Архiў для жніўня, 2018

Окончено расследование

Воложинским районный отделом Следственного комитета Республики Беларусь окончено расследования уголовного дела в отношении ранее судимого Лазовского Вячеслава Владимировича, уроженца гор. Минска, который будучи осужденным 06 декабря 2017 года судом Воложинского района по ст. 186 Уголовного кодекса Республики Беларусь к наказанию в виде общественных работ сроком на 200 (двести) часов, не выходил на общественные работы без уважительных причин, в и итоге допустил злостное нарушение порядка и условий отбывания наказания, т.е. совершил преступление, предусмотренное ст. 419 УК Республики Беларусь, санкция статьи предусматривает наказание в виде ареста. В отношении данного гражданина избрана мера пресечения ввиде подписки о невыезде и надлежащем поведении.

Ст. следователь Воложинского РОСК

БАРАХОВСКИЙ А.А.

Разыскивается

Воложинским РОСК разыскивается без вести пропавший Войтехов Дмитрий Сергеевич,08.01.1992 года рождения, уроженец дер. ДушковоВоложинского района и житель а.г. Раков, ул. Радошковичская, д. 31 Воложинского района, являясь специалистом по маркетингу в ПЧУП «Деполис», утром 11 июня 2018 года уехал в гор. Минск, обратно не вернулся и до настоящего времени проведенными оперативно- розыскными мероприятиями его местонахождение не установлено. Чытаць далей »

Развіталіся з летам на “Алімпіі”

У апошнія выхадныя жніўня ў Валожынскі раён з’ехаліся маладыя людзі з усёй краіны. Каля вёскі Міхалова, што пад Ракавам, праходзіў традыцыйны летні фестываль працуючай моладзі “Алімпія”. У гэтым годзе ён сабраў 16 каманд – больш за 700 удзельнікаў. Чытаць далей »

Сцяжынка да новых вяршынь

Апошнія летнія дзянькі заўсёды напоўнены клопатамі аб надыходзячым навучальным годзе. Вучні і іх бацькі праводзяць канчатковую рэвізію набытых да школы рэчаў, адказныя службовыя асобы правяраюць гатоўнасць будынкаў і памяшканняў прыняць дзяцей у сваё “лона”, а педагагічнае брацтва рыхтуе традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю, на якой не толькі ацэньваецца іх прафесіянальная дзейнасць, але і расстаўляюцца акцэнты ў рабоце на бліжэйшую будучыню. Чытаць далей »

Натхнілі краявіды Валожыншчыны

    Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе. Чытаць далей »

Гран-пры Каравана Культуры

    Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў можа пахваліцца двума Гран-пры Каравана Культуры. У мінулым годзе пераможцам чэрвеньскага фестывалю стаў калектыў народных інструментаў «Менестрэлі» (кіраўнік Кацярына Дварэцкая). А ў гэтым годзе ў ліпені галоўны прыз атрымаў вакальны калектыў «Іслачанка» (кіраўнік Юлія Скурко). Чытаць далей »

Зрабілі дзецям свята

    Работнікі сэрвіснага цэнтра і станцыйнага ўчастка раённага вузла электрасувязі сабралі грошы і набылі школьную форму, а таксама неабходныя школьныя канцылярскія прылады для трох дзяўчынак з адной вішнеўскай сям’і. Да дабрачыннай акцыі не па прымусу, а па душэўнай патрэбе далучыліся некаторыя іх сваякі і суседзі. Чытаць далей »

У новым навучальным годзе бяспечных усім дарог!

Пад такім дэвізам 31 жніўня на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

    З пачатку 2018 года зарэгістраваны 58 ДТЗ (2017 – 30) з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 7 дзяцей загінулі (2017 – 2) і 58 (2017 – 32) траўмаваныя. 22 ДТЗ адбыліся з удзелам дзяцей-пасажыраў, 26 – з удзелам дзяцей-пешаходаў, з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў – 8 ДТЗ, 2 ДТЗ з удзелам вадзіцеляў. 19 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

     З 1 верасня дырэктарам ДУА “Івянецкая сярэдняя школа” прызначана Юзэфа Іосіфаўна Кулак.

   Ю. І. Кулак нарадзілася ў 1970 годзе. У 1989 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Настаўнік пачатковых класаў”. Івянецкая сярэдняя школа – першае і адзінае месца работы педагога. Тут яна працавала настаўніцай пачатковых класаў, адзін навучальны год – намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з 2007 года – ізноў настаўніцай. У 1994 годзе завочна атрымала вышэйшую адукацыю – скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. У 2009 годзе прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Матэматыка”. У апошнія гады па сумяшчальніцтве працавала педагогам сацыяльным. Чытаць далей »

Дзіця – галоўны пасажыр

    Напярэдадні новага навучальнага года на тэрыторыі вобласці супрацоўнікі службы ДАІ арганізавалі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Чытаць далей »

Канапляная атрута

    Старэйшае пакаленне яшчэ помніць часы, калі наркотыкі і наркаманы былі з’явай экзатычнай, для нашага грамадства не характэрнай. Аднак, нягледзячы на меры супрацьдзеяння, незаконны абарот наркотыкаў стаў сумнай рэальнасцю і ў нас. Чытаць далей »

Паважаныя жыхары Валожыншчыны, работнікі адукацыі! Дарагія рабяты!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

    1 верасня – агульнае свята, яно дарагое ўсім пакаленням. Адукацыя была і застаецца важнейшым складальнікам у станаўленні і развіцці кожнага чалавека. Гэта залог паспяховай будучыні. Ад тых, хто сёння сядзіць за школьнымі партамі і ў студэнцкіх аўдыторыях, залежыць будучыня нашага раёна, вобласці, краіны. Чытаць далей »

Заключэнне дагавароў

Паважаныя грамадзяне!

    Згодна з даручэннем Урада і дзеючым заканадаўствам, РУП «Валожынскі жылкамунгас» пачынае праводзіць работу па заключэнні дагавораў на аказанне паслуг па цеплазабеспячэнні для патрэб ацяплення і (ці) гарачага водазабеспячэння. Чытаць далей »

Дазвол на паляванне

    Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 20 жніўня па 30 верасня дазволена паляванне на дарослых самцоў лася, аленя высакароднага і плямістага, лані, а таксама селекцыйных жывёл гэтых відаў любога полу і ўзросту. Чытаць далей »

У школу з бяспекай

Хутка застануцца ў мінулым канікулы, рабяты цешацца апошнімі летнімі дзянькамі, а вось бацькі ў клопатах па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Таму невыпадкова першы этап прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» праходзіць на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дашкольнікаў і школьнікаў. Менавіта ў такіх месцах валожынскія выратавальнікі са сваімі юнымі памочнікамі праводзяць навучальную работу з бацькамі і іх дзецьмі. Чытаць далей »

Ракаўскі фэст

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars