Архiў для верасня 4, 2018

Прагучаў першы званок і для валожынскіх гімназістаў

      Як паведаміла раней дырэктар школы Алена Іванаўна Клачко, педагагічны калектыў напружана працуе, каб стварыць самыя адмысловыя ўмовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў. Чытаць далей »

Свята з нагоды новага навучальнага года ў сярэдняй школе № 2 г. Валожына

   Свята з нагоды новага навучальнага года ў сярэдняй школе № 2 г. Валожына прайшло шматлюдна і весела. У якасці ганаровых гасцей на лінейцы прысутнічалі спецыяліст фінансавага аддзела Валожынскага райвыканкама Святлана Церах і спецыяліст аддзела адукацыі Марына Стасяловіч. Яны выступілі з віншаваннямі і добрымі словамі для вучняў і іх бацькоў, педкалектыву. Чытаць далей »

1 верасня ў Івянецкай школе

   За лета ў Івянецкай школе адбылося шмат станоўчых змен: прайшоў рамонт кабінетаў, актавай і спартыўнай залаў, калідораў, абноўлены і ўпарадкаваны двор. Усё было добра падрыхтавана да новага навучальнага года.  Чытаць далей »

Гучаў урачыста першы званок

Свята Першага званка прайшло 1 верасня ва ўсіх навучальных установах Валожыншчыны. Па традыцыі, у гэты дзень павіншавалі школьнікаў не толькі настаўнікі і бацькі, але і прадстаўнікі раённай улады.  З ганаровай місіяй у СШ № 1 райцэнтра прыбыў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА. Чытаць далей »

Падрыхтоўка да школы

Перад пачаткам новага навучальнага года старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА завітаў у падведамную сям’ю ДОВАЛЯЎ з райцэнтра. Мама Настасся ў гэты час рыхтавала сына Даніка да яго першага паходу ў школу. Мікалай Анатольевіч павіншаваў першакласніка, пажадаў яму плённай вучобы і ўручыў у падарунак партфель з неабходнымі для вучобы рэчамі і прыладамі.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars