Архiў для кастрычніка 5, 2018

Легкаатлет з Івянца

Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе. Чытаць далей »

Паўстагоддзя не мяжа, калі працуеш на ніве мастацтва

4 кастрычніка споўнілася 50 гадоў працоўнай дзейнасці выкладчыка па класе баяна, нязменнага кіраўніка духавога аркестра Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіміра Мікалаевіча ГРУКА. Лічба ўнушальная: паўстагоддзя на ніве мастацтва! Чытаць далей »

Ікона з гары Афон у Вішневе

    Ікона “Пояс Багародзіцы” па благаславенні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла нядаўна была прынесена ў храм Святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміана вёскі Вішнева.

    Святы вобраз быў напісаны на гары Афон манахамі манастыра Грыгарыат па заказе дабрадзеяў Вішнеўскай царквы. Затым яго перанеслі ў манастыр Ватапед, дзе захоўваецца частка Пояса Прасвятой Багародзіцы. Да яго ікона была прыкладзена і асвечана. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    26 верасня адбылося пасяджэнне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Рэспублікі Беларусь. Па выніках разгляду дысертацый і атэстацыйных спраў вучоная ступень доктара навук прысуджана 2 чалавекам. Адна з іх, доктара філалагічных навук, – Марыне Станіславаўне Рагачэўскай, дзявочае прозвішча Дэюн. Дарэчы, гэта першая доктарская дысертацыя па замежнай літаратуры за час існавання Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы. Сярэдняя школа № 2 райцэнтра і настаўнікі старэйшага пакалення могуць ганарыцца сваёй вучаніцай. Чытаць далей »

Няпросты лёс, пазітыўны характар

Падпалкоўнік запасу Юльян Міхайлавіч БАЛДОЎСКІ службе ў органах унутраных спраў аддаў 29 гадоў жыцця. У юнацтве меў намер набыць прафесію інжынера, але з паступленнем у ВНУ не склалася. Вывучыўся на кранаўшчыка па накіраванні ад ДТСААФ. Працаваў вадзіцелем у калгасе імя Чарняхоўскага, адтуль яго прызвалі на ваенную службу. Чытаць далей »

Пачынальнік дынастыі

Калі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Аляксандр Уладзіміравіч ІОДА ў 1982 годзе прыйшоў працаваць у аддзяленне крымінальнага вышуку Валожынскага РАУС, яно налічвала толькі 4 штатныя адзінкі. Раён быў падзелены оперупаўнаважанымі на чатыры вялікія акругі. Аляксандру Іоду дасталіся зоны вакол Івянца, Дораў, Сугваздаў, Пяршаяў, Бабровічаў, Дубіны і Узбалаці. Чытаць далей »

Служба дні і ночы

Сяргей Раманавіч КЛАЧКО – адзін з тых, хто шмат гадоў абараняў спакой, правапарадак, а нярэдка і само жыццё жыхароў Валожынскага раёна.

    Службу ў аддзеле ўнураных спраў пачынаў з самых нізоў. Спачатку працаваў участковым інспектарам міліцыі ў райцэнтры і на тэрыторыі Валожынскага сельсавета. А як назапасіў вопыту, быў пераведзены ў аддзяленне крымінальнага вышуку. Тут затрымаўся аж да выхаду на заслужаны адпачынак. Чытаць далей »

5 кастрычніка – 100 гадоў службе крымінальнага вышуку

Дзмітрый Аляксандравіч ВЯРОЎЧЫК,

начальнік Валожынскага РАУС, маёр міліцыі:

    – Свой летапіс служба крымінальнага вышуку пачала 5 кастрычніка 1918 года. Па загадзе НКУС з ліку супрацоўнікаў народнай міліцыі было створана падраздзяленне па барацьбе з бандытызмам і злачыннасцю, куды ўвайшлі самыя адукаваныя, кемлівыя і правераныя людзі. Гаворачы сучаснай мовай – эліта. За стогадовую гісторыю служба даказала сваю выключнасць на справе. На яе рахунку тысячы раскрытых злачынстваў, ліквідаваных бандыцкіх фарміраванняў, прадухіленняў тэрарыстычных актаў. Чытаць далей »

Дорыць дзецям цяпло свайго сэрца

    У працоўнай кніжцы Наталлі Генадзьеўны РУБАЦКАЙ значыцца толькі адно месца працы – Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат, куды ўладкавалася яшчэ ў 1996 годзе. Сёлета за добрасумленную творчую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ў развіццё сістэмы адукацыі раёна да Дня настаўніка педагогу аб’яўлена Падзяка старшыні Валожынскага райвыканкама. Чытаць далей »

Паважаныя работнікі адукацыі Валожыншчыны! Дарагія ветэраны педагагічнай працы!

Па традыцыі, у першую нядзелю кастрычніка прыходзіць да нас асаблівае, сапраўды ўсенароднае свята – Дзень настаўніка. Усе мы былі вучнямі, і ў кожнага застаецца ў памяці любімы настаўнік, удзячнасць якому мы захоўваем на працягу ўсяго жыцця. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars