Архiў для кастрычніка, 2018

Радыёвыпуск — 30.10.2018

У цяпле і бяспецы

Уявіць жыццё сучаснага чалавека без электраэнергіі практычна немагчыма, бо ў хатняй гаспадарцы выкарыстоўваецца вялікая колькасць электрычных прыбораў. Аднак карысныя і звыклыя ў быце прыборы пры няправільным выкарыстанні могуць стаць крыніцай небяспекі. Чытаць далей »

Курэнне ў ложку

Асноўная прычына пажараў і гібелі людзей – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

    Па гэтай прычыне з пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбыліся 228 пажараў, загінулі 58 чалавек. З іх 51 знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ці маглі яны адэкватна ацэньваць рэчаіснасць і думаць пра бяспеку? Вядома ж, не. Чытаць далей »

Гучалі хіты 80-90-х гадоў

     У чарговы раз фестываль выканаўцаў эстраднай песні мінулых гадоў “Залаты шлягер” сабраў сваіх прыхільнікаў у раённым Цэнтры культуры.

    Старэйшыя аматары музыкі скарысталіся магчымасцю пачуць творы, што былі папулярныя ў час іх юнацтва, а моладзь пазнаёмілася з песнямі бацькоў. Чытаць далей »

Спорт – захапленне жыцця

Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе. Чытаць далей »

БРСМ – пераемнік традыцый камсамола

     Нядаўна ў Дорскім навучальна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа прайшоў адкрыты дыялог на тэму “БРСМ: учора, сёння, заўтра”. Мерапрыемства было прысвечана стагоддзю ВЛКСМ. Чытаць далей »

Пераемнасць пакаленняў

Напярэдадні слаўнай даты 100-годдзя ВЛКСМ у гімназіі № 1 райцэнтра для вучняў старэйшых класаў адбылося ўрачыстае мерапрыемства.

    Сярод ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі людзі, што ў розныя гады ўзначальвалі Валожынскі раённы камітэт камсамола. Гэта Леў Вадзімавіч Бяляўскі, Ірына Сяргееўна Каваленка і Анатолій Пятровіч Лябёдка. Таксама сярод запрошаных была першы сакратар раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлія Фёдараўна Лагуціна. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    З 25 кастрычніка па 14 лістапада ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” знаходзяцца дзесяцікласніца гімназіі № 1 г. Валожына Марыя Малянковіч і яе равесніца з СШ № 1 райцэнтра Анастасія Шайтар. Чытаць далей »

Разагнаць цемру

У краіне зараз праходзіць месячнік “Белая трысціна”, яго мэта – унікнуць у праблемы сляпых і людзей, якія дрэнна бачаць.

     На мінулым тыдні ў памяшканні кінатэатра “Юнацтва” адбылося сумеснае пасяджэнне членаў раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку з адказнымі службовымі асобамі райвыканкама, прадстаўнікамі розных службаў, арганізацый і прадпрыемстваў. Перад пачаткам мерапрыемства ў фае кінатэатра была арганізавана выстаўка інжынерна-тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю па зроку. Чытаць далей »

Назначэнні

   

З 23 кастрычніка на пасаду дырэктара ААТ «Багданаўскае» назначаны Вітольд Станіслававіч БУЙНОЎСКІ.

    Жыццё Вітольда Станіслававіча неразрыўна звязана з гэтай зямлёй і з гэтай гаспадаркай. Нарадзіўся ён у вёсцы Войштавічы ў 1963 годзе. У 1986-м закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля вышэйшай навучальнай установы ён прыйшоў працаваць інжынерам-гідартэхнікам у саўгас «Багданаўскі». Затым стаў загадчыкам аўтагаража, а з 1992 па 2017 год працаваў галоўным інжынерам у гэтай гаспадарцы. З кастрычніка 2017 года да моманту назначэння быў выконваючым абавязкі дырэктара ААТ «Багданаўскае». Чытаць далей »

Галоўны патэнцыял – людзі

     Кіраўніцтва і прафкам ААТ “Мінаблаўтатранс” філіяла “Аўтапарк № 14” сардэчна віншуе калектыў, а таксама ўсіх тых, хто ў свой час працаваў на нашым прадпрыемстве, з Днём аўтамабіліста і дарожніка! Адрасуем самыя лепшыя віншаванні калегам з іншых арганізацый, работнікам дарожна-рамонтных службаў і ўсім, хто адносіць сябе да вялікага брацтва аўтааматараў! Чытаць далей »

Дарожная служба працуе дружна

    Дарагія работнікі і ветэраны галіны дарожнага будаўніцтва, калегі з іншых арганізацый, а таксама калектыў аўтапарка № 14 і ўсе, хто мае права называцца аўтамабілістам!

    Прыміце шчырыя віншаванні з прафесіянальным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка. Кожны дзень напружанай і адказнай працы вадзіцеляў, рамонтнікаў, дарожнікаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў забяспечвае паспяховую дзейнасць вытворчых сфер грамадства і ўносіць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна. Чытаць далей »

“Камсамол не проста юнацтва, камсамол – мой лёс…”

Ірына Сяргееўна КАВАЛЕНКА,

былы першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі:

    – Працавала сакратаром Валожынскага райкама Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі 4 гады – з 1978 па 1982. У абавязкі ўваходзіла курыраванне школьных арганізацый акцябрат і піянераў, настаўніцкіх камсамольскіх арганізацый, студатрадаў, арганізацыя адпачынку для дзяцей і моладзі, узаемадзеянне з аддзелам адукацыі. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Школьнікі нарэшце прычакалі восеньскіх канікулаў. Пачнуцца яны з 29 кастрычніка і будуць доўжыцца па 7 лістапада ўключна. Непасрэдна з 29 кастрычніка і па 3 лістапада на базе 12 устаноў адукацыі раёна адкрыюцца лагеры з дзённым знаходжаннем. На аздараўленне выдаткавана 5670 рублёў дзяржаўных сродкаў. Чытаць далей »

Да 100-годдзя УЛКСМ – 100 сотак маладога лесу…

    У рамках рэспубліканскай акцыі «Чысты лес-2018», агульнарэспубліканскага маладзёжнага праекта «#ЗаДело!», а таксама з нагоды святкавання юбілейнага дня нараджэння Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі актывісты БРСМ з ліку працоўнай моладзі раёна пасадзілі 100 сотак лесапаласы! Работы праводзіліся на тэрыторыі Валожынскага лясгаса. 12 чалавек з райаддзела па надзвычайных сітуацыях, вытворчага ўчастка ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», цэнтральнай раённай бальніцы, лясгаса і ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» на чале з першым сакратаром райкама ГА БРСМ Юліяй ЛАГУЦІНАЙ высадзілі 4 скрыні парасткаў сасны. Чытаць далей »

Назначэнні

22 кастрычніка на пасаду намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта па будаўніцтве назначаны Ігар Анатольевіч БАЛІНАЎ.

    Ігар Анатольевіч нарадзіўся ў Мінску ў 1984 годзе. У 2007 годзе ён закончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а ў 2017-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Атрыманыя спецыяльнасці – водазабеспячэнне і водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў; кіраванне і права. Кваліфікацыя – інжынер-будаўнік; юрыст. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars