Архiў для ліпеня 20, 2018

“ЗНАЁМАЯ І НЕЗНАЁМАЯ ДУБІНА”

    Больш за 400 населеных пунктаў налічваецца на карце Валожыншчыны. Гэтым і ўнікальны наш раён на Міншчыне, гэтым і прыцягальная маляўнічая Налібоцкая старонка для шматлікіх турыстаў і гасцей. У свой час газета шмат пісала пра раён. Але кампактнага,  цэласнага матэрыялу так і не ўдалося сабраць. Гэта «ўпушчэнне» і выпраўляем цяпер. Пад рубрыкай “Свой край вывучай” працягваем анталогію 428 вёсак раёна. Сённяшні наш пункт тапанімічнага падарожжа – вёска Дубіна. Чытаць далей »

Пабагацеў дзіцячы храм ведаў

    Паважаныя чытачы! У дзіцячую бібліятэку паступілі новыя кнігі з займальнымі прыгодамі! Развіваць пазітыўны погляд на свет лепш з ранняга дзяцінства. І без пачуцця гумару тут не абысціся. У новых кнігах шмат смеху і весялосці, а значыць, і добрага настрою. Кнігі дапамогуць развіць пачуццё гумару, якое паскорыць інтэлектуальнае развіццё дзіцяці і дапаможа стаць выдатным суразмоўцам у будучыні. Чытаць далей »

Сярэбраныя прызёры з ТЦСАН

Нядаўна ў Слуцку прайшоў фінал абласнога музычнага фестывалю мастацкай самадзейнасці калектываў сацыяльных устаноў Міншчыны, прысвечаны 100-годдзю сістэмы сацыяльнай абароны. За званне самага таленавітага, яркага, самабытнага калектыву спрачаліся 40 каманд, сярод якіх былі і прадстаўнікі нашага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на чале з дырэктарам Галінай Фадзееўнай Рай. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    З 17 па 31 ліпеня на базе райспажыўтаварыства працуе сервісны атрад “Школьнік”, куды ўвайшлі 8 вучняў гімназіі № 1. Узначальвае работу атрада студэнт першага курса БДАТУ Арцемій Пачыкоўскі. Гімназісты асвойваюць азы работы прадаўца ў магазінах “Гасцінец”, “Ветразь”, “Сузор’е” і “Мерыдыян” райцэнтра. Чытаць далей »

Адказвае натарыус…

    Падчас «прамой лініі», праведзенай загадчыкам натарыяльнай канторы раёна Марынай Рыгораўнай Целяжэвіч, паступілі чатыры пытанні. Усе яны тычыліся афармлення спадчынных правоў.

    Першы заяўнік пацікавіўся, ці варта ўвогуле афармляць спадчыну ў натарыуса. Чытаць далей »

Грамадскае абмеркаванне

    Валожынскі райвыканкам выносіць на грамадскае абмеркаванне пытанне пра ўстанаўленне межаў сельскіх населеных пунктаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці: аграгарадок Гародзькі, аграгарадок Пяршаі, аграгарадок Сакаўшчына, аграгарадок Сугвазды, аграгарадок Доры, аграгарадок Бабровічы, аграгарадок Вішнева, аграгарадок Ракаў, аграгарадок Багданаў, аграгарадок Дубіна Баярская, аграгарадок Сівіца. Чытаць далей »

У раёне вядзецца ўборка рапсу

Яшчэ на мінулым тыдні ў поле выйшлі камбайны ААТ “Агра-Дубінское”. Толькі зацяжныя дажджы пакуль не дазволілі аграрыям завяршыць распачатую справу.

У першы ж дзень была ўбрана большая частка плошчы (105 са 150 га). Самы значны намалот у механізатара са стажам – Сяргея Міхайлавіча ШАЛКОЎСКАГА. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars