Архiў для кастрычніка 16, 2018

Радыёвыпуск — 16.10.2018

Прыём грамадзян

17 кастрычніка з 12.00 да 13.00 у СП “Івкон” ААТ правядзе выязны прыём грамадзян старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА.

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    У кацельнай Ракаўскай сярэдняй школы, якая знаходзіцца на балансе РУП “Валожынскі жылкамунгас”, перад пачаткам ацяпляльнага перыяду былі ўстаноўлены новыя катлы. Яны працуюць у аўтаматычным рэжыме, а ў якасці паліва выкарыстоўваюцца драўняныя пялеты. Чытаць далей »

Раўненне на ветэранаў

На мінулым тыдні адбылося пленарнае пасяджэнне раённага Савета ветэранаў. Людзі, якія ўсё жыццё знаходзіліся ў авангардзе працоўнага і грамадскага працэсаў, не трацяць актыўнасці і сёння. Як толькі плануецца якое-небудзь важнае мерапрыемства, ветэраны першымі адгукаюцца на ўдзел у ім. А яшчэ яны ахвотна сустракаюцца з моладдзю, уласным прыкладам абуджаючы ў падрастаючага пакалення дух патрыятызму, сумленнае стаўленне да даручанай справы і спагаду да тых, хто слабейшы, хто патрабуе дапамогі. Чытаць далей »

Для самых родных і любімых

     Мама… Гэта слова, якое для большасці людзей з’яўляецца першым. Менавіта яна дае дзіцяці патэнцыял на ўсё жыццё і ў душы вечна моліцца за нас.

    У дачыненні да матулі кожны чалавек абавязаны праяўляць самае лепшае, што закладзена ў ім. Невыпадкова Дзень маці прыпадае на светлае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы, такое значнае для мільёнаў людзей. Чытаць далей »

Атрымалася сапраўднае свята

Напярэдадні Дня маці спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра сумесна арганізавалі спартыўнае свята для матуль выхаванцаў аддзялення. Чытаць далей »

Прыгажосць божага свету

    Так называлася размешчаная ў вестыбюлі РЦК выстава малюнкаў удзельнікаў дзіцячага конкурсу ў рамках аднайменнага штогадовага Міжнароднага конкурсу, які праводзіцца пад патранатам Маскоўскага Патрыярхату. Напярэдадні Пакрова Прасвятой Маці Божай Вечнадзевы Марыі павіншавалі ўсіх прысутных на свяце матуль, а таксама падвялі вынікі творчага «спаборніцтва» настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы, Благачынны Валожынскай акругі айцец Дзмітрый АГІЕВІЧ і настаяцель прыходу храма Праабражэння Гасподняга айцец Сергій АРЛОЎ. Чытаць далей »

Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць…

      Напярэдадні агульналюбімага свята Дня маці ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла ўрачыстасць, на якую былі запрошаны самыя паважаныя жанчыны.

     Гэта матулі, бабулі і прабабулі. Нягледзячы на ўзрост, яны імкнуцца быць у цэнтры грамадскіх інтарэсаў, час праводзяць цікава і з карысцю для здароўя. Чытаць далей »

Услаўлялі мацярынскі подзвіг

    Урачыстае мерапрыемства пад назвай «Мама – няма прыгажэйшага слова» прайшло напрыканцы мінулага тыдня ў раённым Цэнтры культуры. На яго запрасілі паважаных жанчын Валожыншчыны, мацярынскі подзвіг якіх адзначаны на дзяржаўным узроўні. Зрэшты, шчасце дарыць Сусвету новае жыццё, нястомны клопат пра сваіх дзетак і бязмерную самааддачу ў іх выхаванні паспыталі большасць прысутных у святочнай зале. Чытаць далей »

Паважаныя матулі Валожыншчыны!

    Ад усяго сэрца віншую з цудоўным святам — Днём маці. Вытокі гэтага свята — у глыбокім, паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. Дзякуючы маме, яе каханню, клопату і ўдзелу ў вызначэнні нашай жыцёвай дарогі, мы дасягаем пастаўленых мэт. Ніхто не любіць нас так непатрабавальна і бескарысліва, як мама. Яна дае першыя ўрокі маральнасці і духоўнасці, дабрыні і пяшчоты. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars