Архiў для кастрычніка 12, 2018

У прафесію па слядах бабулі

Аптэка № 318 РУП “Мінская фармацыя” размяшчаецца ў адным з самых наведваемых жыхарамі Валожына і раёна месцы – будынку магазіна “Еўраопт”. Ужо другі год працуе тут малады спецыяліст Дар’я Дзмітрыеўна БАЛАШЭНКА.

    Ураджэнка Барысава пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа апынулася ў нашых мясцінах па размеркаванні. Чытаць далей »

Новыя поспехі на ніве творчасці

Выдатнымі падзеямі насычана жыццё цудоўнай паэткі, кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч. У газеце мы не аднойчы ўзгадвалі пра яе творчыя дасягненні і высокія ўзнагароды, якімі яны былі адзначаны.

    І вось новая перамога… Нядаўна Валянціна Францаўна прыняла ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе “Сузор’е духоўнасці”. Чытаць далей »

Маленькая выдатніца з Пяршаяў

    Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе. Чытаць далей »

Літаратурная старонка

Марыя ШАКУН

РУЧЭЙ

Бяжыць, спяшаецца ручэй,

Такі маленькі і празрысты,

Каб напаіць усіх хутчэй

Сваёй вадзіцай светлай, чыстай. Чытаць далей »

Вяртанне з нябыту

Далёка не кожнаму чалавеку выпадае лёс прысвяціць жыццё справе, якая будзе дарыць натхненне, радасць ды яшчэ і прыбытак нядрэнны прыносіць. Часцей сустракаецца падзел на любімае хобі і не вельмі любімую, але неабходную ў матэрыяльным плане работу. І рэдка хто рашаецца гэту раздвоенасць разарваць на карысць поклічу душы.   Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У Сусветны дзень пошты начальнік участка паштовай сувязі Людміла Леанідаўна Шаўрэй разам са старшым інструктарам-інспектарам Аксанай Аляксееўнай Тышкевіч правялі ўрок у 4 “Б” класе гімназіі № 1.

    Яны расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра Сусветны паштовы саюз, яго гісторыю, работу паштальёнаў у нашым раёне, паслугі, якія аказваюць работнікі паштовай сувязі. Чытаць далей »

Эксклюзіўнае спаборніцтва брыгад “хуткай дапамогі” прайшло на Уздзеншчыне

У валожынцаў – 4-е месца сярод фельчарскіх каманд і 14-е ў агульным заліку.

    Звесткамі і здымкамі з першага ў рэспубліцы мерапрыемства такога кшталту падзяліўся галоўны ўрач Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч Ганчар, які назіраў за ходам спаборніцтва разам са старшынёй прафкама Антонам Віктаравічам Дубінкам. Чытаць далей »

Подзвіг мацярынства

    Леакадзія Ігнацьеўна ЖАШКЕВІЧ з Івянца нарадзіла і выхавала 9 дзяцей. Узнагароджана ордэнам “Мацярынская слава” II ступені, медалямі Мацярынства I і II ступеняў.

    Леакадзія Ігнацьеўна нарадзілася праз год пасля вайны ў вёсцы Яцкава. У сям’і ўжо падрастала старэйшая сястра, аднак эпідэмія тыфу забрала яе жыццё, хутка не стала і бацькі. Засталіся яны ўдзвюх з матуляй. Працавалі, як кажуць, да сёмага поту, трымалі вялікую гаспадарку. Маці лічылася перадавой свінаркай – выбіралася дэпутатам раённага, а пасля і абласнога ўзроўню, была вельмі мудрай і разважлівай ад прыроды. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars