Архiў для кастрычніка 9, 2018

Радыёвыпуск — 09.10.2018

Футбольныя турніры

    22-23 верасня ў Смаргоні адбыўся адкрыты Рэспубліканскі турнір па футболе сярод хлопчыкаў 2009 года нараджэння, у якім прынялі ўдзел 5 каманд. Гульні праходзілі ў добрых умовах на стадыёне са штучным пакрыццём. На турнір прыехалі юныя футбалісты з Валожына, Маладзечна, Шчучына, адразу дзве каманды выставілі гаспадары пляцоўкі. Чытаць далей »

Спартыўныя дасягненні

    29 верасня ў г. Старыя Дарогі адбыўся XXXI нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка», у якім прынялі ўдзел навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна». Па выніках удзелу 1-е месца заняла Дар’я Марамчына, 2-е – Аэліта Жаўток. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    З мэтай паспяховай інтэграцыі і абмену вопытам паміж работнікамі цэнтральнай бібліятэкі самакіравання Вільнюскага раёна і Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай з 28 па 30 верасня дэлегацыя нашых работнікаў на чале з дырэктарам І. М. Зянько наведала пасёлак Рудамін у суседняй Літве. Варта нагадаць, што з Рудамінам наш раён працяглы час звязваюць сяброўскія сувязі, а іх бібліятэчныя работнікі пабывалі на Валожыншчыне раней. Чытаць далей »

Неспадзяваная знаходка

    Падчас будаўнічых работ, якія вяліся на ўчастку насупраць храма Святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, што ў вёсцы Вішнева, былі знойдзены чалавечыя касцявыя астанкі. Чытаць далей »

Новае жыццё ў абмен на накрыўкі

    Штогод на беларускія звалкі трапляе каля 4000 тон пластыкавых накрывак – гэта вялікая лічба. Таму ў 2018 годзе па ўсёй краіне быў запушчаны праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Галоўныя мэты праекта – дапамагчы цяжкахворым дзецям з захворваннямі нервовай сістэмы і рухальнымі парушэннямі: купіць неабходныя лекі, медыцынскае абсталяванне, сродкі рэабілітацыі, а таксама палепшыць экалагічную сітуацыю ў краіне. Чытаць далей »

Атрымалі білеты БРСМ

Нядаўна ў Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся ўрачысты рытуал уручэння членскіх білетаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Чытаць далей »

Выніковасць іх працы – пагалоўе статкаў

На базе ТАА “Адамова-агра” прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод аператараў штучнага асемянення. Падобнае мерапрыемства праводзіцца кожны год, яго мэта – павышэнне прэстыжу сельгасспецыяльнасці, ад якой залежыць павелічэнне статкаў і, як вынік, аб’ёмы вытворчасці мяса і малака. Чытаць далей »

Святкавала вялікая настаўніцкая сям’я

Лепшыя з лепшых педагогаў вялікай настаўніцкай сям’і раёна пагодным кастрычніцкім днём сабраліся ў кінатэатры “Юнацтва” Валожына і прымалі словы віншаванняў з нагоды свайго прафесійнага свята. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars