, надае бадзёрасці, узнімае настрой. Падумалася: наколькі важныя для чалавека, які сваімі працоўнымі здабыткамі праславіў раён, увага і ўсведамленне таго, што праз гады цябе памятаюць, табой ганарацца, з цябе бяруць прыклад. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Напярэдадні Дня Незалежнасці, 29 чэрвеня, натарыяльныя канторы рэспублікі правялі бясплатныя кансультацыі грамадзян. Не засталіся ўбаку ад дадзенай акцыіі натарыяльныя канторы нашага раёна.

У той дзень у натарыяльную кантору Валожынскага раёна ў райцэнтры звярнуліся 11 чалавек, у натарыяльную кантору г. п. Івянец – 2. А ўвогуле, за першае паўгоддзе гэта была ўжо чацвёртая акцыя, калі грамадзяне мелі магчымасць атрымаць бясплатныя кансультацыі. Чытаць далей »

Папаўняюць дзяржаўную скарбонку

Работнікі падатковых органаў адзначаюць сваё прафесійнае свята ў другую нядзелю ліпеня. На гэтых людзей ускладзены адказны абавязак – сачыць, каб фізічныя і юрыдычныя асобы папаўнялі дзяржаўную скарбонку, згодна з заканадаўствам, і не парушалі ўстаноўленыя нарматывы грашова-таварных адносін. Чытаць далей »

Выйсце – стварыць кааператыў…

Сустрэчы старшыні раённага выканаўчага камітэта з членамі працоўных калектываў ужо сталі традыцыйнымі. Яны выступаюць адначасова і эфектыўным сродкам вырашэння праблем людзей, і своеасаблівым аналізатарам найбольш вострых пытанняў паўсядзённасці, на ўхіленне якіх патрабуецца скіроўваць сілы ў першую чаргу. Адно з такіх мерапрыемстваў прайшло нядаўна на базе ДЛГУ «Валожынскі лясгас». Чытаць далей »

На жалезных конях

Падчас Свята горада аматары тэхнікі безумоўна ацанілі ўдзел у праграме прадстаўнікоў мотатаварыства “Brotherhood Double X 424”.  24 байкеры з Валожына і Івянца на сваіх двухколавых “жалезных конях” (былі тут і два квадрацыклы) праехалі ў святочнай калоне, а пасля па вуліцах Валожына. Чытаць далей »

Свята адзначылі ўрачыста і маштабна

    Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Свята горада Валожына жыхары і госці нашай малой радзімы традыцыйна адзначылі на плошчы Свабоды райцэнтра. Сёлета радасць гэтай падзеі раздзялілі з намі дэлегацыі з Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі і Балгарыі. Адкрыў мерапрыемства, звярнуўшыся з вітальным словам да прысутных, ветэранаў вайны і працы, старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка. Чытаць далей »

Доступная диагностика

Чытаць далей »

Отмена запрета на посещение лесов

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars