Архiў для верасня 14, 2018

16 верасня – дзень работнікаў лесу

Сёлета ДЛГУ «Валожынскі лясгас» рэалізаваў на экспарт перапрацаванай драўніны з дабаўленай вартасцю амаль на мільён долараў. Гэта піламатэрыялы, тэхналагічная сыравіна. На майстарскім участку ў Багданаве працуе лінія па выпуску шчэпкі. Шчэпка – тавар запатрабаваны як на айчынным рынку паліўных матэрыялаў, так і ў партнёраў з Літвы, Польшчы. Чытаць далей »

Восеньскія кірмашы

     16, 23, 30 верасня, 7, 14, 21, 28 кастрычніка, 4 лістапада на рынку г. Валожына будуць арганізоўвацца восеньскія кірмашы з удзелам прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, фермерскіх гаспадарак раёна, арганізацый гандлю і грамадскага харчавання, прамысловай вытворчасці, бытавога абслугоўвання і інш. Чытаць далей »

Любоў да кнігі – вечная

    Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі, а з імі і многія чытачы, адзначаюць прафесійнае свята, якое з’явілася ў краіне ў 2001 годзе па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А дата свята абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – галоўнага кнігасховішча краіны. Гэта дзень усіх, хто не ўяўляе свайго жыцця без кнігі, ведаў і асветы. Чытаць далей »

Сабраў сяброў “Ракаўскі фэст”

    Крэатыўна. Ярка. Самабытна. Незабыўна. Менавіта так можна апісаць падзеі «Ракаўскага фэсту», які прайшоў на Валожыншчыне трэці раз. Унікальная мясцовая культура, што на працягу стагоддзяў спалучыла ў сабе лепшыя традыцыі роднай краіны, суседніх Польшчы і Літвы, далёкага Ізраіля, зноў праявілася ў поўным сваім харастве. На сцэне спрачаліся талентамі прадстаўнікі названых дзяржаў. Вітаў Ракаў і знакамітых Піта Паўлава, гурты «Стары Ольса», “Kapela ze Wsi Warszawa” і многіх-многіх іншых… Самыя азартныя хадзілі «Сцежкамі кантрабандыстаў», удзельнічалі ў флэш-мобе «Затанчым разам», радаваліся феерверку… Падрабязней у нашым фотарэпартажы. А хочаце больш здымкаў – калі ласка на сайт раённай газеты www.psl.by!!! Чытаць далей »

Квэст у музеі

Незвычайна, творча і весела правялі першы ўрок новага навучальнага года вучні і настаўнікі 3-х класаў СШ № 1 г. Валожына.

     Работнікі краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая, Ніна Уладзіміраўна Бобрык, Ларыса Віктараўна Харук, Вольга Анатольеўна Радына і Віталій Мар’янавіч Казакевіч падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак квэст “З мінулага ў будучыню”. Чытаць далей »

Творчая асоба з Вішнева

    Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе. Чытаць далей »

Прававыя гарантыі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 № 7-З «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» па месцы працы аднаго з бацькоў сям’і, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід, акрамя тых, хто працуе ў камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў, пры наяўнасці права прызначаюцца наступныя віды штомесячных дзяржаўных дапамог: Чытаць далей »

Змены ўступілі ў сілу

     У Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці паступаюць звароты грамадзян, іх турбуе абгрунтаванасць налічэння арганізацыямі ЖКГ плацяжоў за паслугі, у тым ліку за вываз цвёрдых камунальных адходаў у дамах, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, у якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя грамадзяне і якія выкарыстоўваюцца ў летні перыяд як дача. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У мінулую суботу падчас святкавання раённых “Дажынак” у Івянцы добра папрацавалі работнікі раённага вузла паштовай сувязі. Увагу да іх кропкі прыцягвала яркая роставая лялька ў выглядзе паштовай скрыні. На раённых святах яна з’явілася ўпершыню. Чытаць далей »

Прадухіленне самагубстваў

Пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 10 верасня адзначаецца ва ўсім свеце як Дзень прадухілення самагубстваў. Чытаць далей »

Ракаў спадабаўся

прадстаўніцтву Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы

    У рамках праграмы круглага стала, пра які расказваецца ў суседняй публікацыі, адбыўся візіт удзельнікаў Кангрэса ў аграгарадок Ракаў. Дэлегацыю, якую суправаджалі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і інш., сустрэлі прадстаўнікі раённай улады. Чытаць далей »

На дзяржаўным узроўні

    Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сумесна з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы 11-12 верасня правялі ў Мінску круглы стол па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі кангрэса з Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Грэцыі, Румыніі. Узначальвала дэлегацыю старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars