Архiў для ліпеня 10, 2018

Радыёвыпуск — 10.07.2018

Тут карані. адсюль вытокі

Куды б ні закінуў нас лёс, як бы ні склалася жыццё ў будучым, у кожнага ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе мы заўсёды знойдзем суцяшэнне і адчуем нябачную падтрымку. Менавіта таму 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. Чытаць далей »

Галерэя мастака

Галерэя-мастака-1

На Свяце горада па-сапраўднаму сімвалічным стала мерапрыемства, што адбылося ў цэнтральнай раённай бібліятэцы – адкрыццё мастацкай галерэі жывапісца Уладзіміра Сайко. Ураджэнец Валожына, чыя першая персанальная выстава (яшчэ ў школьным узросце) прайшла тут жа, перадаў у дар роднаму гораду каля 20 пейзажаў, партрэтаў, выяў бытавых сцэнак. Большасць работ выканана алеем. Радуюць вока гледачоў і невялікія, але запамінальныя акварэлі.   Чытаць далей »

Сумная статыстыка

У Беларусі з пачатку года патануў 151 чалавек, з іх 13 дзяцей, у Мінскай вобласці – 15 чалавек, з іх адно дзіця. Для параўнання: за ўвесь мінулы год у краіне загінулі ў вадзе 126 нашых суайчыннікаў, з іх 9 дзяцей. Чытаць далей »

“Пагарэлі” на шматградусным…

Пагарэлі-на-шматградусным-2

Па выніках праведзеных прафілактычных мерапрыемстваў з 12 па 16 чэрвеня выяўлены 5 самагонных апаратаў, знішчаны 840 літраў самагоннай брагі, канфіскавана 27,4 літра самагону. Складзены 5 адміністрацыйных пратаколаў па арт. 12.43 КоАП. Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС у перыяд правядзення комплексных адпрацовак выявілі 9 адміністрацыйных правапарушэнняў згодна з арт. 17.3 КоАП, з іх 4 – у дачыненні да непаўналетніх. Чытаць далей »

Аб змяненні работы вадзіцельскай камісіі

З  7 ліпеня 2018 года дадатковая вадзіцельская камісія будзе праводзіцца кожную першую суботу месяца з 9.00 да 11.00 па папярэднім запісе ў рэгістратуры па нумары 55-7-33. Чытаць далей »

Ушаноўвалі прафесіяналаў

Ушаноўвалі-прафесіяналаў-2

У мінулую суботу Валожынскае райспажыўтаварыства адзначыла сваё прафесіянальнае свята. На ўрачыстасць, прымеркаваную да Дня кааперацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага дня кааперацыі і 80-годдзя Мінскага аблспажыўсаюза, ва ўтульнай зале раённага Цэнтра культуры сабраліся лепшыя работнікі галіны, а таксама ветэраны працы. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

За чэрвень ад нападзення кляшчоў у раёне пацярпелі 44 чалавекі, з іх 13 дзяцей. У 20-і выпадках прысмоктванне кляшча адбылося пры наведванні лясных масіваў, у 24-х – на прысядзібных ці дачных участках. Дарэчы, летась за чэрвень у медыцынскія ўстановы з-за ўкусаў кляшча звярнуліся 53 чалавекі, сярод якіх былі 15 дзяцей. Чытаць далей »

Свята агня і вады

Свята-агня-і-вады-5

Традыцыйна Купалле сабрала 6 ліпеня жыхароў і гасцей Валожына ля гарадскога возера.

Распачаў свята заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Гасцінец” з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Яго ўдзельнікі парадавалі прысутных тэматычнымі народнымі песнямі, карагодамі, танцамі. Чытаць далей »

Аналіз работы – крок да станоўчых вынікаў

Аналіз-работы-1

      Падведзены вынікі аператыўна-службовай дзейнасці аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за першае паўгоддзе 2018 года.

Пратакольнае мерапрыемства пачалося з прадстаўлення Дзмітрыя Аляксандравіча Вяроўчыка, які назначаны на пасаду начальніка Валожынскага РАУС. Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама генерал-маёр Аляксандр Аляксандравіч Кавальчук пазнаёміў прысутных з асноўнымі момантамі прафесійнага шляху новага кіраўніка. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars